д.Дуброва Светлогорский район Гомельская область Беларусь
Страницы
- День за днём
- Наша визитка: координаты, правила, советы
- Люди. События. Факты.
- Почитай-ка
- воинские захоронения д. Дуброва, д.Язвин, д. Великий Бор
- Летапіс вёскі Дуброва
- Летапіс вескі Дуброва, з 1996 да нашых дзен
- Музей гісторыі вёскі Дубровы
- картатэка дыялектаў
- Мая Дуброва
- мясцовая тапаніміка
- Адкуль пайшлі нашы прозвішчы?
- Фальклор мясцовы, вёска Дуброва, Парыцкі (зараз Светлагорскі) раён
- Фотаздымкі з XX стагоддзя
- Мы на страницах печати
- Родственники погибших - в Дуброве
- Война в судьбе моей деревни
- Паричи, отрывки из книги Хаима Горелика
- Знаменитые земляки. Судьбы наших земляков
- Летопись библиотеки
- На улицах Дубровы
пятница, 4 октября 2013 г.
культурные новости агрогородка Дуброва
Довлетова Юлия Ранак + № 34, с. 3, фото от 21 августа 2013
г.
Минувшая неделя стала
богатой на события для музея истории деревни Дуброва.
Во вторник там встречали
гостей из Узбекистана, а в субботу – принимали подарки от земляка-художника.
«Далеко не в каждой деревне
есть свой музей истории, – рассказывает «РП» библиотекарь Людмила Бусел. – В
этом плане нам есть чем гордиться. Музей истории Дубровы был основан в середине
80-х годов. На сегодняшний день в нем находится более четырехсот экспонатов, и
это не считая фотографий и документов. В книге отзывов – благодарности от
гостей из Дагестана, Узбекистана, Украины, Грузии, Казахстана, России, многих
городов и весей Беларуси».
Нередко из стран бывшего
Советского Союза приезжают родственники тех воинов, которые захоронены в
братских могилах. Нынешний визит гостей имел несколько другие цели. Из
Узбекистана приезжал сын Героя Советского Союза Джуракула Тураева. 21 декабря
1943 г. Тураев проявил себя в бою около Дубровы. Он и командир орудийного
расчёта Н. Павлов были удостоены высокого звания Героев Советского Союза. В том
тяжелом бою каждый из них считал другого погибшим, однако обоим удалось выжить.
Рассказ об их подвигах свято хранится в Дубровском музее.
«Мне всегда было интересно,
что же случилось с Героями Тураевым и Павловым, которые выжили? – продолжает
свой рассказ Людмила Федоровна. – Как сложилась их дальнейшая судьба? Если
самих уже нет в живых по возрасту, то наверняка остались дети, внуки, правнуки.
Хотела даже заявку в передачу «Жди меня» подать». И вот приехал сын одного их
Героев Бахром Джуракулович Тураев. Оказалось, что он разыскал и знаком с сыном
второго Героя – Николая Павлова.
Сыновья хотят, чтобы память
об их отцах жила и там, где они получили эти высокие звания. Планируют вместе
приехать 9 мая следующего года на Светлогорщину».
Второе значимое для
агрогородка событие произошло 17 августа: музей истории пополнился новыми
экспонатами. Четыре картины, написанные в стиле графики, подарил землякам
Евгений Бусел: «…Цвіла ружа ў агародзе…», «Пчолка рада квету, а чалавек –
лету», «Тут і я, тут і жонка мая, тут і мае дзеці — люба паглядзеці», «Лепшая
вадзіца з роднае крыніцы». Также в подарок музею Е.С.Бусел передал брошюры со
своими карикатурами.
Художник родился в 1936 г. в
д. Михайловка Николаевского сельского совета. Учился в Дубровской школе.
Евгений Семенович – член Союза художников СССР, участник многих международных и
республиканских художественных выставок, где его работы были высоко оценены. На
протяжении многих лет был автором и членом редколлегии белорусского журнала
«Вожык», заслуженный деятель культуры Республики Беларусь.
Евгений Бусел – один из тех,
кто на собственном примере показал, что человек при большом желании способен
добиться многого, и, несмотря ни на что, осуществить задуманное. Для многих
война не закончилась в 45-м… Долгие десятилетия то тут, то там земля
«выталкивала» из себя боеприпасы, которые становились причиной еще многих бед.
С одной из них пришлось столкнуться и Евгению Семеновичу. Сразу после войны
маленький Женя потерял обе руки при взрыве.
Из Минска художник приезжал
вместе со своим сыном Яном, которому отец также передал любовь к искусству. В
планах отца и сына – отдать в дар музею еще около двух десятков работ.
мастак-зямляк Бусел Яўген Сямёнавіч
Даведка:
Бусел Яўген Сямёнавіч
(14.02.1936-28.04.2018)
(14.02.1936-28.04.2018)
1936 г.н. нарадзіўся ў в. Міхайлаўка — член Саюза
мастакоў СССР і Беларусі, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх
мастацкіх выставак, на якіх яго працы атрымлівалі высокую ацэнку, шмат гадоў быў аўтарам і членам рэдкалегіі
часопіса “Вожык”, заслужаны дзеяч
культуры Рэспублікі Беларусь.
Думаю, Яўген Сямёнавіч не будзе супраць, што я пішу аб ім у сваім блозе. Людзі таленавітыя не наледжаць толькі сабе, таму дзялюся звесткамі пра гэтага цудоўнага чалавека, нашага земляка. Пакуль толькі аднойчы сустакалася з ім асабіста.
Бусел Яўген Сямёнавіч
нарадзіўся 14 лютага 1936 года ў в. Міхайлаўка Парыцкага
раёна.
Аўтабіяграфія
Дзяцінства маё прыпала на ваеннае ліхалецце. Пасля таго,
як немцы забілі майго дзядзьку за сувязь з партызанамі, над усёй раднёй навісла
пагроза расправы з боку немцаў. У адну з начэй тры сям’і па дамоўленнасці з
партызанамі пераехалі ў партызанскі атрад, дзе бацька і ваяваў. Дарэчы, гэты
наш атрад перабіў язмінскіх паліцаяў але, нажаль, і бацька загінуў ад
фашыстскай кулі. Пахаваны ён ў палескіх лясах, і мая пакойная маці ўжо пасля
вайны не змагла знайсці яго магілу. Калі вызвалілі нашу вёску, мы прыехалі на
сваё папялішча. ..Пасля вайны я пайшоў у першы клас. У час канікулаў я і
некалькі маіх сябрукоў падарваліся гранатай. Мне, нажаль, засталося больш за
ўсіх. Застаўся без абедзьвюх рук. Пачатковую школу я закончыў у Міхайлаўцы, а
далей трэба было хадзіць у Дуброву. Пры той галечы здаровыя дзеці не
вытрымлівалі і кідалі школу, а ў маім становішчы тым больш. Летам яшчэ неяк
можна было хадзіць у Дуброву, а зімой — амаль голыя і босыя.
Калі мне ў 1948 годзе прапанавалі ўладкавацца ў Рэчыцкі
дзіцячы дом — я з радасццю згадзіўся, таму што хлапчуком я разумеў, што ў вёсцы
я прападу. І пасля таго як правучыўся ў Дуброўскай школе амаль месяц, маці
адвезла мяне ў дзеддом. У 1954 годзе паступіў на гістарычнае аддзяленне БГУ імя
Леніна, дзе правучыўся тры гады. Але цяга да мастацтва прымусіла мяне паступіць
у філіял Маскоўскага паліграфічнага інстытута, які быў на той час адкрыты ў
Мінску. Пасля заканчэння ў 1964 годзе я стаў працаваць пазаштатным мастаком у
часопісе “Вожык”, і адначасова працаваў мастаком на Мінскай мастацка-галантарэйнай
фабрыцы, а таксама выконваў многія творчыя работы. З’яўляюсь членам Саюза
мастакоў РБ. За часы маёй творчай працы
мной выканана вялікая колькасць мастацкіх твораў, якія знаходзяцца ў розных
музеях рэспублікі. Якую яны маюць каштоўнасць — вызначыць час.
Пару слоў пра маю сям’ю. У мяне двое дарослых дзяцей і
трое ўнукаў. Сын працуе выкладчыкам у Мастацкай Акадэміі, а дачка ў дзіцячай
паліклініцы.
2001 г., Мінск
Аўтабіяграфія напісана па просьбе бібліятэкара Дуброўскай
сельскай бібліятэкі Бусел Л.Ф., арыгінал захоўваецца ў музеі гісторыі вёскі
Дуброва.
Глядзець
таксама Беларускую энцыклапедыю т.3 с. 356
У
бібліятэцы ёсць дзве кніжкі карыкатур Яўгена Бусла з аўтографамі, прысланыя з
Мінску самім аўтарам. Выйшлі яны ў літаратурным дададку да часопіса “Вожык” ў серыі “Бібліятэка Вожыка”- “Бюракратычная
падсцілка”, 1986; Няма роду без выроду: Карыкатуры, 1991.
З
прадмовы да кнігі карыкатур Яўгена Бусла
“Няма роду без выроду”, аўтар Уладзімір Правасуд… Нарадзіўся Яўген Сямёнавіч
Бусел у лютым 1936 года ў вёсцы Міхайлаўка Светлагорскага раёна. Не паспеў, як
кажуць, нацешыцца дзіцячым смехам, як грымнула вайна. Яна апаліла яго, адняла
дзяцінства, а потым па волі лёсу ўладкавала ў Рэчыцкі дзетдом, дзе ён
выхоўваўся ў пасляваенны час. Там і праклюнулася ў яго цяга да малявання,
жаданне сваёй працай ствараць людзям настрой, дапамагаць ім, смяючыся,
пазбаўляцца ад недахопаў. Першыя яго карыкатуры пачалі рэгулярна з’яўляцца ў
дзетдомаўскай насценнай газеце. Так было і тады, калі ён вучыўся спачатку на
гістарычным факультэце БДУ імя Леніна, а потым у Маскоўскім паліграфічным
інстытуце. Калі ж у 1964 годзе яго малюнкі ўпершыню былі змешчаны ў часопісе
“Вожык”, малады мастак …
З часу
тых першых прафесійных малюнкаў Яўген Бусел цесна звязаў свой мастацкі лёс з
“Вожыкам”, стаў адным з актыўных яго аўтараў, з’яўляючыся адначасова і членам
рэдкалегіі часопіса. Яўген Сямёнавіч —
член Саюза мастакоў СССР, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх
мастацкіх выставак, на якіх яго працы атрымлівалі высокую ацэнку. Яму прысвоена
ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь…
Бусел Л.Ф. … у 90-я гады- перш. палова
2000-х мастак працаваў ў газеце “Пикник”. Таленавітаму мастаку блізкія па духу беларускі
фальклор, народны лубок, прывабліваюць тэмы жанчыны і сям’і. Усё гэта ён
адлюстроўвае ў сваёй разнастайнай творчасці. Прыказкі і прымаўкі, якія мастак
адлюстраваў пзндзелем: Ой, ляцелі гусі з сіняга Дунаю…А чаму ты не прышоў, калі
месяц узышоў?...Цвіла ружа ў агародзе… Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра…
Маладзіцы, як брусніцы.. Быў час — калі дзеўкі любілі нас.. Пчолка рада квету,
а чалавек — лету…Лепшая вадзіца з роднай крыніцы… Садок садзіць — жыццё
харашыць.. А я роду не такога, каб любіць абы якога… Вясновы дзень год корміць…
Увосень у ўгосці просім… Хто скуль, а мы тутэйшыя… Сядзем у рад — тата будзе
рад…. Няма тое крамы, каб прадаваліся мамы….Татава хата ўсім багата.. .
Акрамя сваіх карцін Яўген Сямёнавіч прывёз і падарыў нашаму музею некалькі
кніг, брашур з аўтографамі. За што мы вельмі ўдзячны земляку.
Шматаў В. Беларуская сатырычная графіка (1945-1970гг.) - Мн.: навука і тэхніка, 1971. -144 с, іл. З аўтографам
аўтара Яўгену Буслу. Яўгену Буслу з
пажаданнем стаць класікам беларускай карыкатуры в. Шматаў. 14.1. 72
Яшчэ ў
1972 годзе Віктар Шматаў (вядомы мастак , беларускі мастацтвавед, аўтар
шерагу кніг аб беларускім мастацтве)
падарыў Яўгену Буслу сваю кнігу з аўтографам Яўгену
Буслу з пажаданнем стаць класікам беларускай карыкатуры
В. Шматаў. 14.1. 72
Пажаданне
даследчыка беларускага мастацтва здейснілася. Больш за тры дзесятка гадоў Я.С.
працаваў у сатырычным часопісе “Вожык”.
…“Карыкатуры Бусла прывабліваюць
прастатой вырашэння тэмы і адметным лаканізмам выяўленча-вобразнай сістэмы. У
шмат якіх яго працах удала спалучаецца рэалізм і ўмоўная форма выяўлення. Яго
малюнак лёгкі і ў той час змястоўны. Колер дапамагае выказаць мест. Бусел
трактуе колерам толькі тыя дэталі, якія “працуюць” на тэму” с.115-118.
Значны
след пакінуў мастак у “Агітплакаце”. Яго яркія, запамінальныя карыкатурныя
плакаты не згубілі актуальнасці і сёння. П’янства, хабарніства, бюракратызм,
гультайства,праблемы экалогіі, маралі, этыкі – тэмы вечныя.
у жніўні 2013 года Бусел Яўген Сямёнавіч перадаў у дар музею гісторыі вёскі Дуброва чатыры свае карціны :
“…Цвіла ружа ў агародзе…” ,
“Пчолка рада квету, а чалавек лету”,
“Тут
і я, туті жонка мая, тут і мае дзеці — люба паглядзеці”, “Лепшая вадзіца з
роднае крыніцы”.
Таксама Яўген Сямёнавіч
перадаў музею брашюры са сваімі
карыкатурамі.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)
