На прыканцы мінулага года мы атрымалі кнігу Веранікі Бандаровіч "Стыльна па-беларуску". Як жа яна патрэбна ўсім нам - беларусам, якія імкнуцца гаварыць на роднай мове. Шмат памылковага вымаўлення чуем з экранаў тэлевізараў, з радыёпрыёмнікаў, і пачынаем сумнявацца, ці правільна самі гаворым. Нам пакуль лягчэй і хутчэй гаварыць, пісаць па-руску. Гэтая кніга дапаможа ўсім, хто захоча навучыцца правільна і пісьменна гаварыць па-беларуску.
Прадмова i ўрывак з кнігі «Стыльна па-беларуску» ад аўтаркі.
Выданне прызначана для шырокага кола асоб, чыя
дзейнасць звязана найперш з вусным маўленнем (тэле- і радыёжурналістаў,
каментатараў, рэдактараў), а таксама выкладчыкаў, лектараў, грамадскіх
дзеячаў, студэнтаў, спецыялістаў па public relations, перакладчыкаў. Кніга
будзе карысная для клубаў маладых журналістаў, гурткоў адпаведнай тэматыкі
пры школах і ўсіх зацікаўленых у павышэнні сваёй маўленчай
культуры. Удачы ў імкненні да дасканаласці!
Вераніка БАНДАРОВІЧ,
БЕСПАДСТАЎНЫЯ АНАЛОГІІ
Часам, не ведаючы правільнага напісання або значэння
пэўнага слова, мы стараемся прыпадобніць яго да іншых, звязаць са знаёмымі і
напісаць або вымавіць па аналогіі. Вельмі часта таксама, імкнучыся сказаць
“больш па-беларуску”, ігнаруючы нормы або не ведаючы іх, некаторыя з нас
“перагінаюць палку” і замяняюць правільныя формы памылковымі.
Упрыго[дж]вае, напру[дж]аны — такое вымаўленне
дзеяслова і дзеепрыметніка можна пачуць нярэдка. Аднак у гэтых прыкладах замест
[дж] трэба вымаўляць [ж]. Звязана памылка, відаць, са стараннем сказаць як мага
лепш па-беларуску, ужыўшы характэрны для нашай мовы гук [дж]. Такая памылка сведчыць
пра няведанне некаторых моўных законаў, у гэтым выпадку — чаргавання гукаў.
Гук [д] у беларускай мове чаргуецца з [дж] і [дз’].
Напрыклад, хада — хаджу — хадзіць. Калі прыводзіць аднакарэнныя
словы да памылковых упрыгоджвае і напруджаны, у іх
гэтых гукаў не выяўляецца. Прыгожы,
прыгажосць, напружыць — карані прыведзеных слоў
заканчваюцца гукам [ж]. А яго пара па чаргаванні — [з]. Напрыклад, вазіць
— важу. Такім чынам, правільна — упрыгожвае і напружаны,
як прыгажосць і напружыць.
Канстантаваць, інцындэнт, канкурэнтназдольны — такія
памылкі тлумачацца аналогіяй з падобнымі словамі, якія, аднак, маюць іншыя
значэнні. Так, канстантаваць кажуць, відаць, звязваючы гэты дзеяслоў з
назоўнікам канстанта ‘пастаянная велічыня’. Значэнне ж дзеяслова
зусім іншае — ‘адзначаць, пацвярджаць наяўнасць чаго-небудзь’. І правільна не канстантаваць,
а канстатаваць (ад лац. constat ‘вядома’ праз франц. constater).
Інцыдэнт — ад лац. incident ‘які здараецца’.
Канкурэнтаздольны — гэта здольны да канкурэнцыі, а не да канкурэнтнага.
Такім чынам, гук [н]— лішні. Не раз даводзілася чуць: экскалатар не працуе або
экскалатар спыніўся. Недакладнасць тут у адным толькі лішнім гуку [к].
Ён з’яўляецца пад уплывам блізкіх па гучанні слоў, у прыватнасці экскаватар.
Безумоўна, аналогія — адзін з найважнейшых метадаў у працэсе пазнання чалавекам
свету, у тым ліку пры асваенні запазычанай лексікі. Аднак важна адрозніваць як
паняцці, так і іх абазначэнні: дакладная назва рухомай лесвіцы — эскалатар.
