Показаны сообщения с ярлыком водгук. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком водгук. Показать все сообщения

вторник, 27 сентября 2022 г.

Прочитано библиотекарем/Прачытана бібліятэкарам; отзыв/водгук

 Шчыра прызнаюся, што з задавальненнем чытаю па-беларуску. Хаця, трэба сказаць, што не так хутка, як па-руску. Чытаю я дома, на працы шмат іншых клопатаў...

Водгук на апавяданне Васіля Віткі “Трывога ў Ельнічках”.

Апавяданне называецца “Трывога ў Ельнічках”. Мне адразу захацелася даведацца: “А што за трывога? Адчаго? Чаму?”. Неадразу, але хутка закралася падазрэнне, што бяды наробіць хлапчук Юзік, з характарыстыкі якога і пачынаецца аповед.

У вёсцы, якая называецца Ельнічкі, жывуць суседзі Яўстрат Скачыляс і Адам Патрубейка. У іх сыны-равеснікі – Юзік і Толік. Юзік вісус і хуліган, злобны, а Толік добры і рахманы хлопец.     

Бацька Толіка зрабіў з кола буслянку і замацаваў яе на таполі каля сваёй хаты. У ёй буслы зрабілі гняздо і  вывялі птушанят. Хлопцы пасябравалі тым летам, яны назіралі за жыццём птушак. Аднойчы Юзік прапанаваў залезці на гняздо і ўзяць па адному бусляняці.  Толік не згадзіўся. Яны нават пабіліся з-за гэтага. Юзік схапіў стрэльбу свайго бацькі і … застрэліў бусла.

Каля таполі сабралася ўся вуліца. Асірацелая бусліха лётала над вёскай, бусляняты сядзелі гадодныя. Калі людзі разыйшліся, цэлая зграя буслоў акружыла забітага бусла. Гэта самы трывожны і самотны момант у апавяданні.  Потым бацька Юзіка выкапаў ямку ў вішняку і пахаваў забітага бусла.

Два бусляняці выпалі з гнязда, недачакаўшыся ежы. Іхняя маці гаравала і не пакарміла іх. Але яны не разбіліся. Толік забраў іх дадому і стаў карміць.

Пасля гэтага здарэння Юзік усю ноч разам з асірацелай бусліхай прастаяў на грудку, дзе пахавалі бусла. Яго шукалі бацькі. Толік адразу здагадаўся, дзе ён.  Знайшоўшы сябра, расказаў яну пра буслянят.  Яны дамовіліся іх гадаваць.

Апавяданне мяне ўзрушыла і запомнілася сваёй драмай. Шкада  раскіданую бусліную сям’ю, апусцелае гняздо. Круты нораў Юзіка, давёў яго да забойства птушкі. Хочацца верыць, што не ўсё яшчэ з ім пагублена, што гэты выпадак паўплывае на яго і спыніць.

Аповесць пра ўзаемаадносіны паміж людзьмі, дзяцьмі і птушкамі.

Верасень 2022 года, Бусел Люлміла 





https://buselluda.blogspot.com/2014/12/blog-post_18.html ссылка на пост 2014 года, прысвячаны Івану Чыгрынаву, Іван Чыгрынаў, 



