Случайно заметила, что огромное количество посещений этого поста моего скромного блога. Да, на белорусском совсем немного материала в Интернете.
Недаўна была на экскурсіі ў Кіеве і была прыемна здзіўлена, што там, усе ад мала да вяліка, гавораць на сваёй роднай мове. Экскурсавод у музеі Вялікай Айчыннай вайны сперша пачала гаварыць па-украінску, потым зірнула на нашу групу, мабыць прыгадала, адкуль мы, і адразу перайшла на рускі. Мы, як іншаземцы, у сваёй роднай краіне. Быў час, калі пачуўшы беларускую гаворку, крывіліся - "деревня", потым - скоса глядзелі "оппозиция"... Зараз ужо многія зразумелі, чым можа скончыцца наша цяга-прыхільнасць да рускай мовы..
Любіць сваё – зусім не значыць
Чужое ганіць, адмаўляць.
Вось за чужым свайго не бачыць,
Не вывучаць, не шанаваць –
Злачынствам будзе без сумлення,
Бо ёсць такі закон жыцця:
Шануй
чужое аж да пакланення,
Сваё
любі да самазабыцця.
Пятро Бітэль
Вось такая кідкая аб'ява-абвестка вісіць каторы год у нашай бібліятэцы 21 лютага.
Чытачы рэагуюць па-рознаму: некаму лёгка падтрымаць размову на роднай мове, некаторыя спрабуюць гаварыць па-беларуску, іншыя ўсміхаюцца, і гавораць па-руску, але..
Паважаныя чытачы!
Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце
адзначаецца Міжнародны
дзень роднай мовы.
дзень роднай мовы.
Калі ласка, прыміце ўдзел у акцыі
“Размаўляй са мной
па-беларуску!”
Паспрабуйце, у Вас абавязкова
атрымаецца!!!!
Пачніце з чытання кніг на роднай
мове!!!
Бібліятэкар
Прапаную сцэнарый, па якім адначалі Дзень роднай мовы ў 2010 годзе.
Международный
день родного языка был провозглашен Генеральной конференцией ЮНЕСКО в ноябре
1999 года и отмечается c 2000 года каждый год 21 февраля для содействия
языковому и культурному разнообразию и многоязычию. Эта дата была выбрана в
знак памяти событий 21 февраля 1952 года, когда в Дакке, столице нынешней
Бангладеш, от пуль полицейских погибли студенты — участники демонстрации в
защиту своего родного языка бенгали, который они требовали признать одним из
государственных языков страны.
Введя в
международный календарь День родного языка, ЮНЕСКО призывала страны
разрабатывать, поддерживать и активизировать мероприятия, нацеленные на
содействие уважению, а также на поощрение и защиту всех языков (особенно
языков, находящихся на грани исчезновения), лингвистического разнообразия и
многоязычия.
Эксперты
полагают, что если не принять меры, то половина из примерно 6000 языков, на
которых говорят сегодня, исчезнет уже к концу ХХI столетия.
Согласно разработанному ЮНЕСКО Атласу языков мира, находящихся под угрозой исчезновения, за период жизни последних трех поколений людей из 6000 существующих в мире языков уже исчезли более 200 языков, 538 находятся в критическом положении, 502 языкам угрожает серьезная опасность, 651 находятся в опасности и 607 — в состоянии неустойчивости.
По данным переписи населения, белорусский язык считают родным 5 миллионов 58 тысяч жителей нашей страны. То есть большинство граждан Беларуси. При этом 70 % предпочитают общаться на русском. Примечательно, что в качестве разговорного белорусский язык использует 41 % поляков, живущих в нашей стране. А вот в Минске на белорусском общаются только 6 % жителей.
Согласно разработанному ЮНЕСКО Атласу языков мира, находящихся под угрозой исчезновения, за период жизни последних трех поколений людей из 6000 существующих в мире языков уже исчезли более 200 языков, 538 находятся в критическом положении, 502 языкам угрожает серьезная опасность, 651 находятся в опасности и 607 — в состоянии неустойчивости.
По данным переписи населения, белорусский язык считают родным 5 миллионов 58 тысяч жителей нашей страны. То есть большинство граждан Беларуси. При этом 70 % предпочитают общаться на русском. Примечательно, что в качестве разговорного белорусский язык использует 41 % поляков, живущих в нашей стране. А вот в Минске на белорусском общаются только 6 % жителей.
