среда, 4 декабря 2024 г.

Судьбы наших земляков: Бусел Никита Ермолаев

 В рубрике «Судьбы наших земляков» публикуем историю жизни Бусла Никиты Ермолаевича. Год его рождения 1858 –ой, середина XIX века.

Записала о нём со слов его внучки, которой более 90 лет - Мазур Надежды Антоновны.  Она знает о тех событиях из рассказов её матери.

Жил Бусел Никита с семьёй на хуторе Гриновка, урочище на юг от Дубровы, километрах в 3 -х. Купил землю, разработал её, построил дом, хозяйственные постройки. Завёл домашних животных.  Жил с женой, было у них пятеро детей – сын и четыре дочери. Работал в д. Чернин, со слов дочери «судзёй Чэрнінскай воласці”. Уезд тогда был Бобруйский, повет Паричский, волость Чернинская. В местечке Чернин была церковь.  Видимо, была там какая-то волостная управа, в которой судьёй работал Бусел Никита Ермолаев (Гарыноўскі).

Дважды  хутор Гриновка грабили до нитки, как говорит баба Надя. Жена сына Павла, Авдотья умерла, заболела от испуга. Осталось трое детей, младший ребёнок умер.  Там же на хуторе в 1921 году умерла от тифа жена Бусла Никиты, которую тоже звали Авдотьей. 

Перед Великой Отечественной войной проводилась политика ликвидации хуторов. И Бусел Никита переехал (вместе с сыном Павлом и внуками) в Дуброву. Хату перевезли и поставили возле шоссе на южной окраине села. Мазур Надежда Антоновна, из разговоров с которой я составила эту историю, человек довольно интересный. Разные эпизоды из её жизни (записанные в разные годы), жизни её матери, деда интересны в плане типичности жизненного быта наших земляков. Из её речи я выирала диалекты, пословицы и поговорки.

Бусел Мікіта Ярмолаў (1858- 1940?).  

хутар Грынаўка – урочышча на поўдзень ад Дубровы. Цяжка не заблытацца ў перапятыях чужога жыцця.. Тым больш, што маёй сураўмоўцы немала гадоў, і яна часта збіваецца на розныя падзеі ў сваім жыцці і жыцці сваіх родных. Але нейк паспрабуем разабрацца.

Са слоў Мазур Надзеі Антонаўны, 1933 г.р., жыхаркі вёскі Дуброва. Я заву яе баба Надзя.

“Дзед мой быў судзём Чэрнінскай воласці. Гэта бацька маёй мацяры.  Дзед жыў на хутары Грынаўка, Мікіта Гарыноўскі казалі на яго людзі. Вось, як яго было па бацьку не памятаю (позже вспомнила, Ермолаў).  Зямлю ён купіў, быў ў яго дакумент на зямлю (купчая). Хату там паставіў, хлявы.  Маці казала, многа работалі: карчавалі, выпальвалі карчы і хмызняк, распрацоўвалі зямлю. Маці мая не любіла той Грынаўкі, недобрыя ўспаміны былі ў яе з ёю звязаны – цяжкая праца, сярод лесу, зайцы багата шкоды рабілі, з’ядалі ўсё на агародзе. Ад вёскі далека, ад людзей, суседзяў няма, каб вокны побач свяціліся. Двойчы рабавалі да сподняга і палілі”. Дзед так і казаў: “Захочуць разарыць, спаляць”. Аднойчы падпалілі копы са снапамі. Сярод ночы крык: “Дзеці, падымайцеся, гарым”. Сярэдняя капа з трох занялася гарэць. Кінуліся раскідаць, уратавалі тыя дзве, што па краях.

 Гаворыць баба Надзя: “Каця Жарая колісь, шчэ пры Таццяне казала: “Сёння кароў пасвіла на тваёй Грынаўцы”. Потым лесам яе засадзілі тую Грынаўку, не знойдзеш ужэ таго месца”. Тлумачэнні: Каця Жарая (Шчэрбін Кацярына Іванаўна) пасціла калгасных кароў ва урочышчы Грынаўка на поўдзень ал Дубровы, Таццяна  (Бондзікава Таццяна Фёдараўна з 1961 па 1972 гады старшыня калгаса «Шлях да камунізму»).

