суббота, 6 февраля 2021 г.

Пясняр палескага жыцця: Івану Мележу - 100

 

Іван Мележ – народны пісьменнік БССР. 8 лютага 2021 года яму спайняецца 100 гадоў. Радзіма письменніка – вёска Глінішчы, што ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.  Пад час Вялікай Айчыннай вайны Мележ быў двойчы паранены. Другое раненне было цяжкім, ледзь не ампуціравалі правую руку. Камісаваны па стану здароўя, Мележ пачынае пісаць пра тое, што давялося перажыць асабіста, што адбывалася побач. У 1944 годзе ў газеце “Звязда” было апублікавана яго першае апавяданне  пра вайну “Сустрэча”. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны вядомы раман “Мінскі напрамак”.

 Класікай беларускай літаратуры стаў цыкл раманаў аб палескай вёсцы. Жыццё сваіх землякоў – палешукоў пісьменнік трапна апісвае ў трылогіі “Палеская хроніка” “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” (у 2021-м 55 год), “Завеі, снежань”. Мeлeж вeльмi любiў вяcкoўцaў, poднae Пaлecce. Taмy ён дaў aўтapcкae пpыcвячэннe ў пaчaткy пepшaй першай кнiгi: "Бaцькy, мaцi, бaцькoўcкaй зямлi". Кожны сталы беларус ведае вёску сярод балота Курані, Васіля Дзятла, Ганну Чарнушку… Праз лёсы “людзей на балоце” пісьменнік паказвае гістарычныя падзеі ў беларускай  вёсцы, пачыначы ад калектывізацыі, лікбеза… 

Лёс самога класіка быў нядоўгі, усяго 55 гадоў.

Памёр  ён 9 жніўня 1976 года.

Але жыццё пісьменніка працягваецца  ў яго творах.

Стогадовы юбілей пісьменніка - добрая нагода звярнуць увагу на яго творчасць.

У бібліятэцы наладжана выстава "Іван Мележ- пясняр палескага жыцця"



 


 


Бібліятэкар Людміла Бусел, 06.02.2021.


 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий