Показаны сообщения с ярлыком 85 год. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком 85 год. Показать все сообщения

суббота, 14 января 2023 г.

Гомельской области 85 лет

 Только начался 2023 год и вот уже первая дата, достойная внимания –  15 января Гомельской области 85 лет.

Конечно, можно посмотреть в Интернете информацию по запросу «Достопримечательности Гомельской области». А, если, просто кратко вспомнить чем же примечательна наша область? Попробуем?!

А вот известно ли вам, как выглядит герб Гомельской области? На нём фрагменты гербов пяти городов - Гомеля, Турова, Рогачёва, Речицы и Мозыря.

Гомельская область занимает юго-восток Республики Беларусь. С запада на восток область простирается почти на 300 км, а с севера на юг – на 241 км.

Интересный факт: вся территория области находится во втором часовом поясе, но на востоке день начинается на 18 минут раньше, чем на западе.

Граница с Украиной у Гомельской области протяжённостью 600 км, с Россией – 160 км.

Крупные реки – Днепр, Припять, Сож, Березина.

В школе изучали, что стоянки древних людей были обнаружены в местечках Юровичи и Бердыж. Это территория современной Гомельской области - Калинковичский и Чечерский район. Юровичи недалеко от нас, там недавно открыли музей на стоянке первого человека IX-X века. Надо побывать!

Административный центр области – город Гомель, в 2022 отметил 880  лет.  Бывала я там не единожды, но с экскурсионной целью пока только в планах, всё попутно (то в больницу, то по работе, то к дочери). Возле железнодорожного вокзала – чудесная скульптура «Чемоданное настроение». Где-то есть фото с путешественником.

По широкой улице Победы идём к областной универсальной библиотеке имени Ленина, в которой есть уникальный музей редкой книги.

 В сквере возле библиотеки можно отдохнуть у фонтана, 



а с недавнего времени (с 2019 года) там установлена скульптура трём прославленным братьям Лизюковым - Героям Великой Отечественной войны.

Конечно, нельзя не вспомнить замечательный парк, скульптуру первому жителю Гомеля на лодке и с рысью, изображение которой есть на гербе города.

Дворец князей Румянцевых-Паскевичей, чьи имена навсегда в летописи города, очень популярен у туристов.

По адресу «ул. Пушкина, 5» я бывала в музее воинской славы. Очень впечатлительные экспонаты и экспозиции внутри и снаружи – орудия, макеты оружия, амуниции, медицинская теплушка и прочее.

Городов интересных много. В Гомельской области 21 районный центр. Кстати Светлогорск третий по количеству населения. Городом стал по стечению обстоятельств. Была деревенька Шатилки, известная с 1560 года. Железная дорога и наличие торфа для ТЭЦ решили судьбу деревни. С 29 июля 1961 года – это город Светлогорск, объявленный всесоюзной комсомольской стройкой. 

Автобусное сообщение во всех в городах имеется. А вот в каких есть и троллейбусное? В Гомеле и Мозыре есть и троллейбусы. А в Мозыре ещё и трамваи имеются.

Бывала в Мозыре. Город удивительный из-за ландшафта, перепада высоты уровня почвы. Как там ездят зимой не знаю, очень крутые горки.

Знаете, какой населённый пункт Беларуси был освобождён от немецко-фашистских захватчиков первым?  Ага, наша Гомельская область тогда называлась Полесской и это был КОМАРИН.

Туров – от названия древнего быка тура, исчезнувшего в столетиях. Один из старейших городов Беларуси, известен с XI века.

Добруш – этот город указан на каждой школьной тетрадке. Там находится бумажная фабрика.

Деревня Красный Берег Жлобинского района. Там единственный в мире мемориал, посвящённый детям – жертвам Великой Отечественной войны. Пустой класс, белые парты – производят сильное потрясение.

Город Жлобин – крупный железнодорожный узел. Знаменит металлургическим заводом БМЗ.  

Город Ветка, деревня Хальч – уникальная история старообрядчества.

Городской посёлок Лоев знаменит музеем битвы за Днепр. События осени 1943 года оставили кровавый след в истории Лоева и его окрестностей.

Деревня Ола Светлогорского района на слуху с 2020 года, когда там открылся мемориальный комплекс. После Великой Отечественной войны деревня не возродилась, 14 января 1944 года она была сожжена вместе с находившимися там жителями 12-ти ближайших деревень. Бывала я там до реконструкции. Сейчас это не только братская могила советских воинов, но мемориал мирным жителям. Хатынь слышали многие. В ОЛЕ погибло население 12 Хатыней, 1758 человек сожжены фашистами заживо – 950 детей, 508 – женщин, 100 – мужчин, 200 – пожилых.  Без слёз и сильных душевных переживаний там никто быть не может.

Деревня, а с 2009 года агрогородок Дубр0ва тоже привлекательна для посещения. В 25 км от г. Светлогорск, расположена на шоссе Мозырь – Бобруйск – Минск. Тут я живу более 40 лет. В прошлом году Дуброва отметила 430-летие. Имена пяти Героев Советского Союза связаны с нашей деревней. В центре села - одно из крупнейших братских захоронений времён Великой Отечественной войны. 


Разумеется, это далеко не все интересные, памятные места Гомельской области. Это только то, что я видела или планирую посмотреть, что сразу пришло на память.

С юбилеем, Гомельщина!

14.01.2023. Людмила Бусел. аг. Дуброва, Светлогорский район, Гомельской области, Беларусь.

 

 

среда, 10 февраля 2021 г.

Нашы людзі: Бусел Я.С. -85

Жыццё часта бывае несправядлівым. Як пісаў беларускі класік  Францішак Багушэвіч  -“Бог няроўна дзеліць”. Камусьці жывецца адносна лёгка, а іншаму выпадае шмат цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў. Да другой катэгорыі можна аднесьці нашага земляка, якому 14 лютага спаўняецца 85 гадоў.  Бусел Яўген Сямёнавіч нарадзіўся ў лютым 1936 года ў в. Міхайлаўка Парыцкага раёна. Бацька яго быў родам з вёскі Зарэчча, сам недоўга, але хадзіў у Дуброўскую школу, дый і яго родная Міхайлаўка побач з Дубровай. Таму, Яўген Сямёнавіч  казаў: “Лічу сябе вашым земляком”.   Імя знакамітага земляка на старонках Беларускай энцыклапедыі і іншых энцыклапедый і слоўнікаў па мастацтву. Член Саюза мастакоў СССР і Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Па маёй просьбе ў 2001 годзе ён напісаў сваю аўтабіяграфію.



Вось што піша сам Яўген Сямёнавіч: “Дзяцінства маё прыпала на ваеннае ліхалецце. Пасля таго, як немцы забілі майго дзядзьку за сувязь з партызанамі, над усёй раднёй навісла пагроза расправы з боку немцаў. У адну з начэй тры сям’і па дамоўленнасці з партызанамі пераехалі ў партызанскі атрад, дзе бацька і ваяваў. Дарэчы, гэты наш атрад перабіў язмінскіх (в. Язвін) паліцаяў але, нажаль, і бацька загінуў ад фашыстскай кулі. Пахаваны ён ў палескіх лясах, і мая пакойная маці ўжо пасля вайны не змагла знайсці яго магілу. Калі вызвалілі нашу вёску, мы прыехалі на сваё папялішча”...

Жыццё стала наладжвацца. У Міхайлаўцы  была адкрыта пачатковая школа, якую паспеў да трагедыі скончыць Яўген. Далей трэба было хадзіць у Дуброву. Пад час канікулаў ён і некалькі яго сяброў падарваліся гранатай. Пасля вайны такія выпадкі былі не рэдкасць. На жаль, хлапчуку, якому наканавана было стаць мастаком, у якога быў талент да малявання, дасталося больш за ўсіх -  ён застаўся без абедзьвюх рук. Разумеючы, што з такім калецтвам у вёсцы яму будзе цяжка, маці ўладкавала яго ў дзіцячы дом у Рэчыцы. Ў няпоўных дванадцаць гадоў ён быў вымушаны пайсці з дому.

У 1954 годзе паступіў на гістарычнае аддзяленне БГУ імя Леніна, дзе правучыўся тры гады. Але цяга да мастацтва прымусіла яго паступіць у філіял Маскоўскага паліграфічнага інстытута, які быў на той час адкрыты ў Мінску. Пасля заканчэння стаў працаваць пазаштатным мастаком у часопісе “Вожык”, і адначасова працаваў мастаком на Мінскай мастацка-галантарэйнай фабрыцы, а таксама выконваў многія творчыя работы. Першыя яго карыкатуры  з’явіліся яшчэ ў дзетдомаўскай насценнай газеце.

