Усе памылкі - прымайце за ўсмешкі)
18 красавіка прыняла ўдзел ў гісторыка-краязнаўчай канфэрэнцыі ў г. Светлагорск. Бібліятэкары, сапраўды, робяць немала па захаванню памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Не ведаю чаму мне захацелася выступіць менавіта па-беларуску. Тым больш,
што не уверана, што прамовіла ўсе аканчаткі правільна. Я была адзіная, хто
выступаў на роднай мове. Справа не ў тым. Галоўнае, тэма канфэрэнцыі была сур’ёзная – “Сохранение исторической памяти и
противодействие фальсификации истории Великой Отечественной войны”. Перехожу на русский, на нём я соображаю несколько
быстрей.
В актовом зале средней
школы № 9 г. Светлогорска собралась заинтересованная аудитория – учителя и учащиеся старших
классов городских школ, представители ветеранских организаций, БРСМ,
военкомата. Докладчиками были заявлены учащиеся сельских и городских школ,
работники музеев, библиотек. Достаточно насыщенная и представительная была
выставка музейных экспонатов времён Великой Отечественной войны.
Подготовкой и
организацией занимался, в основном, Светлогорский историко-краеведческий музей.
Хотя заявлено оно было, как совместное мероприятие культуры и образования. Работники
музея занимались приглашением докладчиков, составлением программы,
анонсированием её в интернете. Вела конференцию Климович Татьяна Викторовна, главный хранитель фондов музея. Она же
выступила на тему «Обзор источников по истории Великой Отечественной войны, хранящихся
в фондах Светлогорского историко-краеведческого музея». Содержательный доклад
об имеющихся в музее достойных внимания, интересных экспонатах и документах.
Полезным и
познавательным было выступление научного сотрудника музея Оксаны Алексеевны
«Опыт работы с сайтом «Мемориал». Пошаговая инструкция с рекомендациями будет
полезна тем, кто решит искать информацию о своих воевавших родственниках.
Понравилась презентация
«История войны в нашей семье» старшеклассницы из Печищанской школы.
Эмоционально выступил
военный комиссар. Рассказ об истории в
его семье во время Великой Отечественной войны, когда отец встретился с
сыном-подростком в Германии (один воевал, второго вывезли на работу), зацепил
многих.
Общее впечатление от
конференции хорошее. Порадовало, что тема сохранения правды и памяти о Великой
Отечественной войне, недопущения искажений и извращений волнует многих.
Неслучайно была выбрана дата проведения конференции 18 апреля - Международный день памятников и исторических мест (День всемирного наследия).
Неслучайно была выбрана дата проведения конференции 18 апреля -
Дуброўская сельская бібліятэка –
захавальніца гістарычнай памяці
малой радзімы.
Вітаю ўсіх удзельнікаў канферэнцыі. Гэта вельмі добра, што тут сабраліся
прадстаўнікі розных сфер – адукацыі, культуры, грамадскасці. Агульнымі
намаганнямі мы зможам зробіць болей для захавання праўды і памяці аб Вялікай
Айчыннай вайне.
Бібліятэкі вядуць вялізную краязнаўчую працу. Можа не ўсе пра гэта ведаюць, але гэта так. Складанне летапісаў, збіранне
і захаванне цікавых гістарычных мясцовых фактаў - іх справа. У Дуброўскай сельскай бібліятэцы Летапіс
вёскі вядзецца на працягу 25 гадоў. Ёсць
электронны і папяровы яго варыянты.
Гісторыя любога населеннага пункта складаецца з жыццёвых гісторый яго
жыхароў. Падчас праекта «Судьбы
наших земляков» было запісана 37 ўпамінаў аднавяскоўцаў- сведкаў і
ўдзельнікаў значных падзей. Сярод занатаваных гісторый –
лёсы тых, каго Вялікая Ачынная вайна закранула асабліва блізка. Гэта - яе
удзельнікі і ветэраны, былыя малалетнія вязні канцлагера «Азарычы», тыя, хто
пад час вайны быў прымусова вывезены на працу ў Германію. Усе гісторыі апублікаваны ў бібліятэчным блогу (зе)
«BYK-va!», відэа размешчаны на канале YouTube.
Дарэчы, блогу бібліятэкі
ў мінулым годзе споўнілася 5 гадоў.
Столькі ж існуе група «ДУБРОВА-наш-АГРО-город-Ок». Гэты тандэм садзейнічае хуткаму
распаўсюджванню сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак разнастайнай інфармацыі, у тым ліку і краязнаўчай.
Асноўная мэта краязнаўчага
праекта «Музей гісторыі вёскі Дуброва як
гістарычная повязь мінулага з сучаснасццю» – выхаванне ў падрастаючага пакалення
цікаўнасці да гісторыі сваей малой радзімы,
пачуцця гонару за яе.