 Распытваю далей Мазур Надзею Антонаўну.

Баба Надзя ведае пра даўнія падзеі са слоў сваёй маці (Бусел – Сілівончык- Дайнека Мар’і Мікітаўны). У яе бацькі было чатыры дачкі і сын - Павел, Хіма, Просся, Алёна, Мар’я. Жонку гаспадара хутара звалі Аўдоцця (Аўдзюха). Аўдоцці ў сям’і было дзьве. Таксама Аўдоццяй звалі жонку сына Паўла. Каб іх адрозніваць - старэйшую звалі Аўдзюхай, а нявестку Аўдзюляй. 

Аповед Дайнека Мар’і Мікітаўны, маці бабы Надзі. Жылі мы на Грынаўцы. Бацька судзёй ў Чэрніне працаваў, канем на работу ездзіў. Вайшла я ў нявесцін узрост. Аднойчы прыязжае ён з работы, дый і кажа: “Я нашай Мар’і жаніха насватаў”. Прыехалі сваты, з Семака (Гамза). Жаніх высокі, здаровы – Сілівончык, Мітрафанам завуць. Я яго да таго ў вочы не бачыла. Бацьку патрэбен быў памочнік, зямлі многа, работы таксама. Ён спадзяваўся, што зяць у прымах застанецца, памочнікам стане. А той работаць цяжка на зямлі не захацеў. “Паеду канем ў Парычы, ў жыдоў зараблю грошай”.  Падгаварываў мяне: “Хай бацька дасць каня, дык застануся”. А той не даў.

… Голас харошы быў у мяне, калі палола, ці жала, ці прала, спявала. Была тады такая песня “Нікога мне не жаль, як бацьку ды маці…”. Бацька пачуе, бяжыць: “Не спявай яе, не залюбіць мужык…”.

Угаварыў мяне Мітрафан жыць у іх у Семаку (Гамза). У ягонага бацькі шасцёра сыноў было, каторыя і жанатыя. Зямлі немнога… З ятроўкаю возьмемся жаць… станем на паласе, дык лакцямі  і ўпромся, такія палоскі вузкія. З мужыком пажыла недоўга, хоць і грубая (цяжарная) была, вырашыла вярнуцца да бацькоў. Вольга ўжэ ў жываце была.  Латкі -транты свае перасушваю, а мужык пытае: “Чаго вывесіла?”. А я ўжо намерылася дамоў збегчы. Дый і кажу ятроўцы: “Сёння ноччу пайду”, а на печы сын яе ляжаў, пачуў. Перадаў Мітрафану. Той кінуўся даганяць. Я нясу ношку праз лес, бягу.. Бягу, бягу, сонейка нізенька… ноч застане ў лесе, да роднага дому яшчэ далёка… Дайшла да Чэрніна, сустрэла ў лесе мужнінага дваюроднага брата з жонкай, возам жэрдзі везлі… Расказала ім, што іду прочкі. Яны пусцілі мяне пераначаваць. А ён таксама тую ноч ў Чэрніне начаваў, у другогага свайго брата…

Вярнулася на Грынаўку. Бацька наш быў граматны, суддзя валасці. Напісаў у Мінск прашэнне, каб дазволілі разыйціся, бо венчаныя ж былі… хоць і дзіця нарадзілася (у 1919 годзе). Мітрафан Сілівончык доўга яшчэ потым не жаніўся. Як я ўжэ замуж пайшла,  ён потым таксама зноў ажаніўся.

А я  пайшла за Антона Дайнеку (Аверкаў). Жыла іхняя сям’я непадёк, праз шлях, на хутары Сецішчы, на паляне. Ён пяць гадоў у Першую міравую ў плену быў у Германіі. Вярнуўся дадому, у яго быў сын, а жонка памерла. І ў мяне  дачка, так і сыйшліся. Нарадзіліся шчэ – Вася, Грыша, Надзя, шасцёра дзяцей гадавалі. Бацька мой хату нам паставіў, тут у Дуброве. 

