среда, 17 сентября 2025 г.

Судьбы наших земляков: Сиротский Иван Михайлович

 

Более четырёх десятков житейских историй опубликовано в этом блоге под хештегом #судьбы наших земляков

Сиротский Иван Михайлович, 1933 г.р. д. Заречье.

рыбалка, самолёт, бомба, Вяльчо, наши отступают, немецкий броневик, засада у моста, первый убитый, Гороховищи, Оземля, танк среди леса, немцы в землянках, Теребулины, Бродцы, друг Васька и картошка "сколько унесете", Зарецкий хвойник, Коржов, беженцы, обоз, Глусский район, освобождение, строительство времянки, тачка из мотоцикла...

Деревня Заречье, Паричский район во время Великой Отечественной войны была сожжена фашистами. Жуткая картина из торчащих печных труб предстала жителям, вернувшимся из беженцев...

Калі пачалася вайна мне было 8 гадоў. Жылі мы з маці, я і сястра. Старэйшы брат на фронце. Яшчэ адна сястра ў Парычах.

Вады ў Іпе было многа. Я каля шляху лавіў рыбу карзінай. З боку Палесся ляцеў самалёт. Скінуў бомбу ў Вяльчы, бо столб дыма, і грымнула сільна…

 Солдаты нашыя ішлі праз вёску, яўрэі вазамі ехалі… У Зарэччы да вайны быў недабудаваны клуб… Каля яго бачылі калонну немцаў, а потым яна знікла…

На пачатак вайны мне было 8 гадоў. Памятаю, мы з Мішкай і яго малым братам гулялі на вуліцы. Хата іх на перакрыжаванні дарог стаяла, тут на цэнтры… Мабыць нядзеля была, людзей шмат на вуліцы. Бачым, з боку Вялікага Бора едзе нейкая вялікая машына. Гэта нямецкі браневік. Праехаў на Дуброву, але там перакапана дарога была каля мосту… Вярнуўся, паехаў на Вяльчо, там балота, загруз.. Кінулі яго немцы… Потым нашы салдаты прыгналі яго бліжэй да вёскі, мы туда гуляць хадзілі..

Яшчэ было…бранявікі з боку Дубровы ехалі, але там перекапана было, каля Ипы… А з боку Зарэчча з засады іх падбілі з пушкі нашы… Адзін чырвонаармеец быў ранены, бег ў гарячцы, а потым упаў на дарозе і памёр. Людзі казалі, пахавалі яго таварышы на нашых могілках…

Каля Зарэчча мы хаваліся ў Каржах, ельнік там вялікі. Пад тымі елкамі як пад крышай, дождж не праб’е…

Чуем звук, як самалёт пікіруе… Свісціць.. А гэта “Катюша” выстраліла… у бок Раковічаў, толькі адзін раз. Болей, мабыць снарадаў не было…

Прыйшлі ў лес немцы, але нас не чапалі.. шукалі чырвонаармейцаў, што ў лесе хаваліся… Потым як мы ішлі, бачылі забітых… Адзін ранены пад елкай сядзеў, далей яшчэ два, таксама галовы перавязаны, мёртвыя…

Чутна было як стралялі на канцы вёскі…

Прыйшлі ў вёску,  Сем ці болей, я не лічыў, напачатку забітыя ляжалі.. і па ўсей вёсцы пабітыя салдаты нашыя…  Як прыйшлі немцы ў Зарэчча. Сталі выганяць з лепшых хат.. Пайшлі мы праз Дуброву ў Гарохавішчы, да цёткі, мамінай сястры…

У цёткі ў хаце, акрамя яе, яшчэ дзве сям’і жыло, і мы прыйшлі... Тыдні два там теснилися…

Потым і адтуль выганяць сталі. Пагналі ў Акцябрскі раён, вёска Оземля. Там у школе былі, вокны вялікія, нары драўляныя па баках сцен… Потым немцы кудысьці паехалі, мы з сябрам Васькай, дзеці, жанчыны вярнуліся ў Гарохавішчы…  