Вымаўленне экскорт звязана з параўнаннем гэтага
слова ў свядомасці з блізкімі па гучанні, такімі як экскурс, экспрэс.
Неабходна ж вымаўляць эскорт — без лішняга [к]. Аналагічная
праблема ўзнікае і са словам дэрмацін. Яно ад грэчаскага derma,
што значыць ‘скура’, + -atos і вымаўляецца без гука [н] усярэдзіне.
Арыентуючыся на словы дэбютант, дуэлянт, камерсант,
некаторыя няправільна вымаўляюць: інтрыгант. Дакладнае ж напісанне
гэтага назоўніка — без канцавога [т]: інтрыган.
Падобная праблема ўзнікае і пры ўжыванні некаторых складаных
назоўнікаў. Так, нягледзячы на тое, што слова юрыст заканчваецца
на гук [т], у першай частцы назоўніка юрысконсульт ён лішні.
Правільна — юрысконсульт.
У размове можна пачуць таксама: “Не разбувайся!”
або: “Разбувайцеся і праходзьце!” Памылка ў дзеяслове разбуць.
Верагодна, носьбіты мовы лічаць у словах разбуць і абуць
літару б часткай кораня, а таму захоўваюць яе. Бо корань — нязменны
ў слове. На самай жа справе корань у названых дзеясловах складаецца з адной
толькі літары у. Абуць мае прыстаўку аб-, а разуць
— прыстаўку раз-. І правільна гаварыць: “Не разувайся!”
і “Разувайцеся і праходзьце!”
Нярэдка не толькі ў размове, але і на шыльдах
магазінаў, розных устаноў можна заўважыць прыкладна наступнае: тавары з
Ваўкавыску, прыехаць з Мінску, абарона Слуцку. Паводле нормы геаграфічныя назвы ў родным склоне маюць канчатак -а.
Правільна — з Мінска, са Слуцка, з Ваўкавыска,
а таксама з Пецярбурга, з Бейрута.
У складаныx назваx прадпрыемстваў, устаноў часам
сустракаюцца карані рэчыўныx, зборныx і іншыx назоўнікаў, што звычайна ў родным
склоне маюць канчатак -у. Напрыклад, “Белсолад” (назва
рэчыва солад — Р. адз. соладу). Найменне арганізацыі ў
такім выпадку ў родным склоне мае канчатак -а, усведамляецца як
канкрэтнае паняцце: “Белсолада”,“Белтрансгаза”, “Уралкалія”.
Грошаў або грошай? Нярэдка мы задумваемся, як жа
правільна. Справа ў тым, што ў беларускай мове ёсць два словы: грошы і грош.
Назоўнік грошы са значэннем ‘валюта’ не мае адзіночнага ліку, і форма
роднага склону для яго — з канчаткам -ай. Напрыклад, няма грошай.
У давальным склоне правільна — граша́м, у месным — аб граша́х.
Памылкі ўзнікаюць у выніку блытаніны гэтых склонавых формаў з формамі
слова грош, якое абазначае адну манету найменшай вартасці.Назоўнік грош,
у адрозненне ад грошы, ужываецца як у адзіночным, так і ў множным ліку.
І ў множным мае наступныя формы: гро́шаў, гро́шам,
аб гро́шах. У народзе кажуць: “Хай грошай ні гроша, абы слава
хароша”.
АДМЕТНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА
Лічыцца, што чым больш у мове сродкаў выражэння аднаго
паняцця, тым яна багацейшая. Згадзіцеся, прыемна слухаць чалавека, у маўленні
якога няма паўтораў адных і тых жа ці аднакаранёвых слоў. Каб гэтага дасягнуць,
трэба дасканала ведаць лексіку, у прыватнасці словы, блізкія па значэнні да
тых, якія мы звычайна выкарыстоўваем. Часта з вуснаў носьбітаў беларускай
мовы гучыць слова прынамсі, аднак не заўсёды гэта бывае
дарэчна. Таму варта нагадаць, што яно мае значэнне ‘па меншай меры, ва ўсякім
разе’. Прывядзём кантэкст для нагляднасці: “Лабановіч мінае выганы,
выходзіць у поле. Тут прастарней і як бы вальней трохі, прынамсі, нікога
не відаць” (Я. Колас. “На ростанях”).
