среда, 9 сентября 2015 г.

Итоги летнего чтения



к посту "Клуб летнего чтения"
Книжная вечеринка"Лето, чтение и хорошее настроение", 26.08.2015, Дуброва, сельская библиотека
посвящённая итогам летнего чтения, награждению детей-участников проекта «Библиотека и школа: партнёры в области образования».

Оформление: Праздничное оформление  библиотеки, на выставке помещены читательские дневники победителей проекта, а так же выставлены прочитанные книги.  Большое панно с пословицами о книге, картинками-сюжетами книг, героями книг.
Люди перестают мыслить, когда перестают читать. Дидро Д.
Чтение делает человека знающим, беседа — находчивым, а привычка записывать — точным. Бэкон Ф.
Кто учится без книги, тот черпает воду решетом. Терциан Мавр
Чтение для ума — то же, что физические упражнения для тела. Д. Аддисон
Звучит музыка
 Библиотекарь:  Добрый день, дорогие друзья! Мы рады видеть  вас в этом небольшом, но уютном зале нашей  библиотеки. Собрались мы, чтобы подвести итоги летнего чтения. Есть ребята, которые успевали летом и отдыхать, и читать книги, журналы, газеты. Им то и посвящена наша книжная вечеринка.
 Без читателей нет библиотеки. Вам, ребята, слова моей искренней признательности и благодарности.  
  Не только слова благодарности услышат читатели,  их ожидает  вручение заслуженных наград, а наградой этой станут  сертификаты совместного проекта  «Библиотека и школа: партнёры в области образования». Что же такое сертификат? Это документ, дающий право на получение дополнительного балла к отметке по чтению за 1 четверть. Получается, что, читая летом, вы зарабатывали дополнительный балл к школьной отметке. Проект действовал на территории всего Светлогорского района. Всего в проекте «Клуб летнего чтения» или, коротко, КЛЧ  в Дубровской сельской библиотеке приняли участие 15 человек. Всем им были вручены клубные карты. До конца проекта дошли не все. Не так – то, оказалось,  просто: читать, заполнять дневник чтения, отвечать на вопросы библиотекаря. Прочитав книгу, нужно было записать её автора, название, главных героев, краткий сюжет, доказать, что, действительно, читал и только тогда получить отметку о прочтении – печать библиотеки и подпись библиотекаря. Прим. библиотекаря: мне пришлось перечитать самой некоторые рассказы, повести, сказки, чтобы оценить прочитанное детьми.
 Каждый ребёнок – это чей-то сын или дочь, внук или внучка. Я благодарна  родителям: мамам, папам, бабушкам и дедушкам. Ребёнок учится тому, что видит у себя в дому. Поэтому, привычка читать, дружба с книгой возникает в тех семьях, где читают взрослые. Дети, видя наглядный пример, начинают читать сами. Стоит  назвать бабушку двух замечательных внучек Федоренко Виктории и Карпушенко Насти – Зайцеву Галину Михайловну. Бабушку Зелёного Станислава  - Левакову Екатерину Николаевну. Родителей Короткевича Влада, которые одобряют и приветствуют чтение сына. Хороших слов заслужили дядя Эдик и бабушка Вера, которые читают сами и приучают к чтению Бусел Алесю. Особо хочу отметить дедушку Алексея Толмачёва – Александра Павловича Терещенко, который записал внука в библиотеку, с малых лет приучает его к чтению. Кстати, и сам читает мемуарную, краеведческую литературу.
Слово дедушке Саше. Александр Павлович рассказал о роли книги в жизни ребёнка, о необходимости читать.


Итак, мы начинаем церемонию награждения!
Бусел Алеся, 4 класс, СШ №10 г. Светлогорска. Немало книг прочла за лето. Вот только некоторые из них: Виталий Губарев “Королевство кривых зеркал”, Лия Гераскина “В стране невыученных уроков”, рассказы Константина Паустовского, Юрия Яковлева, Николая Носова.
Толмачёв Алексей, 2 класс. Сш №8 г. Светлогорска  хоть всего лишь во втором классе читает бегло и внятно. Умеет рассказать, выделить главное, передать эмоции, которые вызвало у него чтение книги. Прочитал рассказы Николая Носова, рассказы Льва Толстого, Константина Ушинского.
Мардарь Михаэла, 10 кл, Дубровская СШ Очень много читает. Прочла за лето трилогию Ивана Мележа “Люди на болоте”, много других умных книжек, программных и не только (повести Чингиза Айтматова, Валентина Распутина)
Короткевич Владик, 5 кл. Дубровская СШ..  тоже читал и на русском и на белорусском. Прочёл известную сказку Алексея Толстого “Золотой ключик или Приключения Буратино ”, рассказы А. П. Чехова, Виктора Астафьева.
Федоренко Виктория, 6 кл СШ № 12 г. Светлогорска  несколько раз перечитала книгу сказок “Фабрика хорошего настроения”. Полюбилась ей сказка “Влюблённый парикмахер”, главные герои Гид-Гилой, принцесса Фелиоза. Сказка о том, что любовь окрыляет, побеждает, помогает человеку.  О пятиклассниках , которые объединились в компанию, чтобы совершить что-то такое, чтобы о них узнала не только школа, но весь город, вся Беларусь, а может, и весь мир рассказывается в новой книге Олега Ждана “Приключения тритэшек в Беларуси”. Кто такие тритэшки? Откуда и зачем они прилетели на планету Земля? Всё это прочитала Вика в этой книге. Кто заинтересовался, спрашивайте книгу в библиотеке.
Карпушенко Настя, 3 кл, СШ № 5 г. Светлогорска  Вельмі спадабалася ёй кніга Сержа Мінскевіча “Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы”. Пра прынцэссу Альдору, якая ператварылася ў казулю, пра разбойніка Бурубуля-Рубуля, дракона Зітхока, злосць якога была ў Залатым зубе.
Савицкий Даниил,4 кл СШ № 12 г. Светлогорска  Не боится “толстых”, взрослых книг, прочёл книгу “Моим оружием был танк Т-34”.
Зелёный Станислав, 5 кл СШ № 12 г. Светлогорска  . Читает много,пока, в основном, только по школьной программе,  хорошо развита речь. Кстати, много читает и мама школьника.
В рамках вечеринки были проведены: литературная викторина, игра “Сложи слово”, инсценировка сказки “Коцік, пеўнік і лісіца”, фотосессия с любимыми книгами и возле панно с пословицами о книге и героями книг, чаепитие.
Зелёный Стас

Савицкий Дима

Савицкий Даниил

с дневниками чтения

Карпушенко Настя

Федоренко Вика

с прочитанными книгами

с любимыми книгами

Александр Павлович говорит о чтении

книжная вечеринка



за ширмой-избушкой

Толмачёв Лёша

в роли Лисы

виноград на вечеринку
Бусел Алеся

среда, 19 августа 2015 г.

Журналістцкі аўтапрабег - у нас

як да нас прыязжаў  Яўген Рагін

13 жніўня  ў мяне дзень народзін. Трэба ж было такому здарыцца, каб менавіта ў гэты дзень (ні пазней, ні раней) прыехалі ў наш раён карэспандэнты  з газеты “Культура”.  Аб  акціі “К”: журналістцкі аўтапрабег па СДК  і не толькі” , канешне, чула. З цікавасццю чытаю “Культуру” і сачу за  праектам. Карысна даведацца, як справы ў калег  у розных раёнах - рэгіёнах рэспублікі.  Кіраўніцтва параіла сталічным журналістам не абмінуць нашу сельскую бібліятэку. Калі напярэдадні пазваніла дырэктар ЦБС Дадалка Л.Ў. і сказала, што заўтра прыедзе Яўген Рагін, я адказала: “Хто ж яго не ведае?! Вышуквае станоўчы вопыт, любіць ініцыятывы, крэятывы, цікавінкі”.  Хужэй няма, як чакаць, ды даганяць. Нейк хвалявалася, не магла рабіць звычайныя справы, на перарыў не пайшла. Каля трох гадзін убачыла белую іншамарку, што спынілася каля нашага СДК. Пабачыўшы хлопца з фатаапаратам, зразумела, што гэта тыя, каго чакаю. Першыя словы былі: “Мы вам дажджу прывезлі”. Сапраўды, крышачку пасвяжэла пасля нясцерпнай спякоты. (У бібліятэцы 32 +, не дапамагае вентылятар) Павіталіся. Пачула ўпэўненную беларускую мову. Даволі лёгка падтрымала размову. Яўген Рагін адкрыў блакнот, стаў запісваць хто, што, як даўно працую. Памятаю, што сказала, што прафесію сваю люблю, але яшчэ бы правадніцай цягніка магла бы стаць, люблю перастук калёсаў, рамантыка”.  Меня збівала з панталыку яго пытанне: “А што ў вас ёсць такога, чаго няма ў іншых?”. Ніякіх дзівосаў.... Звычайная бібліятэка аграгадка: 6,5 тысяч кніг, 350 чытачоў, 500 жыхароў, нядрэнная падпіска на перыёдыку, кніг хапае. У прошлым годзе паступіла 188 кніг, (і не толькі сацыяльна-значных), бывала і болей. Ёсць свой блог “BYK-va!”, вяду летапіс вёскі (друкаваны і электронны), збіраю мясцовы фальклор, запісала жыццёвыя гісторыі землякоў. Ёсць пры бібліятэцы музей гісторыі вёскі Дуброва. Апошнія два гады займаюсь вышукам не увекавечаных воінаў, звяраю спісы з электронным архівам сайта АБД. Вось і усё, мабыць. Тройчы выходзіла пераможцам раённага спаборніцтва 2004, 2010, 2014 гадзе, апошні раз з занесеннем на раённую Дошку гонару. Зараз, дакладна, усё-ё! 30 гадоў працы – у адным абзацы. Але Яўген Рагін зноў пытае: “Што ў вас ёсць такога, чаго няма у іншых?”. Прыгадала, што ёсць калекцыя аўтографаў сучасных беларускіх  пісьменнікаў. Нават у знакамітага песняра Уладзіміра Мулявіна аўтограф узяла, калі прыязджаў да нас  у Дуброву. Пабылі ў музеі, бегла распавяла пра  разделы і каштоўныя экспанаты. Яўген Рагін паспеў зрабіць запіс у Кнізе водгукаў: “Газета “Культура”. Цікавы, цудоўны і вельмі карысны музей! Дзякуй!”. Вам таксама, дзякуй за добрыя словы, потым прачытала. Невялікі перапынак на чаяванне (толькі тут  ўспомніла, што я - імянінніца, атрымала віншаванні ад гасцей).Пагаварылі  за чаям пра беларускіх пісьменнікаў. Яўген Рагін некалькі разоў падкрэсліў, што мала яны ездзяць па краіне на сустрэчы з чытачамі. Я назвала прозвішчы тых, з кім сустракалася. Пагаварылі, пра тое, хто, што чытае. Я з беларускіх Уладзіміра Гаўрыловіча, Зінаіду Дудзюк, Генадзя Аўласенку, Маргарыту Прохар успомніла. Хлопцы распавялі пра тое, што яны чытаюць.
 Зноў у бібліятэцы. Зноў тоё жа пытанне! “Што ў вас ёсць такога, чаго няма у іншых?”. Я кажу: “Чытала у Вас, што у людзей ёсць праблемы з паступленнем літаратуры? ”. “Так, ёсць раёны, дзе не выконваюцца абавязковыя 15% на камплетаванне ”.  У нас гэтай праблемы, дзякуй Богу, няма. Нешта зайшла размова пра Андрэя Федарэнку. Узяла з паліцы некалькі кніг пісьменніка, зірнула  адзнакі,  колькі разоў яны выдавалісь чытачам, на кожнай не меньш пяці-шасці разоў. Гэта і для мяне было не чакана, нейк не аналізавала. Чытала сама “Афганскую шкатулку”, “Шчарбаты талер”. Кастусь Антановіч параіў “Вёску” пачытаць.
Прыйшла чытачка. Кастусь Антановіч папрасіў яе папазіраваць каля выставы да выбараў прэзідэнта Беларусі.
Прайшло паўтары гадзіны.  Журналісты збіраюцца ехаць далей.У мяне адчуванне, што нічога не здолела расказаць. Даю візітоўку бібліятэкі, каб званілі, калі згубяцца ў нашым раёне. Развітваемся. Чакаю выхаду газеты.
Вёску Андрэя Федарэнкі прачытала. Не вельмі, калі шчыра.
сёння 3 кастрычніка прыйшла даўгацаканая газета..



Газета “Культура”, 3 кастрычніка 2015 г. Аўтар артыкула Яўген Рагін з рубрыкі “Праекты развіцця”, с.11, фота Кастуся Антановіча.