У 1964 годзе прафесійныя малюнкі Яўгена Бусла з’явіліся ў сатырычным часопісе “Вожык”. З таго часу больш як на доўгія тры дзесяткі гадоў лёс цесна звязаў мастака з гэтым часопісам. Ён стаў адным з актыўных яго аўтараў, з’яўляючыся адначасова і членам рэдкалегіі.

 У 1972 годзе Віктар Шматаў - вядомы мастак , беларускі мастацтвавед, аўтар шерагу  кніг аб беларускім мастацтве, дорачы Яўгену Буслу сваю кнігу, напісаў “Яўгену Буслу з пажаданнем стаць класікам беларускай карыкатуры В. Шматаў. 14.1. 72 “

Пажаданне даследчыка беларускага мастацтва здейснілася. Вось як пішуць аб ім прафесіяналыКарыкатуры Бусла прывабліваюць прастатой вырашэння тэмы і адметным лаканізмам выяўленча-вобразнай сістэмы. У шмат якіх яго працах удала спалучаецца рэалізм і ўмоўная форма выяўлення. Яго малюнак лёгкі і ў той час змястоўны. Колер дапамагае выказаць мест. Бусел трактуе колерам толькі тыя дэталі, якія “працуюць” на тэму”.

Значны след пакінуў мастак у “Агітплакаце”. Яго яркія, запамінальныя карыкатурныя плакаты не згубілі актуальнасці і сёння. П’янства, хабарніства, бюракратызм, гультайства, праблемы экалогіі, маралі, этыкі – тэмы вечныя.

Таленавітаму мастаку блізкія па духу беларускі фальклор, народны лубок, прывабліваюць тэмы жанчыны і сям’і. Усё гэта ён адлюстроўвае ў сваёй разнастайнай творчасці. Прыказкі і прымаўкі, якія мастак адлюстраваў пзндзелем: Ой, ляцелі гусі з сіняга Дунаю… А чаму ты не прышоў, калі месяц узышоў?... Цвіла ружа ў агародзе… Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра… Маладзіцы, як брусніцы.. Быў час — калі дзеўкі любілі нас… Пчолка рада квету, а чалавек — лету… Лепшая вадзіца з роднай крыніцы… Садок садзіць — жыццё харашыць… А я роду не такога, каб любіць абы якога… Вясновы дзень год корміць… Увосень у ўгосці просім… Хто скуль, а мы тутэйшыя… Сядзем у рад — тата будзе рад…. Няма тое крамы, каб прадаваліся мамы….Татава хата ўсім багата...

Яўген Бусел удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выставак, на якіх яго працы атрымлівалі высокую ацэнку. Яго творы ў фондах многіх музеяў Беларусі і не толькі.

Жыў мастак у Мінску. У яго двое дарослых дзяцей і трое ўнукаў. Сын Ян пайшоў па слядах бацькі - выкладчык Беларускай мастацкай акадэміі. Дачка працуе ў дзіцячай паліклініцы. Прыязжаючы на лета ў родную Міхайлаўку, мастак прывёз ў падарунак землякам чатыры свае карціны.

28 красавіка 2018 года Яўген Сямёнавіч пайшоў у лепшы свет.

На малой радзіме памятаюць і  ганарацца  таленавітым земляком, які здолеў насуперак лёсу не здрадзіць свайму таленту.

Напярэдадні юбілею мастака ў музеі гісторыі вёскі Дуброва адбылася размова каля карцін “Беларускія прыказкі і прымаўкі вачыма мастака”. 

Выявы карцін настолькі выразныя, што нават калі б не было надпісаў, то сэнс іх быў усёроўна зразумелы –

  “…Цвіла ружа ў агародзе…” ,



 “Пчолка рада квету, а чалавек лету”,



 “Тут і я, тут і жонка мая, тут і мае дзеці — люба паглядзеці”,



“Лепшая вадзіца з роднае крыніцы”.


Акрамя карцін мастак падарыў некалькі кніжачак са сваімі карыкатурамі, падпісаўшы іх на добрую памяць.

  Бібліятэкар, загадчыца музея гісторыі вёскі Дуброва Л.Ф. Бусел,    

11.02.2021., Дуброва.