Яшчэ адно самабытнае слова — прычыні́цца.
Яго значэнні — ‘паслужыць прычынай’, ‘аказацца ўдзельнікам пэўнай падзеі,
акцыі’. У М. Лужаніна гэты дзеяслоў ужыты ў наступным кантэксце: “Разам з
гэтым чалавекам прыйшла пагалоска… нібыта прычыніўся ён да паўстання
матросаў недзе на Чорным моры”.
Пытанні часам выклікае і слова насамрэч.
Гэта тое ж, што і на самай справе. Назоўнік адзенне мае ў
беларускай мове некалькі сінонімаў. Але будзьце ўважлівыя: адзін з іх — вопратка
— абазначае больш вузкае паняцце, верхняе адзенне, цалкам жа
раўназначны — адзежа. Навадненне і паводка —
абодва гэтыя назоўнікі існуюць у беларускай мове. Але не кожны ведае, у якіх
кантэкстах іх выкарыстоўваць. Калі гаворка ідзе пра пад’ём узроўню вады ў моры
або акіяне, то дарэчна будзе ўжыць менавіта слова навадненне.
Калі ж маецца на ўвазе пад’ём узроўню вады ў рацэ, вадаёмах у выніку раставання
снегу, лёду, то неабходна ўжываць назоўнік паводка.
У беларускай мове многія з’явы, у тым ліку прыродныя,
астранамічныя, маюць адметныя найменні. Як вядома, адзіны натуральны
спадарожнік Зямлі носіць назву Месяц. Дарэчы, беларускія найменні квадраў
Месяца часта блытаюць. Нагадаем іх і прывядзём рускамоўныя адпаведнікі. Так,
квадра, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам (першая квадра), носіць
назву маладзік — рус. новолуние. Другая квадра называецца сход
(правы паўкруг, які расце ў левы бок). Рускаму полнолуние адпавядае беларускае
поўня. Апошняя квадра і ў рускай, і ў беларускай мове носіць
найменне ве́тах — рус. ветох. Падчас яе Месяц бачны ў
выглядзе паўкруга выпукласцю ўлева. Мы ў размове часта карыстаемся
словазлучэннямі, складанымі канструкцыямі, не ведаючы ці забываючы, што ў іх
ёсць аднаслоўныя адпаведнікі. У беларускай мове існуюць адметныя мадэлі
ўтварэння такіх слоў. Узгадаем некаторыя з іх.
Калі неабходна выразіць значэнне ‘пачатак пэўнага
дзеяння’, а таксама перадаць вельмі высокую або нізкую ступень якасці, можна
гэта зрабіць шляхам дадавання прыстаўкі за-: зажынкі (пачатак
жніва), замала (вельмі мала), захутка (вельмі хутка). Выразіць
паняцце ‘заканчэнне дзеяння’ можна з дапамогай прыстаўкі да-: дакоскі
(заканчэнне касьбы), дажынкі (заканчэнне жніва). Замест стаць
лепшым ці горшым па-беларуску можна казаць палепшаць або
пагоршаць. Так, дарэчы, і пра здароўе можна спытаць: “Табе палепшала?”
Нярэдка таксама мы ўжываем спалучэнні слоў, што абазначаюць час: у
мінулым годзе, у гэтым годзе. У нашай мове іх адметныя аднаслоўныя
сінонімы адпаведна — летась і сёлета.
Рускія
словазлучэнні і адметныя беларускія аналагі
Рускае
|
Беларускае
|
|
бежать за
отцом
|
бегчы за
бацькам (‘услед’)
|
|
па бацьку (‘з мэтай спытаць пра
|
||
штосьці,
паклікаць некуды і г. д.’)
|
||
благодарить
друга
|
дзякаваць
сябру
|
|
более ста
|
больш за
(як, чым) сто (але звыш ста)
|
|
болеть
гриппом
|
xварэць на
грып
|
|
видеть
своими глазами
|
бачыць на
свае вочы
|
|
говорить в
пользу
|
гаварыць на
карысць
|
|
деревня
была в пяти километрах
|
вёска была
за пяць кіламетраў
|
|
от станции
|
ад станцыі
|
|
дом в пять
этажей
|
дом на
пяць паверхаў
|
ехать на
мельницу
|
ехаць у
млын
|
жениться
на Елене
|
ажаніцца з
Аленай
|
жить с
родителями (не мець
уласнага
|
жыць пры
бацьках
|
жылля)
|
|
забыть о
сне
|
забыцца на
сон
|
заведующий
кафедрой
|
загадчык
кафедры
|
идти за
водой (з
мэтай набраць вады)
|
ісці па
ваду
|
идти за
ягодами
|
ісці ў
ягады (‘збіраць’)
|
ісці па
ягады (‘узяць
гатовае = купіць
|
|
на базары,
у магазіне; схадзіць
|
|
у падвал і
г. д.’)