Мазур Надзея Антонаўна расказвае. “Пражыла маці доўга. Жыла са мною, дапамагла дзяцей гадаваць, хлопцаў Мішу і Колю. Ніколі не засердзілася на ўнукаў. Сашка толькі ўжо пасля нарадзіўся. На работу была спорная. Нават, калі адносіць кашы не магла, дык капала. Капаем картоплі, яна баіць:

 “Табе, дачка, няма за што бога гнявіць, Я тваіх дзетак пагадавала. А мая маці  рана ўшла, ў 62 гадочкі. ад ціфу памерла.  Толькі першую маю дачушку на лане дзяржала. Не гадавала маці маіх дзетак, не давялося,..

На Грынаўцы. Дастала маці андарак з куфара.

–Куды вы, мама? - пытаюся.

-Да Хімы схаджу, адведаю…. 

Не схадзіла, памерла.

Старэйшая сястра Хіма (Яўфімья) у Кабыльшчыне замужам была. Гэта  яе выпраўлялася адведаць маці перад смерццю.  І вось той жа ноччу, як маці схавалі, прыйшлі на хутар бандзіты…

Эпізод 1919 - 1921 гг, хутар Грынаўка, 

 “А у той дзень як раз мы маці схавалі... Чужынцы ехалі, зайшлі на хутар, узімку, ноччу, сабаку застрэлілі … Выгналі ва двор усіх, паставілі да сцяны пад ружжо дзеда Мікіту.... Дзеці сядзелі пад печчу. На руках ў  братавай (жонка брата Паўла) дзіця грудное было. У мяне Вольга маленькая. Бацька: “Усё бярыце, толькі смерці не прыдавайце” Забралі ўсё. Нават палатно недатканае з навояк адрэзалі (са станка ткацкага).

Дзіця  было малое (Вольга), бацьку забралі з сабою палякі.. з канем разам. На воз пагрузілі нарабаванае дабро…  Ні сабакі, ні маці, ні бацькі… хавалася з дзіцём, галасіла”. Той спалох дрэнна паўплываў на здаро’е Аўдзюлі, жонкі брата Паўла. Хутка яна памерла, дзеці малыя засталіся трое… Трэццяе маленькім памерла, 12 нядзель.

Бандзіты забралі бацьку з сабою, разам з канем.  “Тыдні праз два бацька вярнуўся, сам ісхудалы і на худым, старым, чужым кані. А свой у нас быў спраўны, добры. Адабралі, замянілі”…

Грабілі хутар і раней. Прыйшлі ў масках (баяліся, мабыць, што пазнаюць). Пабралі зерне, муку, сала… што ім панаравілася. Потым казалі, што злодзеі былі з Залля. (Вёска Залле, непадалёк). Каноплі жменямі парассыпалі на дарозе, якая на Дуброву, каб падумалі, што з Дубровы злодзеі прыйшлі… Сляды путалі…

Адна з дачок гаспадара хутара (Бусел Просся Мікітава) як раз замуж збіралася, прыданае рыхтавалі. Бандзіты пабралі ўсё, нават палатно недатканае з кроснаў зрэзалі… Адзёжу, рушнікі, пасцель, і амаль усё, што было ў хаце, у скрынях, куфрах, каморах…

Расказвае Мазур Надзея Антонаўна.

“Маці казала. Цётцы Проссі не было з чым замуж ісці, забралі бандзіты яе прыданое. Так сёстры яе Хіма, што замужам  у Палессі была, Алёна, замужам у Дуброве жыла і мама мая далі ёй посцілкі, падушкі, рушнікі. “Наскідалі дый адправілі”. Маці мая за Мітрафана хадзіла ў Семак, а цётка Просся таксама за Мітрафана - ў Бор.

Цётка Просся (сястра мацяры) пайшла замуж у Бор (в. Вялікі Бор) за Мітроля (Кохно Мітрафан ?). Там і пражыла свій век (Мітроліхай звалі), дзяцей нажыла.