Вось гэта краязнаўства!
А цяпер — на Светлагоршчыну. Меркавалі адразу завітаць у славутыя і старадаўнія Парычы. У навігатары пазначылі гэты населены пункт. I нечакана для саміх сябе аказаліся побач з палацам у Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна. Высветлілася, што паміж двума старадаўнімі гмахамі — менш за 30 кіламетраў адлегласці. Чым не турыстычны маршруг?! Вось толькі ці прапаноўваюць яго фірмы? Пакуль не. Прычына ў тым, што папац у Чырвоным Беразе ўваходзіць у "Залатое кольца Гомельшчыны", а палац у Жылічах—не, бо знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці. Развагі пра мэтазгоднасць такога падыходу перапыніў указальнік з інфармацыяй, што паромная пераправа ля Парычаў не працуе, а таму наш маршрут карэнным чынам змяняецца.
Такім чынам першы населены пункт Светлагорскага раёна — вёска Дуброва.  Доўга не маглі разабрацца, старадаўняя тут царква ці з нуля ўзведзеная. Аказалася — навабуд на месцы згарэлага храма (ад Бусел“Не зусім так. Царква раней крыху на ўсход , бліжэй да ракі стаяла. Зараз на гэтым месцы сельскі дом культуры”). Рэдкі прыклад таго, з якой ашчаднасцю, знаходлівасцю і выдумкай трэба ставіцца да аднаўлення даўніны. Царкву згадалі невыпадкова. Яе гісторыю літаральна па крупінках аднавіла мясцовы бібліятэкар Людміла Бусел. Цягам стагоддзяў храм не раз гарэў. У свой час яго адбудоўвалі па ініцыятыве Марыі Пушчынай, жонкі брата дзекабрыста Івана Пушчына. Прыйшлося, зразумела, пакорпацца ў архівах. Такую работу мы і называем краязнаўствам.
Як высветлілася, у Людмілы Фёдараўны тады быў дзень нараджэння. Мы парадаваліся за бібліятэкарку, павіншавалі яе і паведамілі, што гэта ўжо трэці бібліятэкарскі дзень нараджэння, на які мы патрапілі цягам аўтакамабільных ваяжаў.
Але пойдзем далей. Пры бібліятэцы дзейнічае клуб "Жалуды" (ацаніце назву!). Разам са школьнікамі Людміла Фёдараўна працуе над некалькімі краязнаўчымі праектамі. Адшуквае прозвішчы воінаў, загінулых пры вызваленні вёскі ад фашыстаў. Запісала ўспаміны 30 ветэранаў-аднавяскоўцаў, стварыла электронны рэсурс пра салдатаў Перамогі, многіх з якіх ужо няма. Ставарае фоталетапіс аграгарадка, пастаянна папаўняе экспанатамі бібліятэчны музей. Даследуе паходжанні мясцовых прозвішчаў. Звярнулася да мясцовых улад з прапановай назваць новую вуліцы імем загінулага ў баях каля Дубровы Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Рэдзькіна. Прапанова ажыццявілася. I менавіта па ініцыятыве Людмілы Бусел на адным з вясковых дамоў з'явілася мемарыяльная дошка з надпісам, што тут у 1944-м знаходзіўся наглядальны пункт 8-й артылерыйскай батарэі 197-й стралковай дывізіі, што вызваляла Дуброву. I гэта толькі самыя буйныя праекты Людмілы Бусел, у працоўнай кніжцы якой больш за трыццаць гадоў застаецца толькі адзін запіс.
Пра кожны з праекгаў любы ахвотны можа даведацца з асабістага блога бібліятэкара
"ВУК- vа!".
А "Жалуды" даўно даюць парасткі. Дзеці вырастаюць і становяцца асобамі, што ўсведамляюць сваё месца ўжыццці і паважаюць родную вёску. А на змену ім прыходзяць у "Жалуды" новыя школьнікі, якія любяць не толькі чыгаць, але і думаць.


Агульнае (не)лірычнае заканчэнне
Гэтым разам станоўчых эмоцый — мора. Спарабалася ўсё, што пабачылі, адчулі і зразумелі. Кожны б дзень аўтапрабегу так. Самым каштоўным падаўся досвед бібліятэкаркі з Дубровы. А самай цікавай тэндэнцыяй — адток гараджан у вёску на прыкладзе супрацоўнікаў Вяжноўскага СДК. Пра яе, гэтаксама як і пра няпростую сітуацыю з настаўнікам інфарматыкі, які ў Доме культуры займаецца з дзецьмі ганчарствам, пра па пулярнасць новага музейнага інтэрактыўнага аб'екта Светлагорскага раёнау закпючным выпуску гэтага аўтатура.    Фота аўтараў

Ад Бусел, каментарыі.. Чакалі выхаду гэтага артыкула 51 дзень. Некалькі нечаканыя акцэнты раставіў аўтар: царква, яе гісторыя, сабраная бібліятэкай; Марыя Пушчына, якая адбудоўвала адну з цэркваў; эколага-краязнаўчы клуб “Жалуды”, што працуе пры бібліятэцы болей за 15 годаў. Пашуковая работа на сайте “Мемарыял”; запіс успамінаў аднавяскоўцаў ”Лёсы нашых землякоў”, у тым ліку і ветэранаў. Фоталетапіс аграгарадка (і не толькі фота, шмат тэкста). Музей гісторыі вёскі Дуброва. Праект па паходжанні прозвішчаў мясцовых жыхароў. Вуліца ГСС Рэдзькіна; мемарыяльная дошка на хаце, дзе быў ў 1944 - ым назіральны пункт.
Гэты мой блог узгаданы. Можна было і спасылку на яго даць. Мабыць, не заходзіў карэспандэнт сюды ў блог. Шмат працы. Зразумела.
Ніколі не здагадаешся, што менавіта зацікавіць…