суббота, 9 июля 2022 г.

библиотечные площадки: июль2022

 Сегодня в рамках летних библиотечных open air площадок состоялись      овощные забавы «Фасоль ешь, сытым будешь».    



   Ранее ребята узнали много интересного о картошке, капусте, свёкле, луке, яблоках. Сегодня наша площадка была посвящена фасоли. Это удивительное растение, в названии которого звучат две ноты фа и соль. Узнали интересные факты о фасоли, её свойствах. По питательности она схожа с мясом и очень хорошо усваивается организмом. В фасоли содержится огромное количество витамина С. Есть даже страна, где в последнее воскресенье ноября отмечается День фасоли. Это Болгария.



Прослушали сказку о белой фасолинке, которая вместо супа попала в землю… А осенью выросли новые стручки с новыми фасолинами.



Затем выполнили задание «Помоги Золушке». Помните, ей мачеха приказала перебрать фасоль? Ребятам также нужно было быстренько отделить фасоль от гороха. Победила, конечно, дружба.  


Поиграли на свежем воздухе - набрасывали кольца на штыри, запускали летающие тарелки, прыгали на скакалках (ножных, ручных). Рассмотрели предложенные книги: о лете, тематические инсталляции "Щенки - спасатели", "Динозавры", "Крутятся колёса", "Медсестра".




Завершилась встреча традиционной дегустацией. Салат из фасоли с колбасой, сыром, солёным огурцом и сухариками пришёлся по вкусу всем.

Среди детей оказалась именинница. Поздравили Варю с днём рождения, пожелали здоровья, счастья и удачи. Другая Варя прочитала для неё замечательные стихи Андрея Усачёва про любопытную Варвару.



Обменяли книги, запасшись ими на весь отпускной месяц библиотеки.

много фотографий в альбоме группы деревни на Ок. 

09.07.2022. аг. Дуброва, библиотекарь Л.Ф. Бусел.

среда, 6 июля 2022 г.

Званы Дуброўскай царквы: экскурс у гісторыю вёскі

 Шчыра вітаю ўсіх, хто цікавіцца тым, што я пішу ў гэтым сціплым блозе. 

Экскурс “Званы Дуброўскай царквы”.

Нават калі вы перакананы атэіст, ведаць гісторыю сваёй краіны неабходна.

Вёска Дуброва ўпершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца ў 1592 годзе.

Доўгі час гэта было невялікае пасяленне сярод непраходных балотаў і лясоў. Першыя згадкі пра прысутнасць у гэтай мясціне веруючых адносяцца да 1765, 1784, 1819, 1821, 1831, 1835, 1850 гадоў. Дакладна вядома, што першапачаткова царква была ўніяцкай. Дарэчы, як і суседнія храмы ў Чэрніне і навакольных вёсках.  Праваслаўнымі яны сталі бліжэй да канца XIX стагоддзя.

Вось што пісала  царкоўнае выданне “Минские епархиальные ведомости» (№ 21 Часть неофициальная. с. 683-684) у 1874 годзе: «Дуброўская Мікалаеўская царква драўляная, зусім старая, да рамонту не вартая. Іканастас зусім простай работы, абразы простыя, начынне беднае, рызніца ўпарадкавана, вернікаў пры царкве болей за 1500 душ абодвух палоў.... Архіў у парадку, бібліятэка малая, справаводства добрае. Вернікі наведваюць царкву, могуць маліцца і ведаюць пачатковыя правілы веры, але дзікія і неадукаваныя».

У гэтым жа выданні за 1886 год такія звесткі: «В Дубровский приход входят: Притыка, Заречье, Корма, Чернявка, Гороховище, Пружинище, Вьюнищи и Великий Бор и хутора: Мартиновка и Теребулин. Прихожан числится 762 души мужского пола и 788 женского пола. Все они принадлежат к крестьянскому сословию, занимаются земледелием, а ремесла не знают. Прихожане вообще довольно религиозны; крестные ходы и другие общественные молитвословия не в обычае в приходе. Настоятелем при сей церкви в настоящее время состоит священник Василий Подольский, студент семинарии, священствует с 1883 года, имеет скуфью”. (Тлумачэнне: скуф’я – гэта галаўны ўбор праваслаўных святароў).

На богаслужэнні вернікаў склікалі званы. Яны абвяшчалі аб часе, калі патрэбна прыйсці ў царкву.

З апісання за 1883 год: “В колокольне, устроенной отдельно от церкви, находится три колокола весом в 1 пуд, 7 пудов и 47,5 пуда, последний разбит; кроме того, сохранилось чугунное било весом в 1 пуд, длиной в аршин 14 вершков, шириной 1,5 вершка и толщиной ¼ вершка”.

 8 верасня 1884 года праасвяшчэнным Варлаамам была асвечана царква, пабудаваная ў Дуброве парычскай памешчыцай  Марыяй Якаўлеўнай Пушчынай.

У 1886 годзе ў вёсцы пражывае 515 жыхароў і 65 двароў.

