Пры карыстанні матэрыяламі спасылка на крыніцу абавязкова! При пользовании этими материалами ссылка на источник обязательна!
У 1885 годзе ў Дуброве налічваецца ўжо 65 двароў, 515 жыхароў. На працягу 5 гадоў (1885-1890) святаром царквы быў айцец Іаан Шэнец, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а псаломшчыкам Андрэй Тарасевіч (з 1886г.). Абавязковым прадметам у царкоўнапрыходскай школе быў Закон Божы. Заняткі для вучнях ўсіх 4-х класаў праходзілі адначасова ў адным і тым жа пакоі. У гэтыя гады павялічваецца колькасць прыхаджан. Царкву наведваюць 962 мужчын і 957 жанчын. Вядома, што надалей святарамі ў царкве служылі Рыгор Яніцкі (1894-1895гг.), Арсеній Валатоўскі (1897-1902гг.), Цімафей Давідовіч (1903г.), Рыгор Мацкевіч (1905-1911гг.). Напярэдадні першай міравой вайны ў 1912г. у дуброўскую царкву быў прызначаны Пётр Лукашэвіч, які служыў святаром да 1914г. У 1913г. па ініцыятыве Менскага аддзела імператарскага праваслаўнага Палясцінскага таварыства былі арганізаваны чытанні аб Палесціне. У Дуброве чытанні праводзіліся святаром Пятром Лукашэвічам. 5 чытанняў адбылося ў мясцовай царкве, 2 – у школе. Згодна з “Минскими епархиальными ведомостями” на іх прысутнічала 750 чалавек.
Вёска
Дуброва ўпершыню ўзгадваецца ў 1592г. у “Вялікім гістарычным атласе Беларусі”.
З 1765г. яна ўваходзіць у склад Бабруйскага стараства. Аб гэтым сведчаць
люстрацыі Бабруйскага стараства, якія знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным
архіве Беларусі. Першая царква ў вёсцы, як сцвярджаецца ў архіўных дакументах, была ўніяцкай. У тым жа Нацыянальным гістарычным архіве краіны
захоўваюцца інвентары ўніяцкай царквы в. Дуброва Рэчыцкага павета Мінскай
губерніі за 1784 год. Агульнавядома, што ў Беларусі да 1839 г. акрамя
праваслаўнай канфесіі была яшчэ адна шматлікая канфесія – уніяты. Унія (саюз)
паміж праваслаўнай і каталіцкай царквамі была падпісана на Берасцейскім
царкоўным саборы ў 1596г. У канцы ХУIII ст.
уніяты складалі каля 75% беларускага насельніцтва. Дуброўская царква заставалася ўніяцкай да
1819 г.
Гэты факт пацвярджаецца наяўнасцю інвентароў уніяцкай царквы ў в. Дуброва
Рэчыцкага павета Мінскай губерніі за 1819 год. У 1831г. у Мінску была
надрукавана кніга “Аграрная рэформа ў Бабруйскім старастве і эканамічнае
становішча яго насельніцтва з XVII да пал. XIX
стагоддзя”, аўтар якой К.Кернажыцкі сцвярджае, што “... Дуброва аддадзена
бабруйскім старастай і зацверджана каралём Бабруйскаму касцёлу”. З 1835г. у
архіве дуброўскай царквы сталі захоўвацца копіі метрычных кніг, а пазней, з
1841г.- споведныя кніжкі прыхаджан. У Дуброве спрадвеку адзначалі прастольнае
свята Міколы веснавога (летняга), або цёплага. Відавочна, ў гонар святога Міколы
Цудатворца царква была названа Мікалаеўскай.
“Описание церквей и приходов Минской епархии” (Мн.,
1879. Т.7.) пацвярджае факт існавання ў Дуброве ў другой палове ХVIIIст.
драўлянай царквы. На жаль невядома, калі і на чые сродкі яна пабудавана.
Затое
вядома, што знаходзілася царква ў цэнтры вёскі, знадворку мела круглую форму,
драўляны нефарбаваны дах; яе ўпрыгожвалі чатыры адкрытыя купалы. Вокны ў
будынку былі размешчаны ў адзін рад. Заходзілі ў царкву праз двое дзвярэй. У
тым жа “Описании церквей и приходов Минской епархии“ прыведзены наступныя звесткі, якія датычацца дуброўскай царквы: “...
внутреннее расположение квадратное, вместимостью в 16 квадратных сажен, средняя
часть храма со сводом, в алтаре настлан пол из досок; пол деревянный; стены
выбелены; к отоплению церковь не приспособлена. Предалтарный
иконостас дощатый, старого устройства, окрашен в темно-зеленый цвет, состоит из
шести икон местного письма, расположенных в один ярус, замечательных икон по
древности и ценности не
имеется. Прочими же утварными
вещами церковь
снабжена весьма скудно: нет приличных подсвечников, и вовсе не имеется
паникадила, водосвятной чаши, купели, всенощного и соборного блюд. Одно
Богослужебное Евангелие в бархатном окладе, с бронзовыми украшениями, и круг
прочих церковных книг имеется; священнических облачений считается 8, но они
недорогие и только одно новое, а остальные старые и едва годные к употреблению.
В церковном архиве хранятся копии метрических книг с 1835 года и исповедные
списки прихожан с 1841 года, других каких-либо документов не сохранилось.
Ограда вокруг церковного погоста — деревянная, ветхая.” Асобна ад царквы была ўзведзена званіца, у якой
знаходзіліся тры
званы вагой ў
1 пуд, 7 пудоў і 47,5 пуда.
Дарэчы, апошні звон быў разбіты. Акрамя таго, захаваўся чыгунны язык звона
вагой ў 1 пуд, даўжынёй ў 1 аршын 14 вяршкоў, шырынёй 1,5 вяршкі і
таўшчынёй ¼ вяршка. У прыход, акрамя Дубровы, уваходзілі вёскі Прытыка,
Зарэчча, Карма, Чарняўка, Гарохавішча, Пружынішчы, Уюнішчы і Вялікі Бор, а
таксама хутары: Мартынаўка і Церабулін. На тэрыторыі прыхода знаходзілася 6 могілак, але цэркваў на іх не было.
Наведвалі царкву 1550 прыхаджан: 762 мужчынскага полу і 788 жаночага.
Усе яны належалі да сялянскага саслоўя, займаліся земляробствам, рамёстваў не
ведалі. Прыхаджане былі даволі рэлігійнымі людзьмі, аднак крыжовыя хады і
малебны былі рэдкай з'явай ў вясковым жыцці.
На
працягу свайго існавання Дуброўская царква не аднойчы сутыкалася са шматлікімі
праблемамі і пэўнымі цяжкасцямі. Яна знаходзілася ў вельмі абмежаваных
матэрыяльных умовах. З нататкаў, якія
вяліся ў час падарожжа па Мінскай губерніі епіскапа Мінскага і Бабруйскага
Аляксандра: “Дубровская
Николаевская церковь деревянная, совершенно ветхая, к починке не годится;
иконостас совершенно простой работы, иконы неблаговидны, утварь бедна, ризница
порядочна, архив в порядке, библиотека малая, письмоводство исправно, прихожан
при сей церкви более 1500 душ обоего пола, они посещают церковь, умеют молиться
и знают начальные правила веры, но дики и невежественны”.
У 1879г. настаяцелем Дуброўскай Мікалаеўскай царквы
становіцца Васіль Падольскі, студэнт
семінарыі. Ён меў скуф’ю з аксаміту чорнага (магчыма, фіялетавага) колеру.
Скуф’ёй называюць галаўныя ўборы, якія насяць святары. За
год даход царквы складаў 30-40 рублёў. Святар атрымліваў грашовую плату за
службу і карыстаўся царкоўнай зямлёю, якая размяшчалася на 7 дзялянках і
складалася з 3-х дзесяцін сядзібнай,
63 дзесяцін ворнай зямлі, 24 дзесяцін сенакоснай, часткова заросшай хмызняком,
і 24 дзесяцін няўдобіцы. Акрамя гэтага, святар мог скарыстоўвываць для атрымання дадатковага
даходу вадзяны млын. Да 1877 г. за арэнду млына было атрымана 70 рублёў, аднак у далейшым па прычыне знаходжання млына ў непрыгодным стане і не
зацвярджэння епархіяльным кіраўніцтвам праекта кантракта, ён не здаваўся ў арэнднае
ўтрыманне. Сядзіба святара знаходзілася побач з царквой, але ўсе
памяшканні былі вельмі старымі, а ўзвядзенне новых пабудоў
не пачыналася.
У гэтыя гады ў прыходзе існавала царкоўнапрыходскае
апякунства. Паколькі адсутнічала царкоўнапрыходскае вучылішча, насельніцтва
было ў большасці непісьменным. Не было ў прыходзе Дуброўскай Мікалаеўскай
царквы прытулка для інвалідаў, альбо багадзельні.
Як
сведчаць старажылы вёскі, у час навальніцы здарылася бяда: маланка трапіла ў
будынак, і царква згарэла. У 1883г. па ініцыятыве Марыі Якаўлеўны Пушчынай ў Дуброве пачынаецца
будаўніцтва новай царквы. Каб здзяйсняць кантроль за будаўніцтвам, Марыя
Якаўлеўна прыязджае ў Дуброву і ўвесь час, пакуль будуецца царква, жыве ў
простай вясковай хаце. 8 верасня 1884
года адбылося асвячэнне пабудаванай царквы. Абрад праводзіў яго Праасвяшчэнства Варлаам.
Зрабіўшы ўнёсак у збудаванне, Марыя Якаўлеўна і надалей не забывала Дуброўскую
царкву, ахвяравала грашовыя сродкі на яе існаванне. Для таго, каб насельніцтва
прыхода было пісьменным, у Дуброве і вёсках Зарэчча, Вялікі Бор, Гарохавішчы,
Пружынішчы і Уюнішчы пачынаючы з 1884г. адкрываюцца школы граматнасці, у якіх
займаюцца 75 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак.У 1885 годзе ў Дуброве налічваецца ўжо 65 двароў, 515 жыхароў. На працягу 5 гадоў (1885-1890) святаром царквы быў айцец Іаан Шэнец, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а псаломшчыкам Андрэй Тарасевіч (з 1886г.). Абавязковым прадметам у царкоўнапрыходскай школе быў Закон Божы. Заняткі для вучнях ўсіх 4-х класаў праходзілі адначасова ў адным і тым жа пакоі. У гэтыя гады павялічваецца колькасць прыхаджан. Царкву наведваюць 962 мужчын і 957 жанчын. Вядома, што надалей святарамі ў царкве служылі Рыгор Яніцкі (1894-1895гг.), Арсеній Валатоўскі (1897-1902гг.), Цімафей Давідовіч (1903г.), Рыгор Мацкевіч (1905-1911гг.). Напярэдадні першай міравой вайны ў 1912г. у дуброўскую царкву быў прызначаны Пётр Лукашэвіч, які служыў святаром да 1914г. У 1913г. па ініцыятыве Менскага аддзела імператарскага праваслаўнага Палясцінскага таварыства былі арганізаваны чытанні аб Палесціне. У Дуброве чытанні праводзіліся святаром Пятром Лукашэвічам. 5 чытанняў адбылося ў мясцовай царкве, 2 – у школе. Згодна з “Минскими епархиальными ведомостями” на іх прысутнічала 750 чалавек.
Лёс быў бязлітасны да дуброўскіх цэркваў. У 1908г. замест
царквы, пабудаванай Марыяй Пушчынай, якая
таксама згарэла ад маланкі,
(па словах старажылаў “пярун спаліў”) пачынаецца будаўніцтва новай. На будаўніцтве працавалі наёмныя майстры. Па ўспамінах старэйшых жыхароў вёскі царква была вельмі прыгожая: зверху будынак меў форму крыжа. Яго ўвенчвалі два залачоныя купалы з крыжамі; званіца стаяла асобна, з 2 званамі. Унутры на столі царквы было намалявана блакітнае неба з зоркамі; у памяшканні было шмат абразоў, царскія вароты. Вянчацца і хрысціць дзяцей сюды прыязджалі з усёй Чэрнінскай воласці. Яшчэ і ў савецкі час пры Дуброўскай царкве існаваў царкоўны хор, пеўчымі ў якім былі Друзік Анастасія Трафімаўна і Дайнека Просся Максімаўна і іншыя.
Цягам часу, пад сцягам сумна вядомай барацьбы з рэлігійным “дурманам”, пачалося знішчэнне цэркваў і храмаў. Не мінавала гэтая бяда і царкву ў Дуброве. У 1933г. з царкоўных купалоў знялі званы і крыжы і звезлі невядома куды; абразы спалілі, а з расы бацюшкі мясцовы камуніст Саўка Воўк пашыў сабе кашулю. Званарню таксама разбурылі, зрабілі з яе сельсавет. “Здымаць крыжы і званы было складана, дый ніхто не хацеў такой славы. Згадзіліся здымаць 2 чалавекі. Адзін - з Бору, Шчэрбін Рыгор (за гэта яму паабяцалі не высылаць у Сібір, але потым усеадно саслалі) і Кохна Васіль (Жабка). Гэтаму далі адрэз чырвоны на рубаху. Як здымалі красты, сабралося ўсё сяло. Нажоўкамі спільвалі іх з купалоў і кідалі долі” (з успамінаў дуброўскіх старажылаў). У 1936г. царкву перабудавалі, надалі ёй прамавугольную форму, а потым размясцілі ў гэтым будынку сельскі клуб. У гады нямецкай акупацыі (1941-1943гг.) царква была адкрыта зноў. Службу вёў бацюшка айцец Ўладзімір па прозвішчу Мігай. У 1942г. яго прыслалі разам з матушкай з Мікуль-гарадка. Жылі яны на кватэры ў Дайнека Арыны Сцяпанаўны (1909 г.н.) У 1944 -м. магчыма і раней, калі ішлі баі за вызваленне Дубровы, царква была разбурана. Сведкаў гэтай сумнай падзеі не засталося, усё мясцовае насельніцтва было ў бежанцах. Жыхары вёскі ў пасляваенны час бачылі на папялішчы на царкоўным падмурку камень, на якім была лічба “1908”.

У 1988г. на месцы, дзе калісьці знаходзілася царква і
царкоўныя могілкі, быў пабудаваны сельскі дом культуры. Калі капалі катлаван,
будаўнікі знайшлі сярэбраны царкоўны крыж і чалавечыя косці.
Будаўніцтва новай
царквы ў вёсцы пачалося ў 2012 годзе. Фундатарам выступіла рэспубліканскае
унітарнае прадпрыемства “Гомельэнерга”, у склад якога ўваходзіць філіял
“Дубрава-агра”. 26 мая ў дзень святкавання 420-гадовага юбілея вёскі адбылося
асвячэнне месца пад будаўніцтва будучага храма.
У
прысутнасці святароў Светлагорскага раёна, мясцовых жыхароў епіскап Речыцкі
Леанід здзейсніў абрад Асвячэння, акрапіў свячонай вадой падмурак будучага
храма і яго будаўнікоў. На алтарнай частцы падмурка была ўстаноўлена
мармуравая дошка з надпісам: “Во имя
Отца и Сына и Святого Духа основася церковь в честь Св. Николая при Патриархе
Московском Кирилле при Епископе Речицком Леониде 26.05.2012г.”.
22 мая 2015 года, у дзень святкавання свята вёскі адбылося ўрачыстае адкрыццё Дуброўскай Мікалаеўскай царквы. Падрабязнасці глядзіце ў асобным пасце тут у блозе
http://buselluda.blogspot.com.by/2015/04/blog-post_21.html
22 мая 2015 г. адбылося адкрыццё Дуброўскай Мікалаеўскай царквы ў гонар раўнаапостальнага архіепіскапа Мікалая Японскага. Абрад асвяшчэння, бажэственную літургію здейсніў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Ён жа ўручыў архіерейскія граматы, іконы будаўнікам і кіраўнікам, павіншаваў і благаславіў прыхаджан.
Затым Уладыка
Леанід благаславіў вяскоўцаў і падараваў усім іконкі на ўспамін аб гэтай важнай
падзеі. “Я жадаю, каб Гасподзь благаславіў вас і паслаў вам Сваю сілу ў
стварэнні гэтага храма,- сказаў Уладыка, звяртаючыся да жыхароў аграгарадка. –
Калі мы будуем храмы Божыя, то Яго міласць прыбывае на ўсіх нас. Храні вас
Гасподзь, Божая Маці і Свяціцель Мікалай Угоднік”. Гэтыя словы адкрылі новую
старонку ў гісторыі Дуброўскай Мікалаеўскай царквы. Плануецца, што яна будзе
ўпрыгожана 7 купаламі. Настаяцелем царквы з’яўляецца айцец Уладзімір (Сямёнаў).
Будаўніцтва храма плануецца завяршыць да 22 мая 2014 года, калі ў вёсцы адзначаецца свята Мікола .
22 мая 2015 года, у дзень святкавання свята вёскі адбылося ўрачыстае адкрыццё Дуброўскай Мікалаеўскай царквы. Падрабязнасці глядзіце ў асобным пасце тут у блозе
http://buselluda.blogspot.com.by/2015/04/blog-post_21.html
22 мая 2015 г. адбылося адкрыццё Дуброўскай Мікалаеўскай царквы ў гонар раўнаапостальнага архіепіскапа Мікалая Японскага. Абрад асвяшчэння, бажэственную літургію здейсніў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Ён жа ўручыў архіерейскія граматы, іконы будаўнікам і кіраўнікам, павіншаваў і благаславіў прыхаджан.
Царкоўныя богаслужэнні па нядзелях праводзіць іерей Яўген Новік. Здейсняюцца абрады хрышчэння, вянчання, адпявання. На вялікія святочныя службы прыхаджан запрашаюць царкоўныя званы.
певчие |
молитва |
окропили святой водой камень и табличку |
строительство |
один из строителей |
центральный вход |
в лесах |
уже видны купола Автор блога Людмила Бусел, публикация 22.11.2013 |
Комментариев нет:
Отправить комментарий