У мінулую суботу дванадцаць рабят малодшага і сярэдняга ўзросту хадзілі па
сцяжынках малой радзімы. Мерапрыемства, падрыхтаванае сельскай бібліятэкай, так
і называлася - калейдаскоп цікавых фактаў “Сцяжынкамі малой радзімы”. Пачалося яно
з прагляду відэафільма пра вёску Дуброва.
Потым разбіралі: чаму вёска мае такую назву? Якія прозвішчы мелі першыя
жыхары, якія заснавалі вёску? Колькі гадоў стаіць на правым беразе рачулкі Іпа
вёска Дуброва.
Ўзгадалі знакамітых землякоў, якія нарадзіліся, вучыліся і жылі ў вёсцы. Гэта
Герой Сацыялістычнай Працы, партыйны і дзяржаўны дзеяч Дайнэка Піліп Пятровіч. Дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук,
аўтар некалькіх кніг па гэтай тэме Бусел Іван Паўлавіч.
Яшчэ адзін цікавы факт. Як у розныя часы называлася
мясцовае сельгаспрадпрыемства? Прыгадалі яго шлях ад калгаса
«Чырвоная Дуброва» да філіяла
“Дубрава-агра” РУП “Гомельэнэрга”.
Бяспрэчна, годны ўвагі такі факт, што імёны і лёсы пяці Герояў
Савецкага Саюза звязаны з вёскай Дуброва. Тры з іх загінулі і пахаваныя і
вёсцы, а два засталіся жывыя. І зараз іх дзеці прыязджаюць у Дуброву, на месца
подзвіга бацькоў.
Палічылі колькі вуліц і перавулкаў ёсць зараз у вёсцы. Як
яны называюцца? Дарэчы, тры з іх носяць імёны Герояў Савецкага Саюза.
Калі Дуброва атрымала статус аграгарадка і што гэта значыць?
І яшчэ шмат цікавых фактаў, якія занатаваныя ў летапісе
вёскі.
Дзеці з цікавасццю разглядалі альбомы з дакументамі і
фотаздымкамі.
Наведалі музей гісторыі вёскі Дуброва, што дапамагло
лепей зразумець і запомніць атрыманыя
веды.
Аўтар блога, бібліятэкар Бусел Л.Ф., 19.09.20. аг.
Дуброва.
Комментариев нет:
Отправить комментарий