Свякруха яе сперша жыла з другім сынам. Нешта моцна пасварыліся нявестка са свякроўкай. Нявестка нават набіла маці мужыка. Тая за дабро, нажытае за жыццё, дый перайшла жыць к сыну Мітрафану.  Ім дом зрубілі, пажаніліся ды жылі. “Нават я памятаю тыя скрыні, куфры  багата іх.. Гэта пры немцах было”. (1942 г?)  Пакуль не памерла, жыла. Нядоўга праўда, гадоў 3-5. А скарб нажыты тут і застаўся. Жылі добра. Дядзька Мітрафан добры быў мужык і чалавек. І зараз на тым месцы хата іхняя стаіць. Унукі жывуць у горадзе, але хату глядзяць, перастроілі, канешне. Сын іхні ў Светлагорску жыве Васіль, што пахароны возіць. Мітроляў, кажуць. Дзеда Мітрафанам звалі, дык і ўнук па жыцці Мітроляў…

Перад вайной перасяліліся ў Дуброву, тады з хутароў ссялялі. Сын Павел перавёз хату, з ім і жыў бацька - Мікіта Бусел, Другую жонку Паўла звалі Лісавета Дайнека. Першая Аўдоцця (Аўдзюля) памерла ад спалоху, калі бандзіты рабавалі хутар. Засталіся малыя дзеці, і каб іх згадаваць Павел ажаніўся з Лісаветай.

Перад вайной  перасяліліся з хутара. Хату перавезлі, паставілі   каля шляху, на ражку (дзе Палазніка хата зараз). Падпадалі пад высылку (ў Сібір у ліхія 30-я ). Кабы б не дапамога брата нявесткі Лісаветы (Іван Дайнека (Коўбік мянушка), які быў сельсаветаўскі начальнік, саслалі бы. 

Дзядька Павел (Гарыноўскі, Бусел Павел Мікітаў).

Сышоўся з Лісаветай з Дайнекаў (Дуброва), і у яе хлопчык  быў. Яшчэ дзеці ў іх нарадзіліся Іван (1936 г.р.) і Анюта (1939). Так дзяцей яе ў вёсцы звалі –Лісавеціны, “Іван Лісавецін, Анюта Лісавеціна”. Нават і ўнукі Лісавеціны.

Дзеўка (“самастояцельная ўжэ” – значыць вялікая, дарослая) у войну пры немцах ад ціфу памерла. А сын Паўла, Ўладзімір перад вайной працаваў ў Ленінградзе.

І вось, у войну паліцай Самусь (ў Карпілаўцы, тут дзе Маруські Александрыхі хата яго была) стаў хадзіць да нас і гаварыць дзеду:

-Убьюць твойго Паўла. Сын яго партызанскі атрад арганізуе…

…Іх удвох, (яшчэ алнаго з Зарэчча) перакінулі праз лінію фронта для арганізаціі партызанскага атрада. Той з Зарэчча, не дайшоў, загінуў. А еты (Валодзя дядзькі Паўла) ваяваў.

Прыезжаў ён пасля вайны. У Слуцку на заводзе працаваў. Ды нешта там праштрапіўся, пасадзілі ў цюрму, там ён і памёр.

Двк вот, ваяваў, гараваў, герой, а так скончыў…

Эпізод. З аповеда бабы Наддзі, а ёй расказала яе маці Марыя Мікітаўна.

Чатыры дачкі было ў бацькі (Хіма, Алёна, Просся, Марыя), а ўсхваляў нявестку. Бацька наш жыў з сям’ёй сына Паўла. Хадзіў ў царкву. Пайшлі і мы ў царкву. А там пачулі, што людзі казалі, што бацька хваліў нявестку Лісавету, што яна лепшая за дачок. Пытаемся ў яго: “Татка, хіба ж мы ў цябе дрэнныя такія, нягеглыя ці недарэкі якія?”. А ён: “На чыім вазку еду, таму і песеньку пяю”. Мол, раз жыву з нявесткаю, яе і ўхваляю, а вы кожная сваімі сем’ямі жывеце.

Эпізод. Са слоў Мазур Н.А. У маёй мацяры ўкралі з хлява бычка. Тады час такі ліхі  быў, што рабавалі, грабілі. А тут у суседа Лёйкі вяселле. На гэтым Лейкавым вяселлі была і маці са сваім бацькам (Бусел Мікіта). Сядзяць за сталом, а дзед ёй і кажа: “Еш, дачка, еш мяса, бо яно з твайго бычка”.

 Эпізод, Са слоў Дайнека Мар’і,  перасказаны яе дачкой Надзеяй (баба Надзя)

Алёна наша тут бліжэй да царквы жыла, (дзе хата Шчурыхі зараз). Дык Алёна жыла са свёкрам, там яшчэ два браты мужыка і яны сям’ёй. Ятроўкі ражаюць кожны год дзевак. Цесна і холадна. А хату, што бацька паставіў (тут насупраць), жыдам здаюць. І вось зноў Алена цяжарная., двух дзевак перад тым нарадзіла. І сніцца мне сон. Быццам свіння апарасілась і ідзе праз вуліцу, месца яшчэ не адыйшло нават, цягнецца па зямлі. Прачнулася і кажу: “Да  чаго такі сон? Мо Алёна нарадзіла?” І точна. Дваіх дзетак – хлопчыка і дзяўчынку. У той жа дзень перабраліся ў прасторную цёплую хату, што бацька строіў.

Аднаго з двайнят, хлопчыка “прыспала” – прыціснула ва сне, задушыўся. А маці наша (Аўдзюха) думае: “Нічога страшнага, што на аднога меней, хопіць з цябе”.. Трэція роды, і не было хлопчыкаў. Ганна была. Потым быў яшчэ адзін хлопчык Майсей. Вырас, не вярнуўся з фронту (Вялікай Айчыннай вайны). Мужык сястры Алёны рана памёр.

Зпізод. Са слоў бабы Надзі (Мазур Надзеі Антонаўны, 88 годаў).

Хата іхняя (цёткі Алёны)  каля царквы блізка, на цэнтры стаяла. Вярталіся мы з бежанцаў, з Зарэцкага хвойніку. Едам. Павярнаем дадому ў Буслы. Стаіць танка нямецкая, вялізная… Хата цёткі Алёны. Палашка ў ёй жыла, дачка яе. Карову, хадзяйства глядзела. Як цётка Алёна памерла Палашка гадасіла, абамлела… Замуж не хадзіла, старэй за Вольгу (1919 г.н.) была. Выйшла з хаты Палашка, просіць маму: “Пакінь, цётухна, Надзю са мною. Баюся я адна.” Я і спрыгнула з возу (9 гадоў было). Немяц пьяны прыйшоў да нас у хату. Місачку з соллю як плясне дадолу на падлогу. Потым да Палашкі прычапіўся, прыстае. Яна бягом з хаты, я за ёй. Пабеглі да суседзяў Таццяны Сакавай (Сак), там поўна хата людзей. Памятаю, што пад лаўкаю проці печы начавала…

А нашы далей паехалі дамоў на канец сяла. У нашай хаце немяц начаваў. Ехаў з адпачынку з Германіі, (пасля ранення водпуск яму давалі), вяртаўся на фронт, у Печышчах часць яго стаяла. Бацька наш ведаў нямецкі (5 гадоў нямецкага плена у 1-ю Сусветную вайну), разумеў. Немяц падарункаў надарыў, прадуктаў, гасцінцаў… Маці потым казала: “Ніколі болей не пакіну цябе. А каб нас пагналі куды?”  (Запісана 19.09.2021г, Дуброва).

Пра дзеда/прадзеда Ярмолу. Когда я расспрашивала бабу Надю про то, как раньше жили, она не вспомнила имя деда своей матери, отца Бусла Никиты. Через три года, она легко его назвала – Ярмолай... Не было зубоў у дзеда, подавіўся мясом і памер,.. Унукаў падражнівалі на вуліцы: “Ярмола з’еў вала, хвастом падавіўся”. (04.10.2024 г. Гомель)

Мазур Надежда Антоновна, 1933 г.р.


Вот такие эпизоды, записанные в разные годы. Это ещё далеконе все тут.

Интересны они тем, что отражают быт, уклад жизни дубровцев в давние времена – середина XIX, 20 –е, 30-е, 40-е годы XX столетия, хутора, банды, сселение хуторов, немцы в Дуброве. Какие имена носили тогда односельчане - тема для отдельного исследования.

04.12.2024 г. аг. Дуброва, Светлогорский, Гомельская, Беларусь.

Автор блога Бусел Людмила Фёдоровна, библиотекарь, краевед.

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий