2016 ГОД ПА УКАЗУ ПРЭЗІДЭНТА Беларусі абвешчаны Годам культуры. Культура –
гэтае паняцце убірае ў сябе, ў тым ліку, культуру мовы. З 2000 года 21 лютага ўвесь свет адзначае
Дзень роднай мовы. У Дуброве яго
адзначылі конкурсам чытальнікаў “Я
роднае слова люблю без прымусу”, які прайшоў у рамках раённага Моўнага дня ў бібліятэцы “Хай слова роднае
гучыць”. Яшчэ напярэдадні былі развешаны
абвесткі, прымаліся заяўкі на ўдзел у конкурсе. Запісаліся, ў асноўным, вучні. На іх, наогул,
і быў разлік. Мерапрыемства планавалася на шосты школьны дзень, як “культурная
субота”.
Напачатку, па - за конкурсам выступіў Аляксандр Цярэшчанка - ў мінулым
настаўнік, а зараз працуючы пенсіянер. Ён шчыра гаварыў пра адносіны да
мовы, заклікаў не саромецца гаварыць па-беларуску, прачытаў урыўкі вядомых
вершаў з школьнай праграмы, якія дасюль
захаваліся ў яго памяці, праспяваў две песні, якія напісаў ён (“Мілая Дуброва”, “Дуброўскі край”).
Далей дзеці чыталі падрыхтаваныя вершы.
Аўтарытэтнае журы з настаўнікаў беларускай мовы Ніны Рыгораўны і Таццяны
Ўладзіміраўны і школьнага бібліятэкара
Галіны Сямёнаўны вызначыла пераможцаў. Улічвалі веданне тэксту, выразнасць,
эмацыянальнасць, артыстычнасць, правільнае вымаўленне.
Забягу наперад, скажу, што прызы ад бібліятэкі атрымалі ўсе ўдзельнікі. Але
ў конкурсе павінны быць пераможцы.
Пакуль журы падводзіла вынікі, верш “Пра лянівага ката” чытала бібліятэкар
Людміла Фёдараўна.
Дыплом за першае месца ўручаны васьмікласніку
з в. Палессе Маторыну Ілле. Ён так эмацыянальна прачытаў “Раманс” Максіма Багдановіча, што ўсе паверылі, што
чытаў ён асабіста для кожнага. Аднадушна былі вызначаны другое і трэццяе месцы.
Дыпломы заслужылі чацвёртакласніцы Пугачова
Ксенія (в. Палессе) і Кузьмянок Насця (в. Дуброва).
Уступ бібліятэкара да конкурса.
Добры дзень, паважаныя сябры! Наша сённяшняя сустрэча
прысвечана ці не самаму значнаму скарбу чалавека — роднай мове. Мова — душа
народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве
мова — жыве народ, жыве памяць продкаў.
Кожны народ 21
лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з гэтай ініцыятывай выступіла
краіна Бангладэш. 21 лютага 1952 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі
права навучацца на роднай мове. Зараз у свеце існуе больш за 6 тысяч моваў,
палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб гэтага не здарылася міжнародны фонд
ЮНЭСКА абвясціў Дзень роднай мовы.
Па дадзеных апошняга перапісу, беларускую мову лічаць роднай 5 млн 58 тысяч
жыхароў Беларусі. Гэта значыць, большасць грамадзян краіны. Пры гэтым 70% аддаюць перавагу ў зносінах рускай мове.
Толькі 6% жіхароў Мінска ўжываюць родную беларускую мову. Што, зразумела,
вельмі мала.
Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім
стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх
нас — шанаваць родную мову, абараняць яе ад ворагаў і крыўдзіцеляў.
А пачынаці трэба з чытання кніг на роднай мове. Паспрабуйце,
у вас атрымаецца!
Артыкул "Я роднае слова люблю без прымусу!" пад маім прозвішчам быў надрукаваны ў раённай газеце "Светлагорскія навіны" ад 25 лютага 2016, с.7.
Артыкул "Я роднае слова люблю без прымусу!" пад маім прозвішчам быў надрукаваны ў раённай газеце "Светлагорскія навіны" ад 25 лютага 2016, с.7.
Комментариев нет:
Отправить комментарий