Выйшаў з друку зборнік фальклорных матэрыялаў “Светлыя далі роднага краю”.
Мне заўсёды была блізка тэма збору і захавання аўтэнтычнага фальклору. У праект,
аб якім пойдзе размова, трапіла зусім выпадкова. Аднавясковец А. П. Цярэшчанка
даў мой нумар тэлефона В.С. Новак, якая займалася зборам матэрыялу для кнігі.
Валянціна Станіславаўна Новак – прафесар Гомельскага дзяржаўнага універсітэту
імя Ф. Скарыны, дактар філалагічных навук. Асабіста я з ёй незнаёма, але чула
пра яе. Яна патэлефанавала, спытала, ці ёсць у мяне які-небудзь матэрыял для
зборніка, які гатуецца да выдання. Даслала
свой электронны адрас.
9 кастрычніка ў Светлагорскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі
“Светлыя далі роднага краю”, надрукаванай у рэдакцыі газеты “Гомельская праўда”.
![]() |
| Новак В.Ст. |
А потым мне сказалі, што мае матэрыялы ўвайшлі ў зборнік. Але,
дзе гэта пабачыць? Высвятлілася, што кнігі ў апрацоўцы і ў хуткім часе паступяць у
бібліятэкі раёна.
У тэлефоннай размове Валянціна Станіславаўна папрасіла мяне даслаць ёй спасылкі
на артыкулы аб прэзентацыі.
Прафессар расказала, як складана было знайсці сродкі на выданне. Атрымалася
гэта не з першага разу. Дзякавала ўсім, хто меў дачыненне да гэтага праекту -
работнікам культуры, якія падзяліліся сабраным фальклорным матэрыялам, мясцовай
уладзе, якая здолела знайсці фінансаванне.
На прэзентацыі (па службовым абавязкам) прысутнічала мая дачка. Яна
калісьці навучалася ў Валянціны Станіславаўны. Калі прафесар пачула пра гэта,
сказала: “Мабыць, Ваша дачка была самым зацікаўленным слухачом на прэзентацыі”.
Перадала праз мяне ёй самыя цёплыя пажаданні.
І яшчэ адно падобнае выданне мы чакаем. Мінскі інстытут мовазнаўства планаваў выдаць зборнік. А ў ім вынікі
экспедыцыі яго навуковых працаўнікоў, у тым ліку на Светлагоршчыну.
10.11.2025 г. бібліятэкар Людміла Бусел.
аг. Дуброва, Светлагорскі, Гомельская, Беларусь.



Комментариев нет:
Отправить комментарий