#дата
26 апреля отмечается Международный день памяти жертв
радиационных аварий и катастроф. Именно в этот день, 40 лет назад
произошла авария на Чернобыльской атомной электростанции – крупнейшая
по масштабам ущерба и последствиям техногенная катастрофа ХХ века.
75% радиационного загрязнения, выпавшего на Беларусь,
пришлось на Гомельскую область.
Осенью 1986 года в
деревне Дуброва Светлогорского района
состоялось открытие посёлка для переселенцев. За несколько месяцев были
построены 55 кирпичных, благоустроенных коттеджей. Дёрновичи и Вежище
Наровлянского района - сёла были большие, и компактно их переселить не
вышло. В нескольких деревнях Светлогорского и района осели наровлянцы…
З кнігі Эдуарда Збароўскага “Чарнобыльскія
пантэоны: сны і явы”
У 2012 годзе выйшла з друку кніга “Чарнобыльскія
пантэоны: сны і явы” доктара медыцынскіх навук, прафесара кафедры
сацыяльнай работы Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ,
паэта, публіцыста Эдуарда Іосіфавіча Збароўскага. Яго родная вёска Ліхаўня Нараўлянскага раёна –
пахавана адной з першых.
Успаміны Ніны
Кандратаўны Каляды, былой жыхаркі в.
Дзёрнавічы, настаўніцы (с. 52-53).
”На час аварыі
на ЧАЭС мая сям’я жыла ў Нароўлі. Я працавала метадыстам у аддзеле адукацыі
райвыканкама.
26 красавіка 1986 года я і мая
сям’я знаходзіліся ў г. Нароўля і аб выбуху на ЧАЭС мы нічога не
ведалі. У суботу, раніцай, 27 красавіка, паехалі ў родную вёску Дзёрнавічы
дапамагчы бацькам засеяць агарод. Канём узаралі зямлю, пасадзілі бульбу. Было
вельмі цёпла, усе працавалі без галаўных убораў, маек, загаралі. Раптам пачулі
гул верталёта. Гэта на ўрочышчы Селішча, якое знаходзілася побач з нашай вуліцай, прызямліўся
верталёт. Мы ўсе былі вельмі здзіўлены таму, што з яго выйшлі 2 чалавекі ў
камбенезонах зялёнага колеру і скафандрах, з рыдлёўкамі, вельмі хутка капанулі
зямлю, паклалі яе ў пакеты і пабеглі назад.верталёт паляцеў. Мы зразумелі, што
нешта недзе здарылася. Павярнуліся ў бок луга і ўбачылі, што па дарозе рухаецца
амаль калона легкавушак, матацыклы і адзін газік. Усе яны былі перпапоўнены
людзьмі. Усе ехалі стоячы. І толькі ўвечары пайшлі чуткі, што ўзарвалася
атамная станцыя. У вёску прыйшлі пешшу мужык з жонкай, нашы землякі. Яны жылі ў
Прыпяці і працавалі на станцыі, расказалі аб выбуху. Іх не выпускалі з горада.
Яны акружнымі пуцямі выбраліся і за дзень дабраліся дадому.
Я вельмі запомніла ноч на 29
красавіка 1986 года. Была нядзеля.
Пайшлі чуткі, што адбудзецца нешта жахлівае, узарвецца ўся станцыя, і ўсё будзе
знішчана ў радыусе 50-60 км. Наша вёска Дзёрнавічы ў 28 км ад Чарнобыля, а
Нароўля ад нас – у 30 км. Мы, тры сястры (усе працавалі настаўніцамі),
параіліся і вырашылі забраць дзяцей, бацькоў і ад’ехаць ад станцыі хаця б на
100 км (у нас былі свае аўтамабілі). Выехалі ўвечары за Калінкавічы (у бок Мінска) і яшчэ праехалі 50 км. Спыніліся. І
гэтак прастаялі ўсю ноч, абняўшыся, нібы развітваючыся. Усе глядзелі ў бок
Прыпяці. Бачылі там светлую пляму, нібы зарава, а ўсё неба ў тым баку было
больш светлае. Новы ўзрыў не адбыўся. І мы, са слязамі радасці на вачах,
вярнуліся дадому…
Вельмі жудасныя ўспаміны засталіся аб
дні адсялення жыхароў нашай вёскі Дзёрнавічы. Гэта было праз 40 дзён пасля аварыі. Помню, ранкам
мы з мужам паехалі дапамагчы перасяліць нашых бацькоў. Не даехаўшы да вёскі, мы
пачулі брэх сабак, роў жывёлы, плач жанчын (у нас гэта называецца “галашэнне”).
У вёсцы было яшчэ жудасней: каля многіх хат стаялі грузавыя аўтамабілі,
трактары з прычэпамі. Спалоханыя жыхары крычалі, галасілі і адначасова грузілі
рэчы. Некаторыя вялі на паваду на скотны двор кароў, цялят.
Яны ўпіраліся, раўлі. Другія лавілі курэй і кідалі ў мех. Іх таксама
прымалі на скотным двары….
Усіх жыхароў сперва адсялілі за 10-12 км
у в. Цешкаў, а праз чатыры месяцы было другое адсяленне ў розныя
раёны нашай Гомельскай вобласці. Вельмі маркотна, што наша, такая вялікая і
прыгожая вёска (больш 300 сядзіб) была раз’яднана, знішчана назаўсёды. ..
А ўсё прасілі
адсяліць у адно месца, пабудаваць новую в ёску
і назваць яе ў гонар Дзёрнавіч. Памятаю, плакалі і гаварылі: “Нам хоць у Сібір
ехаць, абы ўсе разам”.
Так, наш родны куточак, наша малая
радзіма зараз за калючым дротам. Мы наведваем яе толькі ў дні пахавання блізкіх
і на Радуніцу. ..
2026 год. 40 лет
прошло с дня, который разделил жизнь тысяч людей на “до” и “после”.
23.04.2026 г. Бусел Людмила, библиотекарь, блогер, краевед,
поисковик.
Комментариев нет:
Отправить комментарий