Вырашылі мы ў Гарохавішчы пайсці. Выйшлі з лесу, а там танкі нямецкія па полю ідуць. І немцы… Нас завярнулі. Вядуць нашых пленных салдат, 5 чалавек. Аднога пад рукі таварышы вядуць, раненага. А два другіх цэлыя, без аружыя, дзяцей нашым жанчынам дапамагалі несьці…

Мы з Васей наперадзі. Бабы з дзецьмі на руках, ды ношкамі, а мы свабодныя…

 Павялі іх ў лес. А мы пачакалі пакуль яны ў лесе скроюцца і вярнуліся па другой дарозе ў Гарохавішчы.

Стаіць танк сярод лесу. Немец люк адкрыў, нешта гаркнуў па-нямецкі.. Пісталет дастаў, але не выстраліў.. Мы - назад…

Пасядзелі ў лесе.. Прадукты скончыліся, трэба ісці шукаць нешта… Натыкнуліся на зямлянкі, у іх немцы. Папрасіліся сагрэцца. Пусцілі… Зямлянка вялікая, дзяцей каля печкі абагрэлі.. Кіпятку нам далі, а сахару ў іх саміх не было…

Адзін немяц выйшаў на двор і тут жа паўзе назад… Раніла снарадам у ногі. Яны пачалі штаны з яго зцягваць, перавязваць.. А мы пайшлі далей..

У лесе сустрэлі рускага. Ён работаў у немцаў. Пытае: “Чаго вы тут?”. Мы: “Хаваемся, яды якой шукаем”. Ён:“Не ідзіце туды, немцы злыя, насыпалі ім нашы”…

Мы з Васей пайшлі па просецы ў Бродцы. Па балоце ішлі як па асвальце, добра падмерзла. 

Сустрэлі ў Бродцах рускага. Яны работалі на немцаў і атрымлівалі паёк. Спалі ў стопцы на картоплях. Пераначавалі з імі. Далі яны нам хлеба, картопляў "колькі ўнясеш". Пайшлі мы. Ідзем, машына нямецкая едзе. Раптам  буханка хлеба з яе падае на зямлю. Немцы кінулі дзецям. Мы яе падабралі, прынеслі… Па крошцы ўсім, нас жа там многа было.  А мацяркі ужэ чакалі нас, хваляваліся…

Шукалі, дзе ежы якой, дзе прытуліцца… Ішлі на Гарохавішчы… У лесе наткнуліся на шалаш такі, і печ там была. Пераначавалі. Дайшлі да вёскі не па шляху, а па лесных тропах. Па шляху баяліся ісьці, немцы паўсюль.

Устроилися на ночлег у стопцы на краю вёскі… Уранні падхапіліся, страляюць.. снарады ляцяць.. Пабеглі ў лес у бок Бродцаў, там таксама немцы…  

У Зарэччы немцы, на машынах… Людзі сталі расходзіцца, хто куды. Мы пайшлі з маці праз Дуброву на Церабуліны, там цётка, мацяры сястра дваюрадная жыла…

 Пайшлі мужыкі разведаць на шлях.. Ніхто, нідзе не ездзіць, ціха.. Мы вярнуліся дадаму. А ў Зарэччы нашыя ўжэ. Але нядоўга нашыя былі. Потым зноў немцы…

Жылі мы ў лесе, пакуль немцы не прыйшлі… Костёр ўсё ўрэмя гарэў,  грэліся і есьці варылі на вогнішчы. Увесь час хацелася есьці. Аднойчы пайшлі з мамай і яшчэ некалькі жанчын у Бродцы за бульбай. Ідом назад, сустрэў патруль нямецкі, ці паліцаі і не пускае нас. А што нам рабіць? Там у лесе нашыя нас дажыдаюцца… “Ідзіце, вазьміце разрешение ў начальства”. Мы вараціліся ў Бродцы.