Усяго 25 гадоў маліліся ў ёй прыхаджане. Старажылы ўзгадваюць, што “царкву спаліў пярун”, значыць, драўляная пабудова згарэла ад удару маланкі. Новая пабудавана ў 1908 годзе, на даху ўстаноўлены громаадводы. Па ўспамінах старажылаў, царква была вельмі прыгожая: два залачоныя купалы з крыжамі. Званніца з двума званамі, якія былі прывезены “ажно з Масквы”. Знутры столь была размалявана пад блакітнае  зорнае неба, было шмат ікон. Вянчацца і хрысціць дзяцей сюды прыязджалі з усяе Чэрнінскай воласці. Зверху царква мела форму крыжа.

У 1930-я гады, як казалі “пры саветах”, царкву закрылі. Званы і крыжы знялі і некуды звезлі, іконы спалілі, з расы бацюшкі мясцовы камуніст “Саўка Воўк”  пашыў рубаху. Званарню разбурылі, зрабілі з яе сельсавет, а царкву перабудавалі пад сельскі клуб.

З успамінаў старажылаў: “Здымаць крыжы і званы было вельмі складана, дый ніхто не хацеў за гэта брацца. Згадзіліся два мужыка. Адзін з Бору (в. Вялікі Бор), Шчэрбін Рыгор Сысоеў (яму паабяцалі аслабаніць ад цвёрдага задання, не высылаць у Сібір, але потым усеадно саслалі) і Кохна Васіль (мянушка “Жабка”), гэтаму далі адрэз чырвоны на рубаху. Як здымалі крыжы, сабралося глядзець усё сяло. Нажоўкамі спільвалі іх з купалоў. Старыя людзі зіхалі, жанчыны галасілі”.

 З успамінаў Шчэрбін Кацярыны Іванаўны, 1926 года нараджэння.

 “Мае бацькі ў 1918 годзе на Тройцу  вянчаліся ў гэтай царкве. Тата памятаў, як яе будавалі, наша хата блізка ля царквы стаяла. У 1933 годзе знялі крыжы, званы.  Крыжы здаваліся маленькімі, а як знялі, яны вялікімі апынуліся. Крыжы здымалі бяздетнікі - з Бору Васіль Жабка ды дубровец Рыгор Сысоеў. Званы тыя, казалі, з Масквы прывезены, галасістыя былі, далёка чуваць. У Шыбенцы (6 км) сена грабеш, дык чутно, як бомкаюць. Званніца высачэнная была. Мы дзецьмі на яе лазілі. Далёка было відаць усё вакол да Церабулінаў. На святы чутны былі званы цэркваў ў Яўтушкавічах (Прасвеце) і  Чэрніне. Хадзілі ў царкву на прычасце, на Вяліканне, вянчацца, дзяцей хрысціць. На Вяліканне, у першы дзень Пасхі, званы ўвесь дзень не змаўкалі.  Калі хто памрэ, званіў званар па мерцвяку. Як хавалі каго, званілі заўсёды.  Людзі ў іншых вёсках ведалі, што ў Дуброве нехта памёр.  Званілі  ўвесь час, пакуль неслі ці везлі памерлага да могілак. Я памятаю званара Лагуна (мянушка вясковая). Калі хто паміраў, ён  званіў: “Жыў- быў-дый няма! Жыў – быў- дый няма!”.

На пажар званілі іначай, трывожна і дробна. Званару плацілі, хто адрэз на штаны дасць, хто сала ці яек. Жыў Лагун блізка каля царквы, паддзеллівы быў. Малака нам даваў пасля вайны. Чацвёра сыноў было ў яго: Валодзя, Васіль, Мікалай і Рыгор. Усе “вучонымі” сталі, разумныя былі. Жонка яго касаватая, маленькая, але на кроснах ткаць майстрыха была. Як тчэ, кросны звіняць, нітка век нідзе не парвецца”.

Мастацтвазнаўца Алёна Шацько, якая глыбока вывучае царкоўныя званы, знайшла ў маскоўскіх архівах дакумент за 1921 год, якi мае дачыненне да Дуброўскай Мікалаеўскай царквы. Гэта прашэнне да Савецкай улады аб вяртанні царкоўнай маёмасці. Званы з Дубровы былі эвакуіраваны ў 1915 годзе ў Маскву з-за набліжаючагася фронту. Святаром тады быў Пётр Лукашэвіч. Увесну 1919 года па просьбе абшчыны званы вярнулі з Калугі. А за царкоўным начыненнем (утварью) былі выбраны ўпаўнаважаныя.  У дакуменце ўзгадваюцца Фёдар Фёдаравіч Дайнека з в. Дуброва і Елісей Сцяпанавіч Бусел з в. В’юнішчы. Шкада, засталося невядома, ці атрымалася тады ў нашых землякоў вярнуць царкоўныя каштоўнасці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны царква была разбурана.

Праз 70 гадоў яна была пабудавана на новым месцы, бо на старым знаходзіцца сельскі Дом культуры.

 22 мая 2015 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан асвяціў прастол Дуброўскай царквы ў гонар раўнаапостальнага архіепіскапа Мікалая Японскага. Будынак цагляны, прыгожы звонку і знутры. Сем залачоных купалоў з крыжамі, званарня наверсе. 




Няхай званы склікаюць на богаслужэнні як мага болей народу.

Тэкст склала бібліятэкар Л.Ф. Бусел. 28.06.2022., аг. Дуброва.