Шамякін І. Вялікая княгіня:
гістарычны раман/ для ст. шк. узросту.- 184 с.
Шчыра кажучы, выпадкова ўзяла гэтую кнігу з выставы, калі ўходзіла дадому
на выхадныя. Раней чытала, вядома, творы Івана Пятровіча Шамякіна пра вайну, пра
калгасы, пра Чарнобыль, пра вёску, пра любоў, а гэты трапіўся гістарычны, для
старэшага школьнага ўзросту. Але Шамякін не расчараваў!!! Пакрыху сюжэт
захапіў, выклікаў спачуванне да княгіні літоўскай. Назвы
беларускіх гарадоў, мястэчкаў, рэк, рэальныя гістарычныя асобы. Чытаецца лёгка і цікава.
Час дзеяння канец 15 стагоддзя – пачатак 16-ага. Але цікава. Вялікі князь
маскоўскі Іван Васільевіч (Иван III) адсылае 19-гадовую дачку сваю князёўну Алену ў далёкую
Вільню, каб яна пабралася шлюбам з Аляксандрам, уладаром Вялікага княства Літоўскага.
Дзяўчына дагэтуль бачыла свайго сужанага
толькі на партрэце, але палітыка, і яна павінна стаць жонкай літоўскага князя,
да тога ж католіка. Тры тыдні ў цесным вазку, узімку, некалькі соцен кіламетраў
ехалі дзве тысячы воінаў. Ад Масквы да Вільні.
Аляксандр хоць і старэйшы па ўзросце, апынуўся добрым (у народзе яго
звалі Міласцівы) і чулым чалавекам (любіў збіраць травы і маляваць кветкі). Яны
шчыра пакахалі адзін аднаго. Бацька нявесты паставіў умову – збудаваць
праваслаўны храм для Алены і ніколі не прымушаць змяніць веру на
каталіцкую. У Вільні на той час было 18
праваслаўных цэркваў, дзве трэці насельніцтва былі праваслаўнымі. Княгіню Алену
не раз прымушалі пераходзіць у каталіцкую веру. Цяжка прыйшлося ёй удалячыні
вытрымліваць націск святароў. Уплыў папы рымскага ў ВКЛ быў вельмі моцны,
людзей заганялі ў касцёлы, застаўлялі меняць веру. Набожная, разумная, яна палюбіла
Літву, княгіняй якой стала. Яна была мудрай дарадчыцай свайго мужа. Вялікі
князь Аляксандр выдаў указ, які
забараняе панам прымусова хрысціць сялян у каталіцкую веру.
9 гадоў у шчаслівым шлюбе з князем
Аляксандрам, але Бог не даў вялікай княгіне Алене зведаць шчасце мацярынства.
Князь Аляксандр стаў каралём польскім, але слабавольны, мягкі па характару, не
здолеў працістаяць інтрыгам польскіх
паноў. Карона Ягелонаў стала смярцельнай для яго. Яго разбіў параліч, удава
княгіня Алена 7 гадоў жыла ў невялікім замку на возеры Дрывяты са сваёй малочнай
сястрой Ксеніяй і яе дзецьмі. Заснавала жаночы манастыр і утрымлівала на свае
сродкі. Жыла і дапамагала людзям.
Скончыла зямны шлях на 37 гаду жыцця, атруцілі паны (па загадзе ваяводы
віленскага Мікалая Радзівіла), якія не захацелі аддаць яе скарбы, якія
захоўваліся ў каталіцкім манастыры.
Улада радасцей не дае – адны непрыемныя турботы.
Бяда прыйшла, нічога не зробіш, шукай супакаення ў малітвах, толькі яны
здымаюць цяжар з сэрца.
аўтар блогу Людміла Бусел, 14.03.2016
аўтар блогу Людміла Бусел, 14.03.2016
Комментариев нет:
Отправить комментарий