Амаль 30 гадоў таму быў створаны
Музей гісторыі в. Дуброва. Сёння ў ім больш за 500
экспанатаў. Шмат каштоўнасцей ў экспазіцыі адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гэта і кожаны
афіцэрскі планшэт, руская і немецкая небяспечныя брытвы, фотаапарат доваеннай
вытворчасці, салдацкія кацялкі, фляшкі, каскі,
лыжкі…
Вялікую цікавасць
выклікаюць арыгіналы пісьмаў з фронту.
Асобны стэнд «Аднавяскоўцы
– салдаты Перамогі» прысвечаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Франтавыя
біяграфіі землякоў былі запісаны
бібліятэкай і на іх аснове створаны ўласныя электронныя рэсурсы.
Аформленая ў музеі дакументальна-прадметная
экспазіцыя «Дакраніся да подзвігу
сэрцам» прысвечана пяці Героям Савецкага Саюза, чые імёны
звязаны з Дубровай. Тры з іх
пахаваны ў братскай магіле: Сярго
Чыгладзе, Марцін Цеплякоў і Дзмітрый Рэдзькін. Іх імёны носяць
вуліцы аграгарадка. Сяржанты Мікалай
Паўлаў і Джуракул Тураеў атрымалі
званне Герояў Савецкага Саюза у снежні 1943 за мужнасць і гераізм,
праяўленныя падчас бою у наваколлях
нашай вёскі. Ім пашчасціла выжыць. Імёны
Героеў- артылерыстаў увекавечаны на мармуровай пліце.
Колькасць
экспанатаў Музея гісторыі в. Дуброва, практычна штогод, павялічваецца за кошт
матэрыялаў, якія прывозяць родныя загінуўшых воінаў. На тэррыторыі зоны абслуговавання бібліятэкі цэлых тры
брацкія пахаванні – в. Дуброва, в. Вялікі Бор, в. Язвін.
На працягу амаль 20 гадоў у бібліятэцы вядзецца альбом «Помним
всех поимённо», у якім назапашваюцца копіі фотаздымкаў, франтавых пісьмаў,
пахаронак, архіўных даведак. Штогод у Дзень Перамогі Дуброву
наведваюць родныя загінуўшых воінаў з Грузіі, Украіны, Арменіі,
Дагестану, Узбекістану, Казахстану, Татарстану, розных куткоў Расійскай
Федэрацыі – Чувашыі, Удмуртыі, Комі, Сібіры і Урала. Зразумела, з розных
гарадоў і вёсак Беларусі. Былі выпадкі, калі акрамя прозвішча, воінскага
звання, даты і месца гібелі салдата больш нічога не было вядома. Але дзякуючы
родным чырвонаармейца, станавіліся вядомымі падрабязнасці яго жыцця,
з’яўляўся фатаздымак.
Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня
1941 года, а скончыцца яна толькі тады, калі будзе ўвекавечаны апошні загінуўшы
на ёй салдат. Працы ў гэтым накірунку шмат.
У пачатку гэтага года я стала членам абласнога грамадскага пошуковага аб’яднання
«Ніколі не забудзем». Гэта дае
магчымасць супрацоўнічаць з паіскавікамі Гомельскай вобласці і, нават, усёй
Беларусі.
А яшчэ раней
больш за два гады я працавала па пошукава-даследчым праекце «Вяртанне імёнаў». Яго мэта была – вызначыць і аднавіць імёны краснаармейцаў, загінуўшых
каля Дубровы. Гэта праца з сайтам “Мемориал”, ацыфраванымі архівамі
Міністэрства абароны РФ.
Вынік пошуку
– 840 прозвішчаў воінаў, чые імёны
яшчэ патрэбна увекавечыць на плітах мемарыяла
нашага аграгарадка.
Зусім нядаўна на падставе матэрыялаў,
сабраных бібліятэкай і размешчаных у яе блогу,
раённая газета «Светлагорскія
навіны» 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў
распачала публікацыю матэрыялаў пад рубрыкай «Далёкой войны солдаты». Чатыры артыкулы пал агульнай назвай «Бусел верен Беларуси» расказваюць пра
ваенны лёс чатырох нашых землякоў па прозвішчы Бусел.
Гібель салдата на вайне можна
апраўдаць. Але, кажуць, што салдат гіне двойчы – першы раз фізічна, а другі, калі
губляецца памяць аб ім. І мы павінны
зрабіць усё, каб зберагчы і захаваць
гэтую памяць. Дзякуй за ўвагу!
Вот такое моё выступление 7 минут, сопровождаемое презентацией из 17 слайдов... Очень хотелось отступить и пояснить многое, но нельзя нарушать регламент...
Вот такое моё выступление 7 минут, сопровождаемое презентацией из 17 слайдов... Очень хотелось отступить и пояснить многое, но нельзя нарушать регламент...
Автор блога и участник
конференции библиотекарь Людмила Бусел, 19.04.2019., аг. Дуброва. Пресса была, появятся фото, добавим.
Комментариев нет:
Отправить комментарий