вторник, 5 ноября 2013 г.

Днень работников сельского хозяйства (сценарий)



1 ноября 2013г — в Дубровском СДК прошло собрание работников филиала «Дубрава-агро», посвящённое Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности. Присутствовали: представители РУП «Гомель-энерго», Светлогорского райисполкома, Николаевского сельского совета, работники филиала, жители села.  Первыми всех поздравили воспитанники детского сада под руководством воспитательницы Петровой Валентины Ивановны.  Музыкальные подарки вручали самодеятельные артисты Паричского ГДК. Лучшим и передовым работникам в разных номинациях были вручены денежные премии. Награждение сопровождалось мультимедийными слайдами с фотографиями награждаемых работников.  
На сцене воспитанники детского сада

Гульня "Восень, восень, прывітанне!"

Словы удзячнасці і шчырыя пажаданні працаўнікам

Дзявочы карагод з Восенню

У вобразе Восені - Якушэвіч Соня










Зал полон

Вручение премий

Паричские артисты

Передовики производства: Бусел Виталий, Зализко Адам, Прищ Олег, Козлов Иван
Бывае даволі цяжка знайсці сцэнарый на роднай мове на любую тэму, тым больш на тэму сельскай гаспадаркі. Змешчаю ніжэй наш сцэнарый. Дабаўце гульню "Прывітанне, Восень!" і  святкуйце...


Нібы рэчка вясной
Разліваецца свята.
Залаты каравай
На далонях плыве.
Зноў вітае Дуброва
Песняй звонкай, крылатай
Тых, хто з нівай дружыў,
Шчыраваў на жніве.
Шчодрасць светлай душы,
Рук руплівых упартасць
Праз гады па жыцці
Яны годна нясуць.
Клопат першы – пра хлеб, -
Легла лёсу так карта,
Увабралі ў сябе,
Як абсягаў красу.
Хвалі спелых жытоў
Ім спяваюць адвечна.
Барва позняй зары
Там залоціць штурвал.
Не шкадуйце ж ім слоў
Цёплых, шчырых, сардэчных,
Ім, не звыклым да свят,
Не шкадуйце пахвал!




Сцэнарый да свята Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі 30.11.13

Прывітанне добрым людзям!
Сёння свята для Вас будзе!

Мы ўсіх сардэчна просім
Завітаць да нас у госці!

Віншуем вас са святам знатным:
Цудоўным, сонечным, выдатным!

Сёння ў нас святочны сход:
Запрашаем увесь народ!

Будзем разам святкаваць,
Усіх са святам віншаваць!

Выхавальніца .
Дзеці, а ці ведаеце вы, якое сёння свята!?
Так, гэта свята ўсіх тых, 
хто працуе на зямлі, тых, 
хто расціць хлеб, зерне, бульбу. 
Тых, хто даглядае цялят і парасят, хто доіць кароў.
У нашай гаспадарцы шмат  працавітых і сумленных людзей.
 Без іх працы на нашым стале не было б малака і мяса, яек і хлеба.
Раскажыце нам, калі ласка,
Хто працуе на сяле шчыра да заўзята,
Каб было ў нас на стале ўсяго багата.
Каб у радасці цвіла з году ў год няспынна
І магутнаю была родная краіна!?



Адказы дзяцей (свята хлебаробаў, камбайнёраў, трактарыстаў, жывёлаводаў)
1 дзіця
Агранома, як вядома,
 не застаць ніколі дома,
Аглядае поля ён,
каб дало багаты плён.

 2 дзіця
Бульбавод, бульбавод
У турботах круглы год.
А інакш, скажы, адкуль бы
Мелі  мы ўдосталь бульбы?

3 дз. Нельга сельскай гаспадаркі
Уявіць нам без даяркі,
Хоць даўно ўжо звычная
Дойка электрычная.
4 дз. У цялятніцы детсад,
Не для дзетак – для цялят.
А цяляткі – нібы дзеткі,
Ім і догляд трэба гэткі.

5 дзіця.
Чорны, белы хлеб ці здобу
Еш, але не забывай
Быць уздячным хлебаробу,
Што вырошчваў ураджай!

Мы жадаем прысутным здароўя і шчасця,

Далейшых працоўных удач, перамог,

Дастойна пражыць усе ліхія напасці

І радасць сустрэне наш родны парог.

 Жадаем поспехаў, здароўя, удачы.

Каб беды-нягоды згарэлі датла,

Каб жыць не тужыць нам сто год давялося,

Каб збылося ўсё, што яшчэ не збылося!!!

Автор блога Людмила Бусел, 2013 г., ноябрь

 

1 комментарий:

  1. Конечно, очень украсили праздник и поздравления-пожелания от детсадовцев, и слайды мультимедийной презентации, и музыкальные поздравления паричских артистов!!!

    ОтветитьУдалить