Водгук на апавяданне “Міхаська” Цёткі
Гэтае апавяданне закранула маю душу, усхвалявала, выклікала спачуванне, а напрыканцы, нават і слёзы. Аўтар узнімае тэму дабра і зла, спагады і абыякавасці. Міхаська нарадзіўся вельмі непрыгожым. “У хлопчыка насок з добрую бульбачку, барада – бралем закручана, праз усенек левы тварычак чырвоная пляма радзімая. Адно вока глядзіць у правы бок, другое – у левы”, - так апісвае яго пісьменніца. З самага пачатку жыцця хлопчык застаецца сіратой. Няма каму яго любіць, толькі сонейка з ім забаўляецца і яго шкадуе. А пасля воспы яго нават куры пужаліся. Пачаў Міхась пасвіць кароў. Чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся, не верыў нікому. Пастухі далі яму шмат прозвішчаў. Міхаська паўчаў, зубы сцяўшы, а ўпатайне ўсіх ненавідзеў. Ён помсціў і людзям і жывёле за свой нешчаслівы лёс.
Але адно здарэнне паўплывала на далейшае жыццё хлопчыка. Аднойчы пастухі лавілі параненага жорава. Птушка, выбіваючыся з апошніх сіл, кінулася да Міхася.  Ён абхінуў жорава поламі рванай світкі і растапырыў рукі. Хлопчык і птушка пасябравалі. Добра разумелі адзін аднога. Вельмі шкада іх абодвух, яны такія гаротныя. Нельга чытаць апошнія старонкі аповесці, каб не заплакаць. Моцна кранае сцэна, у якой мудры жораў, быццам родная маці, ідзе за дамавінай хлопчыка, праводзіць у апошні шлях сябрука.
 Абавязкова прачытайце гэтую невялікую, але такую эмацыянальную аповесць. Не ведаю дакладна, ці ёсць яна зараз у школьнай праграмме, трэба, каб была.
                                                                                    Людміла Бусел., 2014 г.

 Водгук на аповесць Кузьмы Чорнага “Насцечка”

Насцечка – гэта імя галоўнай гераіні аповесці. Дзяўчынка вучылася ў пятым класе, жыла з дзядуляй, бо тата яе памёр, а маці вучылася ў Маскве. Насцечка так звалі Насцю Закрэўскую ў класе.

Пачынаецца аповесць з выпадку з узделам яшчэ аднаго галоўнага героя Сержа, таксама пяцікласніка, аднакласніка Насці. Серж Мілеўскі быў эгаіст і задавака. Ён здзекваўся з дзяўчынак, якія на дзве галавы былі за яго ніжэй.  Стары Закрэўскі, дзядуля Насцечкі, забараніў дзяўчат і спытаў яго імя і нумар школы. Серж засвістаў, абазваў старога “старым чортам” і  зняважліва крыкнуў, што яго не баіцца. У класе таксама Серж хоцеў быць лепшым і першым. Яго бацька быў вялікі начальнік, хлопца ў школу прывозіў шафёр бацькі. Ён шчыпаў і штурхаў Насцечку, за тое, што яна была лепшай, за тое, што яе любілі.

Серж нацягнуў вяроўку каля пад’езда дома, дзе жылі Закрэўскія. Стары Закрэўскі хадзіў з палачкай, з-за ранення яшчэ ў маладосці. Ён зачапіўся і ўпаў  у лужыну. Але ён пазнаў таго хулігана, з якім ужо сустракаўся раней. Захварэўшы пасля гэтага  выпадку запальваннем лёгкіх, стары не прызнаўся ўнучцы, што ведае, хто гэта быў. Насцечка цяпер гатуе ежу, ходзіць у аптэку, у магазін. Серж здзекуецца з яе: то гарох рассыпле па класе, то пра’е дзірку ў бляшанцы і выльецца два літра газы, якую купіла Насцечка.

Стары не вытрымлівае і піша запіску дырэктару школы. Тут адкрываецца, што бацька зусім не ведае свайго сына, начальніку Мілеўскаму сорамна за паводзіны і ўчынкі сына. Ён расказвае яму пра сваю маладосць і аднаго сябра, які паўплываў на яго лёс. Іроніяй лёсу гэтым сябрам апыняецца стары Закрэўскі.

Мне спадабалася аповесць.  Вельмі раю ўсім яе прачытаць.

https://buselluda.blogspot.com/2020/10/blog-post_27.html Крыло цішыні Янка Сіпакоў.

https://buselluda.blogspot.com/2014/02/blog-post_25.html 

чытаем па-беларуску

https://buselluda.blogspot.com/2014/11/blog-post_8.html Міхась Пазднякоў, детям о Великой Отечественной войне

аўтар блога Л.Ф. Бусел, 27.09.2022 г.

 


вторник, 29 декабря 2020 г.

#Я_чытаю: Андрусь Горват Радзіва Прудок.Прочитано библиотекарем

 Пішу гэты пост пад хэштэгам "Я_чытаю". Так, я прачытала гэтую кнігу, але, калі Вы  НЕ прачытаеце яе, нешмат згубіце.

Упершыню няма асаблівага жадання раіць прачытанную кнігу чытачам. Хаця, гэта наадварот можа выклікаць цікавасць да яе. Няхай так. Мне яе даў адзін чытач, які чытае толькі па-беларуску. Я гэта паважаю, нешмат такіх чытачоў, на жаль. Люблю чытаць і гаварыць на роднай мове. Доўга не магла за яе ўзяцца, бо пад рукамі заўсёды было, што пачытаць. Але вось, напрыканцы года, вырашывала не пакідаць нескончаную справу на наступны год, ды і кнігу трэба аддаць гаспадару (хадзяіну).

Андрусь Горват. 

Радзіва Прудок. Дзённік.-Мн; Медысонт.-2019.-246 с., іл.



Скажу шчыра, ні прозвішча аўтара, ні назва кнігі мне ні аб чым не гаварылі. Па сутнасці, сюжэта ў ёй няма. Дванадцаць раздзелаў, кароткія главы, запісы. Пачатак дзённіка лістапад 2013 года, канец – лістапад 2016. Андрусь Горват -хлопец 32 гадоў ад роду, журналіст, які 15 гадоў пражыў у Мінску, працаваў нейкі час дворнікам у Купалаўскім тэатры, у манастыры, здымаў кіно ў Піцеры, бываў ў Вільні, Беластоку. Быў жанаты, ёсць дачка. Піша пра сябе, пра тое што адбываецца  асабіста з ім. Вось ён прыязжае ў вёску, аднаўляе дзедаву хату, у якой даволі працяглы час ніхто не жыў, вокны былі закалочаныя. столь абвалілась. Грубу, дах, гаспадарчыя пабудовы- дрывотню, куратнік, прыбіральню, студню, электрычнасць – усё даводзіцца робіць зноўку.  Андрусь (чаму не Андрэй, хто б растлумачыў?) заводзіць курэй, казу, садзіць агарод – кабачкі, гарбузы, гарох, фасолю, сланечнік, бульбу - становіцца “хадзяінам”. Суцэльнага сюжэта ў кнізе няма – то нейкі дыялог, то телефонная размова, то нейкая падзея, то радзівапастаноўка (радыёпастаноўка) радзіва “Прудок” (радзіва - нарошна піша, як гавораць у вёсцы), выпуск навін, дзённікавыя запісы…

Кранаюць яго адносіны да ката Ромкі, казы Цёці, нават мухам і мышам ён дае мянушкі.

Хлопец спрабуе скласці радавод, даведацца пра сваіх продкаў, распытвае вяскоўцаў, наведвае архівы.

 Мяне крыху раздражнялі мацюкі, нелітаратурная мова, але спадабаліся трапныя народныя выразы, дыялекты, прыказкі і прымаўкі, вясковыя народныя звычаі. Аўтар не прэтэндуе на высокі стыль, ён піша, што адчувае, што бачыць. Піша з гумарам, філасофскі, месцамі спецыяльна перабольшвае, каб прыцягнуць увагу. Месцамі, здаецца, здзекуецца з тых вяскоўцаў да іхніх клапот. Не ўзялі працаваць настаўнікам у вясковую школу, ён піша - "Мяне не бяруць у касманаўты". Канешне, шмат чаго паміж строк...вельмі шмат.

Вось, напрыклад, такі псіхалагічны тэкст.

