пятница, 18 февраля 2022 г.

Знайдзі пару да слова: да Міжнароднага дня роднай мовы

 Вітаю ўсіх, каго цікавіць гэты сціплы блог звычайнага сельскага бібліятэкара. Нагода для гэтага паста - святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта і стала нагодай для чарговай сустрэчы пяцікласнікаў ў сельскай бібліятэцы.



Напачатку паслухалі верш “Пра лянівага ката” у выкананнні бібліятэкара. 

Мерапрыемства да Дня мовы было заяўлена, як спаборніцтва перакладчыкаў “Знайдзі пару да слова”. Але рабяты не толькі спаборнічалі, яны адгадвалі загадкі, слухалі і самі чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў.




Уставілі прапушчанные антонімы. Напрыклад, Не ганьбуй старым ботам, пакуль новы не пашыў.

 


Адгадалі амонімы. Чым можна гальштук завязаць

і хуткасць суднаў вымяраць?.. (вузел)

 Разабраліся са «словамі-падманшчыкамі» значэнне якіх у рускай мове зусім іншае.

Трус (па руску- баязлівец/ па-беларуску - кролик); нагадаць (наваражыць на картах/напомніць аб нечым).

Пераклалі на рускую мову безэквівалентныя словы. Словы, якім няма дакладнага, адпаведнага перакладу.

Гмах - большое высотное здание,

збочыць отступить в сторону.



Кемлівасць і эрудыцыю праявіў Уладзіслаў. Ён атрымаў прыз ад бібліятэкі.

Школьнікаў зацікавілі брашюры з серыі “Таямніцы беларускай мовы”.

Сустрэча атрымалася цікавай і карыснай. 

Спадзяюся мы часцей будзем размаўляць на роднай мове.

Бо, так сталася, што беларусам зручней гаварыць па-руску. Дзяржаўных мовы дзве - беларуская і руская. 

18.02.22. аг. Дуброва, бібліятэкар Бусел Л.Ф.

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий