Прывітанне ўсім, хто знайшоў час зазірнуць на гэтую старонку. З мовай ў мяне непростыя ўзаемазносіны.
У атэстаце стаіць "не вывучала", таму, як толькі апошнія два гады вучылася ў Дуброўскай сярэдняй школе (раней больш у расійскай). Але, атрымліваючы прафесійную адукацыю, чытала тэксты і палюбіла яе. Таксама люблю размаўляць па-беларуску, чытаць вершы, люблю слухаць, калі гэта робяць іншыя. Памылак раблю шмат, але імкнуся выправіць іх. У мяне ёсць любімыя і не любімыя словы.
21 лютага ва ўсім свеце
адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Вядомы беларускі пісьменнік Янка Сіпакоў пісаў:
“Толькі праз родную мову чалавек можа
стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і
культура таго, што называецца нацыяй, народам”.
У гэты дзень уся Беларусь пісала дыктоўку па роднай мове.
Гэта можна было зрабіць анлайн.
У сельскую бібліятэку з нагоды Дня роднай мовы прыйшлі пяцікласнікі на акцыю ў падтрымку роднай мовы "Вывучаю. Ведаю. Гавару".
Сперша мы пагулялі ў
словы. Па чарзе называлі розныя
беларускія словы. Кожнае наступнае слова
павінна пачынацца на апошнюю літару папярэдняга. Чамусьці так сталася, што
большасць слоў, якія нам патрэбна было назваць, пачыналіся з літар “а”, “і”. Але былі прыгаданы цўдоўныя словы – аблокі, абрус, адліга, абцас, алфавіт, абліваха, ільдзіна, іней, інтэрнэт і іншыя.
Далей паслухалі казку- інсцэніроўку “Кропка над
і” Анатоля Кудласевіча.
У ёй расказваецца пра тое, як
над літарай “і” з’явілася кропка. Пра ролю ў гэтым літары “Я”, якая
знаходзілася апошняй у Алфавіце, але была занадта ганарлівай і ўсюду любіла быць першай. Яна пакрыўдзіла літару “і”, за гэта была
пакарана – заўсёды стаяць у канцы.
Потым, падзяліўшыся на дзве
каманды, школьнікі выканалі заданні.
Адна каманда за 6 хвілін пераклала 18
беларускіх слоў на рускую мову, другая – 27.
Цяжкасці (перакладзены з памылкамі) выклікалі словы: люстэрка (не люстра, а зеркало), лёс (не лес, а судьба), ложак
(не ложка, а кровать), дыван (не диван, ковёр), жменька (сама чуть вспомнила, горсть). Капітаны атрымалі прызы.
Знайшлі адпаведнікі да
фразеалазімаў “з лёгкім сэрцам”, “закручваць гайкі”, “карміць абяцанкамі” і
іншых.
Мова - з’ява цікавая, і трэба
часцей на ёй размаўляць
21.02.2023. аг. Дуброва, сельская
бібліятэка,
бібліятэкар Людміла Фёдараўна
Бусел.
Комментариев нет:
Отправить комментарий