Сначала объясню историю появления этого поста. Знакомый поисковик из Жлобина Александр Метлушко выложил на своём Ютуб-канале видео из нескольких частей «Я – дитя войны» с рассказами своей тёти Паши уроженки Козловичей. А мои мама и бабушка жили в соседней деревне Казанск и тоже переживали те события, о которых рассказывается в фильмах (войну, оккупацию, концлагерь Озаричи). А прабабушка родом из Козловичей была, там жили её родители и братья, сёстры...
Меня очень трогают такие искренние истории,
поэтому записала по памяти всё, что запомнила с видео… С некоторыми своими
пояснениями.
«Дети войны” - так называют детей, которые родились перед войной и
во время войны. Да, они рано взрослели,
много пережили… А их память хранит мельчайшие подробности того времени через всю жизнь…
Степанеева (в девичестве Метлушко) Прасковья Филипповна, вспоминает.
Ей было 8 лет, когда
началась Великая Отечественная война. Семья их жила в деревне Козловичи
Калинковичского района. Отец Метлушко Филипп Степанович работал до войны в колхозе помощником кузнеца. Семья
была работящая и, по тем временам, зажиточная. Двое коней отдал глава семьи, вступая в
колхоз.
Дети: Миша – 1929 года
рождения (подорвался гранатой после войны), дочь Прасковья – 1932 г.р., дочь
Маня – 1936 г.р. В августе 1941 родилась дочь Люба.
В видео, записанном
племянником Сашей, Прасковья Филипповна
(ей было тогда 8 лет) рассказывает, как узнала о начале войны.
- Было васкресенне. Бацька, пайшоў на сабранне туды на калхоз. Прыйшоў ды і гаворыць: “Вайна,
немяц напаў”.
Маці - у галас… Бо ж троя дзетак ды і зноў цяжарная.
А я думаю: “Ну, што страшнага?”. А бацька перад вайной тры месяцы на
ваенных зборах быў у Козінках. Дык
прывёз адтуль багата канфет.
Бацька і кажа: “Не, гэта другоя”. Пайшоў у магазін, купіў скрыню канфет.
Мы потым доўга іх елі. Скрыня (ящик) стаяла на гарышчы хаты. Мы залезам,
паглядзім, але самі не бралі. Маці выдавала па адной цукерцы...
Нейк яго адразу і забралі на вайну.
Прыйшло пісьмо ад бацькі на сельсавет. Маці неграматная была. Папрасіла
прачытаць чырвонаармейца, што былі ў
нашай вёсцы. Пісаў не сам бацька, а медсястра з госпіталя. Ён быў паранены ў рукі і ногі.
Ранены быў пад Рагачовам. Абстрэл, яго прысыпала зямлёю. Салдат пацягнуў за нагу, ён дрогнуў. Жывы. Адкапалі. Удвох цягнулі на плашчпалатцы з-пад агню.
Адзін кажа: “Давай, бросим тут в воронке. Обстрел ещё идёт”. А другі,
нярускі не згадзіўся. Таго першага снарадам убіла. А гэты цягне. Бацька сам
просіць яго: “Кінь мяне”. А ён праз гару перацягнуў, спусціў уніз да ракі. А
там нашыя былі, перавязалі. Не толькі ногі (калі прысыпала), але і рукі былі паранены
асколкамі ад снарадаў, пакуль яго цягнуў санітар.
Пагрузілі на падводу і павезлі ў Гомель. Памятае, што ляжалі на зямлі ў
парку пад дажжом. Тры дні моцны дождж ішоў. Раненых пагрузілі ў санітарны вагон
і павезлі ўглыбь Расіі. Па дарозе бамбілі. Хто мог хадзіць, беглі хавацца. А
хто ляжачыя, заставаліся ў вагонах. Але давезлі ў Мардовію. (Пасля другога ранення, лячыўся ў горадзе Кузнецк Пензенскай
вобласці).
