#судьбы_наших_земляков
07. 04. 2018 год, Дуброва, Светлагорскі, Гомельская, Беларусь.
Судьбы наших
земляков: Капустина Анастасия Елисеевна
(1929-2015
гг).
Родилась,
училась и всю жизнь прожила в Дуброве.
Отца не помнит, его не стало, когда ей не было и
двух лет.
Сушков Елисей Афанасьевич, 1901 года рождения умер совсем молодым.
Было ему всего 30 лет. Красивый, статный был. Грамотный, работал в сельском Совете.
Был одним из первых коммунистов, секретарём Дубровской партийной
ячейки.
С портфелем таким ходил. Шёл
однажды зимой из Паричей пешком, напился воды из пельки (болотина) возле д. Липники. Заболел
туберкулёзом и умер. Это было в 1931 году.
Мать Арина Степановна (1909-2000гг) осталась одна с
маленькими детьми. Друг отца Дайнеко Иван Петрович пришёл к ней в примы. Детей
поднимать надо было, молодая
была,
приняла. Но долго пожить вместе им не довелось. Его расстреляли немцы в 1942
–м. Вспоминает Анастасия Елисеевна: «Пришёл он дадому, в
гимнастёрке и шапке, как у Чапаева. Снизу солдатское надето, а сверху
гражданское. Прятался под полом. Выходил только ночью. Но кто-то выследил его,
донёс. На змерканні
акружылі хату. Нас нікога не было ў той
час. Маці пайшла ў Дайнекі, там сястра яе жыла (Анюты Лісавецінай маці). Я на
вячорках была. Бяжыць Іван Кавалёк, крычыць: “Іванчыкаву хату акружылі,
страляюць!”. Я пайшла паглядзець праз вакно. На комінку нейкія бумагі палілі.
Палавіцы сякерай пасечаны, кроў паўсюль… Пабегла я спалоханная да цёткі (хата у Буслах яе была,
тут дзе Іван Прымак), залезла на печ. Цётка мяне посцілкай накрыла. Толькі
развіднела, я – дамоў… Ляжыць айчым на памосце ў крыві…
Дзядзьку Якіма заставілі каня запрэгчы. На воз
ускінулі, у лозу за шлях завезлі і закапалі. Не дазволілі нават на могілках пахаваць.
Нас дапрошвалі ў хаце у цёткі, ў Дайнеках. Мяне, браціка
старэйшага і маці павезлі ў Парычы, з вінтоўкамі два паліцаі (“Качан” і “Сак”).
Як везлі, Аксінья (маці Удода) накрыла нас дзяругай. Колькі мы там прасядзелі,
не ведаю. Кожны лзень на дапрос вадзілі. “Кляйна, кляйна” немец гаварыў. У
камяры ўсе сцены спісаныя: хто, калі сядзеў, адкуль.
Змяніўся камендант.
Людзі дуброўскія на парукі нас узялі. Здолелі даказаць, што мы не родныя дзеці,
што айчым… Адпусцілі, з папярэджаннем нікуды не хадзіць…
Вярнуліся... Хата
голая, нічога няма. Нават анучы шарсцяныя забралі. Баба наша з Оспіна (каля Дзербіна вёска) дала
нам што разжыцца- адзежу якую, пасцель, з яды што якое.
Калі вайна
скончылася Лісавеціха гаварыла маці: “Хадзем, пашукаем. Мо знойдзем магілку
яго.”.. Але, так і не даведаліся, дзе яго закапалі паліцаі…
У вайну царква ў
Дуброве работала. Прыслалі ў 1942 годзе з Западнай Беларусі з Мікуль-гарадка.
Айцец Ўладзімір Мігай з матушкай з багатых былі. Жылі ў нас на кватэры. Маці ім
пярэднюю хату адвела. Чысціну любіў, падлогу шаравалі да бляску. Вянчаў,
хрысціў, службы правіў. Нам ад свайго
надзела адмераў зямлі 11-12 радоў, каб пасеялі.
Смеялся с меня:
“Замуж выходи, повенчаю бесплатно”.
Дайнеко Иван
Петрович (1905- 1942гг), один из первых
коммунистов Дубровской партячейки.
Расстрелян полицаями в 1942-м.
Записано
в 2009 году библиотекарем Бусел Л.Ф. со слов Капустиной А.Е.
Опубликовано в блоге апрель, 07. 2018 г.
![]() |
| Капустин Елисей Афанасьевич, муж Анастасии Елисеевны |
| Друзик Т.Г., и её мать Капустина А.Е. |
07. 04. 2018 год, Дуброва, Светлагорскі, Гомельская, Беларусь.

Большое спасибо, Людмила, что собираете, сохраняете и публикуете такие истории! Это очень ценно! Я внучка Анастасии Елисеевны. Очень тронута и публикацией, и вашим делом
ОтветитьУдалить