У
нядзелю 9 лютага 2014 года адбылося пахаванне Дайнека Вольгі Антонаўны, 1919 года нараджэння. Яна была самай старэйшай жыхаркай
вёскі Дуброва. Усяго некалькі дзён не дажыла яна да свайго 95 –годдзя. Хавалі яе ў
нядзелю. Сястра яе Надзея сказала: “І
дзянёк Бог даў сонечны, і нядзельку выбрала, каб ніхто з работы не
адпрошваўся, каб меней забоціць усіх. А я ж думала, мы з табой адзінокія, а
пабач сколькі людзей сабралося, колькі прыехала, колькі ты сабрала”
Калі расказваць пра лёс гэтай жанчыны, то ён падобны на лёс многіх
беларускіх жанчын яе пакалення. 95 гадоў пражыла ў Дуброве Дайнека Вольга Антонаўна.
Год нараджэння — 1919. Тут нарадзілася,
тут хрысцілася, тут вучылася, тут замуж пайшла … Калі ўспамінала пра свае
жыццё, дык казала: “Быццам не са мной ўсё
гэта было”. Ўсё жыццё цяжка працавала,
выконвала самую розную працу: і сеяла, і баранавала, палола, капала, арала,
раўняла палі пасля вайны, збірала залу на ўгнаенне. Ўсё было ў яе доўгім
і сумленным жыцці.
Была ў жыцці Вольгі Антонаўны і гераічная старонка. У
маладосці, яшчэ перад вайной, працавала яна ў ахове магазіна ў Мінску. Ёй было
выдадзена сапраўднае ружжо з баекамплектам. Аднойчы ўночы пачула падазроны
шоргат.Зірнула, а гэта злодзей прабраўся ў будынак магазіна, разбіўшы шкло
вітрыны, выносіў тавары. Дзяўчына не спужалася, не разгубілася, вызвала па тэлефоне міліцыю.
Злодзей апынуўся раней судзімы, ён паспеў вынесці колькі рулонаў тканіны. За
геройскі ўчынак Вольга Дайнека была ўзнагароджана 5 метрамі палатна (галубога
сацыне´ту).
Так здарылася, што пражыла ўсё жыццё бабуля Вольга адна.
Мужык не вярнуўся з фронту, адзіная яе дачушка памерла ў чатырохгадовым
узросце,бо не было тады ні лекаў, ні ўрачоў…
І потым у сваім вельмі сур’ёзным узросце, не сядзела на
месцы: і садзіла, і палола, і капала..
Апошні толькі месяц жыла ў малодшай сястры Надзеі, чыя
хата побач. Яна і сабрала яе ў апошні шлях.
Здавалася бы, адзінокая, сталага ўзросту жанчына, а на
пахаванні было шмат людзей, вянкоў, кветак… Прыехалі ўнукі (сястрыныя, якіх яна
лічыла за сваіх), пляменнікі з Мінску, Бабруйску, Светлагорску ...І дзень
выдаўся, як на заказ, сонечны, прыгожы, ні ветру, ні снегу з дажджом, тэмпература плюсавая, хоця недаўна зусім маразы моцныя былі… Пахавалі
ў Дуброве побач з братам..
Пахавальны абед заказалі ў кафэ ў вёсцы Палессе. Кухары
пастараліся, было ўсё: і сыта, і боршч, і каша, 6 мясных страў, 2 салаты, рыба,
нарэзка садавіны-гародніны і мясная, напоі… Правадзілі вельмі дастойна, шмат добрых
слоў была сказана... Хай зямля ёй будзе пухам!
бабуля Вольга |
Дайнеко Вольга Антонаўна на свяце вёскі, 2011 г. |
Комментариев нет:
Отправить комментарий