вторник, 21 марта 2023 г.

#Буклук белорусской детской книги/#буклук_беларускай_дзіцячай_кнігі

 

Приветствую всех, зашедших на эту страницу моего скромного блога.

Сегодня, 21 марта на электронный адрес библиотеки пришло письмо с приглашением поучаствовать в акции по созданию буклука - фотонатюрморта с книгой. Инициатор – детские библиотеки Минска.

Сейчас у нас очень напряжённый период – плановая сверка книжного фонда. И, если бы акция с буклуками (фотокомпозиция с книгой) была не по белорусским книгам, то пришлось бы отклонить предложение. Но, так нечасто бывают конкурсы, акции на родной мове, что выкроила минутку.

Условия простые - разместить в соцсетях буклук на любимую книгу под хештегом 

#буклук_беларуская_дзіцячая_кніга

Книг на белорусском, белорусских авторов достаточно много.

В этом блоге есть аннотации на них, отзывы, написанные после личного прочтения библиотекарем. И сейчас на выходных читала «Салавей» Змітрука Бядулі.

Акцыя па стварэнню буклука беларускай дзіцячай кнігі. Не вельмі люблю іншамоўныя словы, але тут усё зразумела - "бук" - кніга, "лук" - глядзець...

Прыгадалася адразу казачная аповесць пра авечку Адэлю, якую ўжэ 10 гадоў з задавальненнем чытаюць хлопчыкі і дзяўчынкі – чытачы нашай бібліятэкі.

Бучынская, Н. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by: казачная аповесць / Наталля Бучынская //маст. А. Іванова. — Мінск : Маст. літ., 2013.— 166 c.



На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. З гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з «нервовай цёткай», ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю… На долю яе сяброў — рахманых козачак Малімонкі і Даліктусі, уражлівага Баранчыка — таксама прыпадае шмат здарэнняў. Адэля мае вельмі добрыя арганізатарскія здольнасці, таму яна заўсёды знаходзіць таго, хто ажыццявіць яе ідэі і вырашыць праблемы. Дзякуючы гэтаму я, аўтарка кнігі, Наталля Бучынская, неаднойчы трапляла разам з Адэляй у недарэчнае становішча. А ўсё таму, што мая гераіня прагне славы.

Незвычайна пабудова казачнай аповесці. Амбіцыёзная, гламурная, крэатыўная авечка Адэля звяртаецца да аўтаркі кнігі, спадарыні Наталлі з прапановай напісаць аб ёй кнігу. Кніга пра галоўную гераіню пішацца, як гавораць “прамтайм”, прама на вачах чытачоў. Аўтарка неаднойчы трапляе ў складаныя сітуацыі з-за паводзін авечкі. Ёй даводзіцца ратаваць Адэлю ад укола супраць шаленства, лячыць авечы стрэс, дапамагаць пісаць заяву ў Грынпіс, змагацца з моллю, з восамі, афармляць дакументы для паездкі за мяжу, на міжнародную выставу…  Сустрэчы з Адэляй, сапраўды незабыўныя, у яе жыцці хапае момантаў, вартых стаць старонкамі кніжкі. Яна змагаецца за чысціню лужка, на якім пасвіцца-працуе. Чаго варта яе выдумка з плакатамі-заклікамі берагчы прыроду, со схаванай фотакамерай, намер адправіцца ў экспедыцыю на Паўночны полюс. Усе прыгоды ў поездзе і ў замежжы Адэля запісала на дыктафон, як сапраўдны карэспандэнт.

Выданне разлічана на дзяцей сярэдняга ўзросту. У ім ненавязчыва падаецца шмат цікавых звестак. Напрыклад, такія словы, як гламур, аўтатрэнінг, вакансія, кантракт, стрэс, шопінг, экспедыцыя, авантура, экіпіроўка, Грынпіс, кліпса, пікнік…

Як паводзіць сябе падчас адпачынку на прыродзе? што рабіць, калі моцна напужаўся? калі пакусалі восы? як выклікаць выратавальнікаў? Што авечак стрыгуць раз на год, якія вырабы атрымліваюць з воўны.

Зразумела, што паводзіны авечачкі Адэлькі неідэальныя, яна бывае нявыхаваная, нетактоўная, неэтычная, але, менавіта гэта робіць яе вобраз жывым і прыцягальным.

 Ну, а асабісты электронны адрас робіць Адэлю зоркай сусветнага маштабу, зоркай крэатыву. Мабыць, многія дзеці напішуць ёй лісты і дабавяць яе ў сябры Вконтакте ці Одноклассниках.
Adeljastar@tut.by

 Вось такая гісторыя. Магчыма, нехта  пісаў на поштовую электронную скрынку незвычайнай авечцы.

І яшчэ пра адну кнігу.

  У шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр ёсць некалькі казачных гісторый пра карову маму Му. Адна з іх тая, дзе яна будуе сабе дамок на дрэве.

 


Некалі чытала ўнукам кнігу Алёны Масла пра Лахнэску "Мяне завуць Лахнэска". З яе мы даведаліся пра возера Лах-Нэс, дзе жывуць апошнія дыназаўры. Менавіта адтуль прыплыла Лахнэска. Пазнаёмілася, а потым пасябравала з апалонікам (головастиком) Апалонам.




 аўтар блога бібліятэкар Л.Ф. Бусел, 21.03.2023. аг. Дуброва, Светлагорскі раён, Гомельскай вобласці, Беларусь.

 

 


Комментариев нет:

Отправить комментарий