 Ідзем з Васей, бачым кухня палевая стаіць. Немец паглядзеў на нас, разрубіў сякерай куліду хлеба і нам даў…

А дзе шукаць таго каменданта? Нікога не знайшлі, ідзем зноў... Я маці кажу: “Давай удвох папросімся прайсці”. Нас нейк прапусцілі. А потым і астатния прайшлі. Так прадукты і прынеслі тым, што ў лесе нас дажыдаліся… Картоплі пеклі на вогнішчы…

Аднойчы немцы прыйшлі ў лес за броўнамі. Восень, сыра..  сталі немцы лес загатаўляць і нас там обнаружили…

Выгналі, пагналі ў вёску. Сказалі: “Уранні з Чэрніна прыйдзе абоз, і нас забяруць”… Нам з маці не хапіла месца на падводах… Ішлі пешшу. Я так стаміўся, што кажу мацяры: “Не пайду далей”. Яна стала прасіць вазніцу, каб узяў  хлопца на воз, зусім з сіл выбілася дзіця… Той нейк устроіў мяне каля сябе. А маці так і ішла, толькі за аглоблі трымалася…

Прывезлі нас ў Глускі раён, вёска Казловічы. Мяне, сястру і маці. Там мы і былі да вызвалення…

А старэйшую сястру немцы на работу ў Парычы забралі.  Потым, як іх там акружылі, яна вярнулася… А тры браты былі на фронце. Адзін загінуў, у Ленінградзе пахаваны…

Деревню нашу немцы спалілі. Адны коміны тырчалі. Як вярнуліся мы з бежанцаў, жыць не было дзе. Прыйшлі дамоў, а хаты няма. Пасяліліся мы ў салдацкіх землянках. Некаторыя разбіралі тыя землянкі ды рабілі з іх времянки (хаты без печей, временное жильё).

Я за старшага быў у сям’і, 11 гадоў. Ўзяўся строіць ўрэмянку. У войну салдаты навазілі лесу тут каля шляху на ляжнёўкі (масціць дарогу, грузка было), ды так той лес і застаўся. З таго лесу змайстраваў я ўрэмянку. Дзед-сусед печку ў ёй зляпіў. Так і жылі мы да 1947 года. А потым нам, як пастрадаўшым ад вайны (брат мой старэйшы загінуў ў Ленінградзе, дакументы былі) государство пастроіла хату. У Зарэччы тры хаты такіх было, пабудавалі такім як мы. Астатнія строілісь самі.

Мы, пацаны шасталі па лесе. Збіралі грыбы, ягады. Аднойчы знайшлі тры матацыклы. Знялі з іх, што здолялі. Па – добраму, каб хто старэйшы быў, тыя матацыклы можна было навесці, а мы, дзеці. Я два калясы на тачку прымайстраваў. Сільна тая тачка нас выручыла, броўны вазілі ёю з сястрой.   

Маторы матацыклетныя падарвалі, каб алюміній забраць. Ложкі з яго вылівалі. Не было жа нічога, ні міскі, ні лыжкі…

Не толькі матацыклеты, але і танкі пасля вайны знаходзілі. Каля Гарохавішчаў шмат іх нашых і нямецкіх доўга пасля вайны цягалі з балота.

А немцаў тых, што Зарэчча  палілі, спаймалі. Судзілі ваенным трыбуналам. Паставілі віселіцы каля шляху і павесілі. Потым скінулі і закапалі ў яме непадалёку… Голае поле было вакол, усё згарэла…

Я это писала с 9 аудиофрагментов с голосом Надежды, дочери Ивана Михайловича. На диктофон самого героя записывала Ольга, но у меня нет этого материала. Потом она переводила в рукописный вид, Надя вычитывала… В общем, сложно. Я перевела с русского в более натуральный. Не мог парнишка из белорусской деревни разговаривать на чистом русском…

В общем, нужно идти к Ивану Михайловичу и разговаривать, уточнять, дополнять… Но, суть, думаю, не изменится.

Бусел Л.Ф., библиотекарь, краевед, блогер 17.09.2025 г. аг. Дуброва

Комментариев нет:

Отправить комментарий