суббота, 7 февраля 2026 г.

Мележу - 105

 

#дата  

на канале в Телеграмм  есть видео Подписывайтесь "Бусел из Дубровы: заметки краеведа"   https://t.me/milabyk2025

8 лютага 2026 года – 105 лет з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Мележ Іван Паўлавіч нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце - на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. - у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. - сакратар, а ў 1971-1974 гг. - намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам - «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. - «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна)

Трылогія “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань” – любімы твор многіх чытачоў.

  У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Ганна Чарнушка, Васіль Дзятлік – кахаюць адзін аднаго, але лёс вырашыў так, што не быць ім разам.

Мара Васіля  - набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту.

     Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё.

     Аднак, самая галоўная прычына таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе няшчасным, — яго разрыў з каханай дзяўчынай, Ганнай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуўся: добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата — у яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля разам з Ганнай. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну.

Жыццё галоўных герояў з раманаў  "Палескай хронікі", іх каханне, расставанне, пошукі выйсця на фоне палітычных падзей, не пакідаюць чытача абыякавым.






07.02.2026 г.

#дата

#Хойнікібібліятэка

#Марафончытання

#Мележу105

Прымаем удзел у конкурсе  Хойніцкай раённай бібліятэкі марафоне чытання “Давайце Мележа чытаць”. Творчасць Івана Паўлавіча Мележа заўсёды выклікала чытацкі інтарэс. Памятаю, была такая женўіна 1919 года гараджэння, Бусел Сцяпаніда Яўфімаўна. Так яна некалькі разоў перачытвала трылогію. І казала: “Так жа і было, гаравалі, як чорныя валы”.

На фота чытачка Якушэвіч Вольга, якая недаўна прачытала ўсе тры рамана на беларускай мове (быў выбар - чытаць па-руску) – “Людзі на балоце”, “Подвхых навальніцы”, “Завеі. Снежань”. Ёй вельмі спадабаўся  твор. Адзінае  пажаданне, каб быў працяг, бо вельмі знянацку ўсё завяршаецца.

 https://youtube.com/shorts/aW4wSXnJ2uA?si=MUyBEb1TvlABsXjL   видео Ютуб

Вольга Віктараўна
07.02.2026 г. 

https://buselluda.blogspot.com/2021/02/100.html пост о Мележе за 2021 год

     07.02.2026 г. аг. Дуброва, Светлагорскі, Гомельская, Беларусь

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий