среда, 21 февраля 2024 г.

Міжнародны дзень роднай мовы - 2024

 Вітаю ўсіх!

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.

Шмат цікавых мерапрыемстваў прайшло ў мясцовай школе. Дзеці пісалі любімыя словы на каляровых сцікерах На перапынках жадаючым малявалі на руках сімвалы Беларусі - блакітныя васількі і сярдзечкі.

У сельскай бібліятэцы адбылася забаўляльна-пазнавальная гадзіна 

«Усе літары патрэбныя».

       У рамках беларускамоўнай акцыі #МаяРоднаяМова прайшлі:

-      Акцыя-падтрымка «Любімыя словы ў роднай мове»;                        

-      Інсцэніроўка казкі Анатоля Кудласевіча «Кропка над “і”»;

- Моўная гульня “Вянок слоў”.                 

Была аформлена кніжная выстава «Прачытайце гэта хутчэй!» беларускіх аўтараў для дзяцей: Г. Аўласенкі, А. Масла, К. Хадасевіч-Лісавой, Г. Пшонік і інш.

Вучні 3-яга класа разам са сваёй настаўніцай Вольгай Валер'яўнай паглядзелі інсцэніроўку казкі  Анатоля Кудласевіча «Кропка над “і”».


Сэнс яе ў тым, што ўсе літары, а таксама знакі прыпынку, патрэбныя. Нават апостраф, без якога не было бы многіх слоў.  Як, напрыклад, напісаць без апострафа слова “сям’я”?

 Літара “Я” была задавака і лічыла, што менавіта яна павінна стаяць першай ў алфавіце. Яна абразіла і пакрыўдзіла літару “І”, назваўшы яе палкай нейкай. Але, калі да палкі зверху дабавілі кропку, такую, як у клічніка знізу, дык яна стала больш прыкметнай.  Калі патрэбна вызначыць нейкія пытанні, заўсёды гавораць “Раставім кропкі над і”.   Абмеркавалі казку. 

Рабяты адказалі, якую загадку загадала літара Я? Чаму ёй далі мянушку “якаўка”? Чаму плакала літара і? Якое выйсце прапанаваў Клічнік, каб яна стала больш  адметнай?


Склалі ланцужок са слоў.  Кожнае наступнае слова пачыналася з апошняй літары папярэдняга: 

зязюля - ялінка – ануча – аўтобус – сум – мара –  аловак – кветка – аматар - рыдлёўка






Як раз прыйшла чытачка сталага ўзросту. Яна растлумачыла дзецям, што такое ануча. 

Дамовіліся часцей размаўляць на роднай мове.

21.02.2024 г. аг. Дуброва, Беларусь. 

Л.Ф. Бусел - бібліятэкар, блогер.

 болей фотаздымкаў  у альбоме групы вёскі на Ок 

Комментариев нет:

Отправить комментарий