*Мыць сем шкарпетак – гэта такі тэст на песімізм-аптымізм. Песіміст знервуецца, што адной шкарпеткі не хапае. Аптыміст узрадуецца, што адна шкарпетка дадатковая.

Падзеі адбываюцца ў вёсцы Прудок Калінкавічскага раёна Гомельскай вобласці (раней казалі Каленкавічы, Каленкавічскага). Непадалёк знакамітыя  Юравічы – стаянка першабытнага чалавека, сталіца палешуцкага юмара – Аўцюкі.

Мае бабуля і маці родам адтуль, праўда з іншай вёскі.  Бабуля і зараз там жыве, ёй 99 гадоў і яна ўжэ мала размаўляе. Раней  заўсёды гаворыла Каленкавічы. Слова  “анігадкі” я таксама чула з маленства. Сама яго ўжываю. Што б ні здарылася, бабуля заўсёды гаворыла “анігадкі, толькі па-рознаму, з рознай інтанацыяй. Мы, ўнукі, абярнулі  чугунок з баршчом у печы. Бабушка з дакорам, сярдзіта: “Анігадкі! Не маглі пачакаць, згаладаліся”. Нас доўга не было з лаўкі, куды нас пасылалі за кулідай хлеба – “Анігадкі”, значыць, наконец-та, нарэшце прыйшлі. Куры заскочылі ў гародчык, але перагрэбці грады не паспелі – анігадкі – Слава богу!... Гэтаму слову Андрусь Горват прысвяціў асобную главу. Яно, сапраўды, універсальнае!

 І “навек” знаёмае мне слова. Бабушка і многія маладзіцы так гаварылі: “Я навек так раблю, кажу, хаджу, шыю, вышываю…”. НЕ заўсёды, НЕ ўсегда, заўжды, а навек.

Мне спадабалася, як аўтар падмеціў, пра Тоя і Тую. Часта ў размове мы выкарыстовываем словазлученні “Як той казаў, як тая кажа”. А хто ТОЙ? А хто такая ТАЯ? Мабыць, жонка ТОЯ?. Цікава.

 А про дзеяслоў “гараваць”, так ўсё і ёсць. Беларусы пры сустрэчы пытаюцца: “Як маешся?”, у сэнсе “Як справы?”. І адказ: “Гарую памаленьку. І ты трымайся”.

Наогул, прачытала! Нешта спадабалася, штосьці не вельмі (напрыклад, як закранута тэма Вялікай Айчыннай вайны), тыя ж матныя словы, не прыемлю. Няхай, заяўлены гэты твор, як дзённік, а не фальклорная даследаванне, але.. яго чытаюць розныя людзі.   Яго надрукавала газета “Наша ніва”, спадзяюся тыя брыдкія словы не трапілі на яе старонкі, а толькі ў інтэрнэт-версію.

Дарэчы, кніга аздоблена сапраўднымі фатаздымкамі з сямейнага архіва - бацькоў, ката, казы, гарбузов, хаты...

Чытаць гэтую кнігу, ці не, вырашайце самі. Я выказала свае ўражанне-меркаванне.

"Ідзіце, і не дурыце мне галавы!", - гавораць героі кнігі.

"У Польшчы ёсць усё, акрамя дзедавай хаты". 

 А наогул, я люблю чытаць “па слядах реальных падзей”.  Цікава было, колькі часу вытрымае ў вёсцы галоўны герой. Даведацца бы, ці жыве ён там зараз? Наўрад ці...

А як бы было добра, каб усе пакінутыя вясковыя хаты адразіліся. 

Усе мы родам з хат.

Шкада, што вёскі абруселі. Мясцовае насельніцтва паціху сыходзіць у лепшы свет, а навалач (прыезжыя) не пераймаюць тых слоў, што былі ў мове карэннага насельніцтва. 

29.12.2020. чытала і вам распавяла бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі Л.Ф. Бусел.