|
|
избавиться
от прошлого
|
пазбыцца
былога
|
извините
меня
|
прабачце мне
|
лучше него
|
лепшы за
яго (лепшы чым ён,
|
лепшы як
ён)
|
|
несколько
раз в неделю
|
некалькі
разоў на тыдзень
|
писать по
адресу
|
пісаць на
адрас (але
звяртацца
|
ў адрас асобы)
|
|
поxожий на
отца
|
падобны да
бацькі (на бацьку)
|
сидеть у
дороги
|
сядзець пры
дарозе
|
сквозь сон
(смеx, слёзы)
|
праз сон (смеx, слёзы)
|
скучать о
(по) матери
|
сумаваць па
маці
|
смеяться
над недостатками
|
смяяцца з
недаxопаў
|
смотреть
(уxаживать) за собой
|
глядзець
сябе
|
спотыкаться
о камень
|
спатыкацца
на камень
|
старше
брата
|
старэйшы за
брата (старэйшы чым
|
брат,
старэйшы як брат)
|
|
ухаживать
за ребёнком
|
даглядаць
дзіця
|
читать
(смеяться) про себя (не ўслыx)
|
чытаць
(смяяцца) сам сабе
|
шутки надо
мной
|
жарты з
мяне
|
У наступнай табліцы прыводзяцца адпаведныя
руска-беларускія паралелі. Заўважце, наколькі каларытныя беларускія словы і
якія розныя прыкметы былі пакладзены ў аснову кожнай назвы ў розных мовах. У
многіх выпадках вельмі цяжка вызначыць паходжанне — настолькі словы
старажытныя.
Руская
назва
|
Беларуская
назва
|
|
Расліны
|
||
боярышник
|
глог
|
|
голубика
|
буякі,
дурніцы
|
|
дурман
|
дурнап’ян
|
|
душица
|
мацярдушка́
|
|
ежевика
|
ажыны
|
|
жасмин
|
язмін
|
|
зверобой
|
святаяннік,
зверабой
|
|
земляника
|
суніцы
|
|
ива
|
вярба́
|
|
калужница
|
лотаць
|
|
камыш
|
чарот
|
|
кашка
(дикий клевер)
|
дзяцеліна́
|
|
клюква
|
журавіны
|
|
кувшинка
|
гарлачык
|
|
лилия
|
лілея́
|
|
мать-и-мачеха
|
падбел
|
|
можжевельник
|
ядловец
|
|
перелеска
|
пралеска
|
|
плаун
|
дзераза
|
|
подорожник
|
трыпутнік,
падарожнік
|
|
пустырник
|
сардэчнік
|
|
пушица
|
падвей
|
|
сирень
|
бэз
|
|
смородина
|
парэчкі
|
|
тимьян,
чебрец
|
чабор
|
|
тростник
|
трыснёг
|
|
шиповник
|
Шыпшына
|
Жывёлы, птушкі, рыбы, насякомыя
|
||
аист
|
бусел
|
|
белка
|
вавёрка
|
|
ворон
|
груган, крумкач
|
|
глухарь
|
глушэц
|
|
грач
|
грак
|
|
дикий кабан
|
дзік
|
|
кукушка
|
зязюля
|
|
коршун
|
каршун́
|
|
летучая мышь
|
кажан́
|
|
кузнечик
|
конік
|
|
налим
|
мянтуз
|
|
плотва
|
плотка
|
|
тетерев
|
цецярук
|
|
угорь
|
вугор
|
|
скворец
|
шпак
|
|
щука
|
шчупак
|
|
чибис
|
каня́, кнігаўка
|
|
Хваробы
|
||
корь
|
адзёр (Р. адз. — адру)́
|
|
туберкулёз, чахотка
|
сухоты
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий