четверг, 12 декабря 2013 г.

Колхоз - этапы большого пути




арка на въезде в Дуброву

Почти 40 лет колхоз назывался "Путь к коммунизму" 
(с 1953по 1992 гг)
вывеска  колхоза хранится в местном музее





ШЛЯХ ПРАЗ ГАДЫ.




1930 - (па іншых звестках 1929) —
                                                   калгас “Чырвоная Дуброва”

    1953 — калгас “Шлях да камунізму”

                          1992 — калгас “Дуброва”
                        
                      2003  СВК “Дуброва-агра”                                   

(сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў)

                                    2005 — філіял “Дубрава-агра”
                                                                  РУП  Гомельэнерга

1940 – я гады, другая палова — пасля Вялікай Айчыннай  вайны аралі зямлю на каровах і канях, цягалі бароны, каб выраўняць палі ад выбухаў снарадаў, засыпалі акопы і траншэі, жалі сярпамі, капалі бульбу ўручную. Камсамальцы  і школьнікі збіралі залу для ўгнаення калгасных палёў
1946 — з Парыцкай МТС прыслалі трактар на дапамогу, работаў ў 2 змены.
1946-1948 — старшыня калгаса “Чырвоная Дуброва” Дайнека Міхаіл Паўлавіч
Пасля вайны цяжка было з насеннем.  Дапамог землякам Дайнека Піліп Пятровіч, які працаваў другім сакратаром Гродзенскага абкома партыі. Зерне прыбыло на станцыю Шацілкі ў вагонах. Тэхнікі ў калгасе не было, насілі зерне на плячах (10 кг прынясеш — 1 кіло сабе)
24 кастрычніка 1948 — у першыню пасля вайны ў раёне праведзена сельскагаспадарчая выстава. У ёй прымалі ўдзел 14 калгасаў, у тым ліку і ”Чырвоная Дуброва”
1948 — у раёне створаны 3 МТС (маторна-трактарныя станцыі). У калгасах вырошчываюць кок-сагыз, лён, проса, нарыхтоўваюць торф. Павышаннымі тэмпамі вядуцца лесанарыхтоўкі. За 1948 год атрымалі 10 трактароў “Наці”, а многія калгася — грузавыя аўтамабілі.
1949-1950 — старшыня калгаса “Чырвоная Дуброва” Тукач Андрэй Ніканавіч
Со второй пол. 1950 года колхоз стал называться “Путь к коммунизму”. Возглавил его  секретарь Паричского райкома комсомола, присланный по заданию партии 25-тысячник Иолий Парфёнович Карпов.

1950 —  да вясны 1950 на папялішчах нашай вёскі была пабудавана 416 дамоў (замест зямлянак). Многія калгаснікі абзавяліся каровамі.
У 50-я гады значна пашырыліся пасяўныя плошчы за лік асушэння балот і тарфянікаў
На калгасных палях рос у той час кок-сагыз. Гэта расліна знешне падобная на хрен. З яе рабілі каучук, сырьё для вытворчасці гумы для колаў машын і трактароў.

1951 — раённая газета “Агні каммунізму” пісала 7 лістапада:
“Здача валакна дзяржаве
…Усенароднае свята хлебаробы калгаса “Шлях да каммунізма” Дуброўскага сельсавета сустракаюць новымі працоўнымі поспехамі.
Калгаснікі паспяхова закончылі уборку бульбы і збор карэнняў кок-сагызу…”

“Кок-сагыз той сеялі ўвесну на балоце за Марцінаўкай. Потым дзялілі ўсім участкі. Лета палолі і бабы і дзеці. Мані Хадошчынай ўчастак лепшы быў, дык старая Хадосся ж на ім сядзела дзень і ноч. Увосень убіралі кок-сагыз той. Бусел Адам Цімохаў брыгадзірам быў. З віду кок-сагыз быў пахожы на адуванчыкі. Карэнчыкі яго трэ было адразаць. Маці просіць мяне, дзяўчо: “Хоць кацялочак наадразай, нацярабі”. З кок-сагызу таго рабілі разіну. Дажай прымаўку такую склалі людзі: “Спасіба Сталіну грузіну, што абуў нас у разіну”. Як адмянілі яго, дык сільна радаваліся людзі, бо цяжка была яго здабываць”(З успамінаў Сахбіевай В.І.)

1957 — у кастрычніку адбылася раённая сельскагаспадарчая выстава. Сярод іншых дыпломам першай ступені быў узнагароджаны калгас “Шлях да каммунізму”

1959 — гэты год заняў асаблівае месца ў гісторыі калгаса. Перайшлі на новую форму аплаты працы, з трудадней на грашовую. Пачала хутка умацоўвацца матэрыяльная база, эканоміка  калгаса. Палепшыўся дабрабыт людзей. Толькі на разлік за працу калгаснікаў зрасходавана 115 тысяч рублёў. У гаспадарцы з’явіліся новыя пабудовы, магутныя трактары і іншыя механізмы.
 Палепшылася жыццё калгаснікаў. Людзі пачалі атрымліваць за сваю працу  цвёрдым тагачасным савецкім рублём. Гэта дало штуршок да росту дабрабыту. Вяскоўцы набывалі веласіпеды і матацыклы, тэлевізары і халадзільнікі.

1960 — калгас “Шлях да каммунізму” быў удзельнікам ВДНГ (выставы дасягненняў народнай гаспадаркі) у Маскве

 

1960, 1964 — калгас “Шлях да каммунізму” быў удзельнікам ВДНГ у Маскве
1961 — пачалася забудова вуліцы Калгаснай (дамы № 1, 3, 5)
З  1965-1985 гг. Вучні Дуброўскай школы атрымлівалі прафесію трактарыста-машыніста шырокага профілю. Існавала база для падрыхтоўкі: настаўнік Бусел Мікалай Апанасавіч, інструктары, трактар “Беларус”, спецыяльны клас.
1966 — 1971гг. — старшыня калгаса “Шлях да камунізму” Бондзікава Таццяна Фёдараўна.
1967 — першы бензінавы камбайн з’явіўся ў калгасе “Шлях да каммунізму”
1968 — устаноўлены першыя тэлефоны ў вёсцы Дуброва
1968 — на адкорме на дуброўскіх свінафермах 600 свіней.
1968 — на палях калгаса “Шлях да каммунізму” працуюць 19 трактароў, 6 зернавых і 2 сіласауборачных, 2 бульбаўборачных камбайны.
1968 —   чарговыя адпускі працаўнікоў вёскі  і лісткі  часовай непрацаздольнасці (бальнічныя) сталі аплочваць з калгасных сродкаў.
1969 — калгас “Шлях да каммунізму” спаборнічае з калгасам імя Карла Маркса. Хлебаробы абязаліся сёлета ў сярэднім з гектара атрымаць па 13,2 ц збожжавых і зернебабовых, па 170ц — бульбы. Гаспадарка прадасць дзяржаве 740 т бульбы, 150 т гародніны, 88т зерня па плану і 62т звыш плана. Жывёлаводы далі слова надаіць за год ад каровы ў сярэднім 2 100 т малака.
Звыш плана пасеялі 24 га аўса, 28 — ячмяню, 20 га грэчкі. Усходы ранніх зернявых атрымаліся нядрэнныя. Сеялі грэчку і кукурузу. Каб атрымаць больш сіласа, кукурузу сеялі ў сумесі з аўсом, ячменем, лубінам, гарохам, сланечнікам. Пасеялі 30 га ільну. Просьба да кіраўніцтва “Сельгастэхнікі” — завязіце для уборкі і абмалоту льну патрэбныя агрэгаты.
У Дуброве ў цэнтры было 2 льнасушылкі. Там лён сушылі, церлі, трапалі. Звязвалі ў пучкі ў выглядзе лічбы“8” і ўзважывалі, каб вылічыць хто колькі ільну апрацаваў.

1969 — па цэнтры вёскі Дуброва пранеслася бура, вёска падверглася разбуральнаму ўздейянню стыхіі. Моцна вецер выварочваў з карэннем дрэвы, зрываў дахі. у Зарэччы 13 хат знесла, у Дуброве — парушыла 57 двароў, магазін, швейную майстэрню, школу, пошту, клуб, тэлефонную станцыю.
1972 — здадзена 2-х паверховая цагляная школа
1970 — на Светлагоршчыне, як і паўсюль, разгарнулася падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна. Не засталіся ў баку і дуброўцы.
Так, калгас “Шлях да камунізму” пяцігадовае заданне па продажу дзяржаве збожжа браўся выканаць да 1 кастрычніка 1969 года, звыш плана рэалізаваць 1815 ц збожжа і 2764 ц бульбы. Разам з тым да 1 сакавіка 1970 года — ажыццявіць пяцігадовае заданне па продажу дзяржаве мяса, а малака — да 1 студзеня юбілейнага года. У сацыялістычных абавязацельствах гаспадаркі, якія былі падпісаны старшынёй калгаса Таццянай Бондзікавай, сакратаром партыйнай арганізацыі Іоліям Карпавым, галоўным бухгалтарам  Мікалаям Буслам, інжынерам Уладзімірам Лахардавым, паляводам Мікітай Доўгім, жывёлаводамі Настас’яй  Масальскай і Кацярынай Друзік, механізатарамі Міхаілам Шчэрбіным і Рыгорам Буслам, былі і такія радкі: “Да канца пяцігодкі сельгасарцель пабудуе клуб на 360 месцаў, два брыгадныя клубы, дзіцячы сад-яслі на 90 месцаў, дзевяць двухкватэрных дамоў, збожжасклад на 500 тон, тры чатырохрадныя кароўнікі, два пункты штучнага асемянення жывёлы. Будуць тэлефанізаваны ўсе брыгады”
1971 — Бондзікава Таццяна Фёдараўна, старшыня калгаса ў Дуброве узнагароджана другім Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
1971 — за дабрасумленную працу адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі механізатары калгаса: Муратаў Барыс Мікалаевіч і Філіпчык Адам Іванавіч. Абодва атрымалі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцягу. Там жа ордэнам узнагароджана даярка Друзік Кацярына Сямёнаўна*.
1972-1977 — старшыня калгаса “Шлях да каммунізму” Казлоў Іван Еўдакімавіч. “На сельгаспрадпрыемствы аказваецца моцны партыйны ўплыў. З раёну дыктуюць што, дзе, калі і колькі сеяць, садзіць і ўбіраць”,  — гаворыць былы кіраўнік.
1973 — ордэн “Знак Пашаны” за працоўныя поспехі атрымалі калгаснікі: Сівалап Вольга Сцяпанаўна, Бусел Марыя Андрэеўна, Філіпчык Мікалай Ягоравіч, Друзік Мікалай Ігнатавіч, Бусел Васіль Сяргеевіч*
У гэтыя гады, каб захаваць малако свежым, яго захоўвалі ў сховішчах. А там, ролю халадзільнікаў выконваў звычайны лёд. Узімку на Бярэзіну адпраўляліся брыгады, якія нарыхтоўвалі глыбы ільду. Яго прывозілі на ферму, абкладвалі ім сховішча, прысыпалі зверху торфам, каб не раставаў улетку.
За раку (Бярэзіну), “на луг” ездзілі нашы калгаснікі нарыхтоўваць сена. Ехалі на пароме цэлымі брыгадамі. Жылі там па тыднях, варылі есці. Быў калгасны кашавар. Бралі з сабою прадукты.

1973 — калгасу “Шлях да камунізму” ўручаны сцяг Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, як пераможцу Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва работнікаў жывёлагадоўлі.
1976 —  у Дуброве пабудаваны першы 2-х паверховы 8-мі кватэрны дом
1979 — дырэктарам сярэдняй школы прысланы Краўчанка Мікалай Дзям’янавіч
1980 — старшынёй калгаса стаў Спевак Леў Барысавіч.
1981- 1983 — забудоўваецца сучаснымі 2-х павярховымі катэджамі левы бок  вуліцы Калгаснай в. Дуброва.
1981 —  арганізаваны музей баявой і працоўнай славы ў Дуброўскай сярэдняй школе,  ініцыятары — дырэктар школы  Краўчанка М.Дз., настаўнік працы, ветэран вайны Бусел Мікалай Апанасавіч
1985 —  машынна-трактарны парк калгаса  “Шлях да каммунізму” папоўніўся  трыма машынамі маркі “Газ-53”.
1985 — закрыты  клас пры Дуброўскай школе па падрыхтоўцы механізатараў з ліку вучняў.
1985 — ордэнам “Знак Пашаны” адзначана дзяржавай дабрасумленная шматгадовая праца даяркі калгаса “Шлях да каммунізму” Друзік Надзеі Іванаўны.*





Комментариев нет:

Отправить комментарий