Салдат прачытаў пісьмо дый кажа матцы: “Мамаша, не плачь! Живой, в госпитале. Пока
вылечится, и война закончится”…
- -- Бяжы, дачка, пакліч бабу Адар’ю.
Прыйшла баба Адар’я дый кажа:
- - Прыкрыла бы. Навошта тоя дзіця, вайна.
(Имеется ввиду, что
придушить, положить подушку на ребёнка и скрыть, что он вообще родился. Трудно с детьми-младенцамі во время войны)
Люба нарадзілася ў суботу, а ў
панядзелак бамбілі. Ляцеў самалёт нізка. Адзін з салдатаў, што адступалі,
вазьмі ды стрэль па ім. Самалёт развярнуўся і скінуў чатыры бомбы на агароды.
Вокны ў хатах высыпаліся. Яма на дзедавым агародзе была, што хата схаваецца…
Сказалі, ухадзіць у лес. А куды з дзіцём толькі народжаным?
Тры дні йшоў дожж. Баба Соф’я пайшла да дачкі ў Кошчыцы. Тая кажа:
- - Што яна ў лесе з малым дзіцём будзе рабіць? Няхай да нас
прыхозіць.
Дзед Сцяпан запрог белую крывую кабылу, пасадзіў нас на
воз і завёз у Кошчычы.
Яшчэ быў у нас (перад вайной ў калгас здаў) і красны конь
“Петухом” звалі, яго забралі ў войска чырвонаармейцы..
Немцы прыйшлі ў Кошчычы 24 августа (1941 год). Люба
нарадзілася 9-ага, а немцы прыйлі 24 –ага. Уехалі на танках, машынах,
матацыклах. Нашы, як адступалі, дык пешшу, машын мы і не бачылі, пулямёцікі
такія маленькія цягнулі...
Тут дзеду перадалі, што забілі яго племянніцу Ульяну.
Дзед наш Сцяпан (бацькаў бацька) у першую вайну быў у
нямецкім пляну, чатыры гады работаў на хадзяіна (бауэра). Язык нямецкі добра
ведаў, разумеў дый гаварыць умеў.
Ён спытаў: “За што?”. А немяц: “Партизанен!!!”.
Справа была ў тым, што яна пайшла паглядзець на той канец сяла хату суседкі. А тут з
жыца нехта стрэліў і раніў нямецкага салдата. Стрэляў чырвонаармеец, яны яшчэ
не управіліся адыйсці. 25 гадоў было Ульяне, не замужам была…
Дзед папытаў у
немцаў, ці можна нам вярнуцца дадому ў сваю вёску Казловічы? Мы не адсюль, там
наша хата. Дазволілі.
Тады хата яшчэ цэлая была. Парасяты двое галодныя бегалі
да салдацкай кухні. Павара- чырвонаармейцы ашпарылі іх кіпятком. Дык у людзей пазабіралі немцы худобу, а нашых забракавалі. Дзед кажа: “Хворыя яны, гідкія”. Дык мы
падгадавалі дый і самі яшчэ іх з’елі...
У нас у хаце жылі два немцы.
Адзін падазваў дый дае мне крышачку з кацялка з фасоляю.
А я не бяру. Яны зварылі нашу фасолю кіявую (ад кій, палка, вьющуюся) нелупленную, так прама, са струкамі. Дзед яму
растлумачыў, што ў нас так не ядзяць. Дык ён: “Няхай выкіне і памые”. Насыпаў мне цэлую горку канфет
такіх як пугаўкі…
Адзін немяц як прыехаў з водпуску з Германіі, калечкі,
бусы нам, дзеўкам прывёз. Мне было гадоў
9, Мане – 6, а Любе і трох не было. Дык маці кажа: “Вы етыя калечкі провалачныя
пацапілі?”. Дый адабрала і выкінула. А бусы я не аддала…
Што калхоз пасеяў, раздзялілі на людзей… Кароў разабралі,
адну на два двары...
Маці на работу хадзіла, жыта жаць. А мяне з Любай кідала на цэлы дзень, месяц ёй быў. Дык я хлеба
нажую, ў трапачку закручу соску ёй такую.. Дык к вечару яна крычыць галодная …
Потым хату нашу на бліндажы раскідалі. Мы ў хляве жылі. Тут немцы адступаюць.
Дзеда адзін папярэдзіў: “Як мы выбярамся, дык адразу уцякайце. Вас
будуць эвакуіраваць”. Не паспелі мы. Чуем, гергэчуць немцы, крычаць.
Хто хочуць, мы не разумеем. Дзед сказаў:
“Вылазьце,
бо страляць будуць”.
Погналі нас першы раз у бок Стараселля…
Вось етых хто з Давыдавічаў,
Казанску, Даманавічаў дык адразу ў Азарычы,
а мы далёка апынуліся ў вёсцы Перабітая
Гара (Петриковский район)
Дзяцей і старых, што не маглі ісці, на машыны пасадзілі...
Ішлі мы па
шляху. Машына ў глыбокую абочыну
перакуленая каля мосту. Крычыць нехта:
- - Сцяпан, Сцяпан, прыдай смерці!
Дзед кінуўся туды. Немяц не пусціў, па руце ўдарыў.
Дзед:
“Аднавясковец,
дапамагчы хацеў”…
Немяц з перавязаннай рукой у крыві быў. Сказаў, што
партызаны машыну падарвалі..
Дзед папрасіў дазволу карабок спічак забраць, што там
ляжаў. Той дазволіў і сказаў, каб ухадзілі адсюль...
Як нас гналі, дзед планаваў уцякчы. Елкі былі тоўстыя такія
ўздоўж шляху, стань, дык і не відно...
Там у Перабітай
Гары ў хляве жылі. Дзед ноччу выйдзе,
немцы ўсюль гергэчуць…
Я хадзіла з торбай ў старцы, пабіралася. Хлеба не давалі,
а картоплі прыносіла...
Потым ў Азарычы
нас прыгналі. Людзей там поўна было. І мёртвых багата ляжала… Не ведаю, куды
іх… потым пахавалі, мабыць…
Дзед папытаў у
аднога немца, той гіркнуў. А другі сказаў: “Даже,
если мы вас отпустим, кругом всё заминировано”.
А потым зямля гудзе, дрыжыць, недзе фронт блізка. А потым крычаць:
“УРА!!!”…
Як адкрылі, усе пабеглі дык багата і падарваліся…
Вошай на нас было, жменямі здымалі… Трэба было ісці ў пражарку, аддёжу
пражарывалі ад вошай… А мы не пайшлі, дык нас і не запісалі…
Бацька з вайны вярнуўся ў 1945 –м. Хлеб вазілі нашыя здаваць у Халоднікі…
Нехта прыехаў дый перадаў: “Піліп ідзе з фронту”.
Мы пабеглі сустракаць… Бацька мяне адразу пазнаў, а Любу ж не бачыў ніколі… Пытае:
“А
гэта хто?”. Люба… чатыры гады… Першая сустрэча з бацькам.
Рассказывал, как около года там в Кузнецке при госпитале хлеб развозил, с конём управляться умел. Как потом, ограничено годный к службе, был направлен в стройбат. Но возле поезда встретил командира, с которым воевал в начале войны.
- Метлушко, ты!?! .. Поехали с нами!
Офицер набирал пополнение.
Отец называл фамилии однополчан – Кабанов и другие, уже забылось…
Был ординарцем, снабженцем, снова хлеб возил на фронт…
Дошёл до Кёнисберга…
03.03.2023 г. Видео смотрела и текстовой вариант
составила Людмила Бусел
Комментариев нет:
Отправить комментарий