Зараз восень, рана цямнее. Доўгімі восеньскімі вечарамі самы час чытаць. Вашай увазе наступная кніга, якую я прачытала... Пад хэштэгам #Ячытаю,вырашыла выкладваць фота прачытанных кніг...
Янка Сіпакоў “Крыло цішыні”.
Люблю чытаць па –беларуску. Калі бывае сустракаецца незнаёмае слова, то разумею яго па сэнсу сказа. На гэты раз трапіла ў рукі кніга Янкі Сіпакова “Крыло цішыні”. Выдана яна была 1976 годзе, шрыфт мелкаваты, але захапіла. Няма ў ёй дынамічных падзей, але цікава апісаны героі-жыхары вёскі, іх характары, паводзіны...натуральна... здаецца, яны маглі калісьці і у нашай вёсцы.
Аб чым пойдзе гаворка зразумела адразу – “Кніга вёскі”
пазначана на тытульнай старонцы. З уваходзін даведываемся пра месца і час, у якім разгортываецца сюжэт.
Вёска Сябрынь. Трэці год пасля
вайны, Вялікай Айчыннай. Гэта зараз трэба ўдакладняць пасля якой. А тады вайна была адна. Людзі, нядаўнія партызаны і салдаты, удовы і сіроты, інваліды і
вязні канцлагераў, усё яшчэ аглушаныя вайною, асцярожна абвыкаліся ў мірнай
цішыні.
Гадоўны герой- вясковы хлопчык Ясь,
маленькі паштальён. Бацькоў за сувязь з партызанамі забілі немцы, жыве з цёткай,
сястрой бацькі. Ад яго імя і ідзе апавяданне, праз шмат гадоў ён успамінае, як
што было тады... Потым даведалася, што аповесць аўтабіяграфічна.
Пасля школы шасцікласнік Ясь, забірае ў суседняй вёсцы пошту і
разносіць яе па хатах – каму газеты, каму позву ў войска, каму пісьмо, пенсію
за загінуўшых… Нехта дасюль яшчэ чакае, што прыйдзе звестка аб тым, што не
загінуў, а жывы сын, бацька, муж… Можа, памылка, можа паранены дзе… Былі жа выпадкі, што вярталіся пасля пахаронкі…
І так мы паступова знаёмімся з ўсімі жыхарамі вёскі Сябрынь. Называе ён іх па вясковых мянушках, так, як завуць у вочы
і за вочы… Піша ліст дамоў былы паліцай Восяпок,
які схаваўся ад суда на лесараспрацоўках у Карэліі… Непісьменная яго маці
просіць паштальёна Ясіка прачытаць, што піша сын…
Доўга яшчэ хлопчык разносіць пошту па сялу. А другім канцы вяселле, Цыца жэніцца… І усе ідуць павіншаваць
маладых, паглядзець на нявесту з
суседняй вёскі, Жэнька добры хлопец …
Пакуль чытачы паступова знаёмяцца з тымі, да каго заходзіць маленькі
паштальён… Прынёс грашовы перавод цётцы Еўцы, а яна заплаканая ляжыць на печы…
Ён пра грошы, якіх чакала даўно, а яна галосіць. Потым ён зразумеў, што гэта
пенсія за яе загінуўшага сына, а сёння на вяселлі нявеста – дзяўчына, якую ён
праводзіў да вайны… Гэта магло быць вяселле яе сына…
Яшчэ яшчэ не забыта вайна - дзеці ад немцаў, мінёраў, якія здымалі нямецкія
міны пасля вызвалення… Мужчыны – інваліды, з адной нагой, без абедзьвух… Шмат
эпізодаў з жыцця жыхароў гэтай вёскі… Дзядзька Рагатун расказвае, як пад Берлінам атрымаў у падарунак - кісет з табаком, як самы мужны салдат… так
было вышыта на ім “Незнаёмаму салдату,
які сама смела змагаецца за нашу Радзіму”. Камандзіры палічылі, што гэта
ён. Але як жа здзівіуся ён, калі прачытаў адкуль і ад каго падарунак – з яго
роднай вёскі Сябрыні, ад аднавяскоўкі Настачкі…
Трэба ж такому здарыцца.
Зараз у Настачкі два хлопчыкі, а трэццю дзяўчынку яна нараджае, як раз у дзень вяселля, пра якое ўзгадваецца ў апавесці... Значыць не будзе вайны, вырашылі селяне... Першы сын Алесь у яе ад немца, які стаяў на пастое ў іх хаце. Аднавяскоўцы думалі, што ён будзе гаварыць па-нямецку...
Насустрач паштальёну сустракаецца вясковы статак, каровы расходзяцца па дварах... Дагледзяўшы жывёлу, народ вяртаецца на вяселле...
Увечары на тое вяселле трапляе і Яська.
На сталах немудрёная снедзь – аладкі са смятаной, маленькія зялёныя памідоры,
гуркі, сала…Віншаванні, падарункі, размовы… Пярсцёнкі маладым зрабілі з
алюмінію са збітага самалёта… Дарэчы, і грэбяшкі, і міскі, карцы з таго алюмінію выраблены..
У суседняй хаце танцы пад гармонік. Маладыя Жэнька і Люська вышлі з
круга, каб адпачыць і пабыць удвох… Пайшлі па расе да рабінкі, што стаяла
адзінока на ўскрайку леса… І тут грымнуў выбух! Маладыя падарваліся на міне. Тая
міна пад рабінаю, што ставіў з немцамі на партызан паліцай Восяпок… Няма вайны, няма Восяпка, уцёк з вёскі, схаваўся ад пакарання, а людзі гінуць…
Цішыню, якая стаяла пасля заканчэння вайны, парушыў выбух…
Вайна не канчаецца ў Дзень Перамогі…
27.10.20. чытала і дзялілася ўражаннем бібліятэкар Л.Ф. Бусел.
Комментариев нет:
Отправить комментарий