Прапаную сцэнарый, па якім адначалі Дзень роднай мовы ў 2010 годзе.
Сцэнарый вуснага часопіса “Сэрцам
роднага слова краніся…”
У
рамках Месячніка далучэння да роднай мовы “Да роднай мовы і культуры крок зрабі”
21 лютага 2010 г. Дуброўская сельская бібліятэка.
Добры
дзень, паважаныя сябры! Наша сёняшняя сустрэча прысвечана ці не самаму
значнаму скарбу чалавека — роднай мове.
Мова —
душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа,
няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
Ці
доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго
забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову,
абараняць яе ад ворагаў і крыўдзіцяляў. Вось
чаму многія беларускія пісьменнікі звяртаюцца да нас, беларусаў каб мы
не цураліся роднага слова, а штодня размаўлялі на роднай беларускай мове.
Толькі
ў 13- на пачатку 14стст. Сабраліся разам землі беларускія ў адно Вялікае
княства Літоўскае, бо паўночна-ўсходнія і паўднёвыя землі былой Кіяўскай
дзяржавы заняволілі татара-мангольскія заваёўнікі. Так ў паяднанні супроць
навіслай пагрозы паланення складваліся тры ўсходнеславянскія народнасці. Кожная
з іх угэты час узмоцнена назапашавала, як адмысловую, сваю мову — беларускую,
рускую ці украінскую, карані якой знаходзіліся ў стараславянскім моўным акіяне.
Даказана,
што беларуская мова пачала складвацца ў 13 стагоддзі. Яна ўвабрала ў сабе
дыялекты старажытнарускай мовы. Вучоныя даказваюць, што беларуская мова
найбліжэй стаіць да старажытнай славянскай гаворкі. Значыць, яна да таго ж і
духоўны помнік даўніны. Мы ўсе павінны берагчы гэты спадчынны скарб нашых продкаў!
Асаблівага
росквіту беларускае пісьмо дасягнула ў 14 ст., калі княжыў Альгерд, які сваім
прывілеем надаў “простай рускай мове” статус афіцыйнай мовы ВКЛ.
Беларуская
мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзіла
тагачасная Беларусь. На ёй быў складзены галоўны дакумент гэтай дзяржавы —
Статуты ВКЛ 1566 і 1588гг.
У
другой палове 16 ст., была прынята Люблінская унія. Паводле яе аб’ядналіся ў
адной дзяржаве ВКЛ і Каралеўства Польскае, утваралася Рэч Паспалітая, якая пад
канец 17 ст. абвясціла дзяржаўнай мовай Беларусі польскую.
Беларуская
літаратурная пісьмовая мова, не паспеўшы як след аформіцца, трапляе ў заняпад.
У такім стане існуе ажно два стагоддзі, не маючы права аб’явіцца друкаваным
словам.
Мова
беларусаў жыве толькі ў народных дыялектах, у мясцовых гаворках.
Мова
наша займае другое месца па мілагучнасці (пасля італьянскай)
А зараз
перагартаем старонкі вуснага часопіса.
1-я
старонка называецца “Адкуль яны родам?”
Мова
складаецца са слоў. Кожнае слова, як і кожны чалавек, мае сваю радаслоўную,
сваю гісторыю.
У любой
мове ёсць словы “свае” і “чужыя” — гэта тыя, што прыйшлі з іншых моў, яны
называюцца запазычанымі. Напрыклад,
словы дом, ехаць, белы
для рускіх і беларусаў — свае, спаконныя, а словы манумент, курсіраваць,
аранжавы — чужыя, запазычаныя з іншых моў.
Манумент
— з лацінскай, курсіраваць — з нямецкай, аранжавы — з французскай. Адкуль прыйшло
ў нашу мову тое або іншае слова? Дзе яго радзіма? Хочаце даведацца? Тады вам
давядзецца зазірнуць у этымалагічны слоўнік.
Існуе цэлая навука, якая займаецца вывучэннем паходжання слоў.
Называецца яна — этымалогія.
Адкуль
з’явілася ў нашай мове слова букет?
Слова
букет прыйшло ў нашу мову з французскай. У французскай мове яно абазначае гай,
група дрэў або лес. Побач з формай букет
першапачаткова ўжывалася і форма пукет, што абазначала пук або
пучок. Букет кветак.
А што ж
такое медаль ? Адкуль прыйшло гэтае
слова?
Слова медаль
паходзіць таксама з французскай мовы, ужываецца ў італьянскай і англійскай. Медалі
ўзніклі ў 18 ст. у часы Напалеона. Літаральна слова абазначае “металічная манета на вяровачцы”.
Першапачаткова медалямі ўзнагароджавалі воінаў, якія вызначаліся падчас бітваў
і паядынкаў. Значна пазней медалі сталі атрымліваць спартсмены і палітыкі,
вучні-выдатнікі.
А зараз
адкажыце, як адрозніваецца ўжыванне слова медаль у рускай і беларускай мовах? (
Правільна. У беларускай – яно мужчынскага роду, у рускай - жаночага).
Прыдумайце прыклад ужывання гэтага слова па-руску і па-беларуску. (Заданні
прызавыя )
Сябры,
цікаўціся гісторыяй слоў, сябруйце са слоўнікамі, любіце сваю мову!
2-я
старонка “Падумай і
адкажы”
Я
ўпэўнена, што сярод вас нямала кемлівых і эрудзіраваных вучняў. А пераканацца ў
гэтым нам дапаможа наступная старонка “Падумай і адкажы!”. Вам будуць
прапанованы самыя розныя пытанні — і жартоўныя, і сур’ёзныя. За правільныя
адказы вы атрымаеце фішкі, падлічыўшы якія, вызначым пераможцу.
А зараз
увага! – загадкі-жарты.
1.
Пад імі блытаюцца, калі
замінаюць, іх бяруць у рукі, калі хутка ўцякаюць; іх не чуюць пад сабою тыя,
хто бяжыць. (ногі)
2.
У няўмелага, незграбнага
чалавека яны дзіравыя; у таго, хто схільны да крадзяжу — доўгія; у майстра —
залатыя; імі нават можна заграбаць жар, калі яны чужыя. (рукі)
3.
Ён гладка ходзіць у таго, хто
ўмее лёгка і прыгожа гаварыць, і заплятаецца ў чалавека, які невыразна
гаворыць. (язык)
4.
За яго можна вадзіць, з ім
можна застацца, калі падмануць, ашукаюць.
Ім можна кляваць. (нос)
5.
Ёю можна біцца аб сцяну, яна
можа ісці кругам, без яе можна застацца. (галава)
6.
Бессаромны чалавек пазычае іх у
сабакі, на іх іншы раз лепей не паказывацца, з іх могуць сыпацца іскры. (вочы)
7.
Міма іх можна ўсё прапускаць,
яны могуць завянуць,за імі можа трашчаць. (вушы)
8.
Яе можна малоць у ступе, па ёй
можна пісаць віламі, з яе можна выйсці сухім. (вада)
А зараз
— пытанні сур’ёзныя.
1.
З колькімі і якімі краінамі
мяжуе Беларусь? ( з 5-ццю, Польшча, Україна, Расія, Латвія, Літва)
2.
Чаму дату 6 жніўня 1517 года
павінен ведаць кожны беларус? (выйшла першая кніга на беларускай мове). Як яна
называлася? (Псалтыр)
3.
Назавіце абласныя цэнтры
Беларусі і рэкі на якіх яны стаяць? (Гомель – Сож, Мінск- Свіслач, Віцебск – Дзвіна,
Брэст – Буг, Магілёў – Дняпро, Гродно- Нёман)
4.
Чаму слова бібліятэкар
ужываецца толькі ў мужчынскім родзе? (са старажытных часоў прафесія
бібліятэкара лічылася выключна мужчынскай)
5.
Як з грэчаскай мовы
перакладаецца на беларускую слова Біблія? (кніга)
6.
Прадоўжы цытату “Звяры, што ходзяць у пустыні, маюць ямы свае. Птушкі, што лятаюць у
паветры, маюць гнёзды свае. Рыбы, што плаваюць у моры і рэках, чуюць норы свае.
Гэтак жа і людзі, ….
(дзе нарадзіліся і ўскормленыя,
да таго месца вялікую ласку маюць)
7.
Прыказкі, прымаўкі, казкі,
легенды, балады, паданні,песні,прыпеўкі, загадкі, калыханкі, лічылкі, як усё
гэта назваць адным словам? (фальклор)
8.
Што такое фальклор? (Вусная
народная творчасць)
9.
Царскі ўрад забараняў
выкарыстанне беларускай мовы ў дзяржаўных і навучальных установах. А мова жыла.
На ёй народ складваў свае вершы, песні, прымаўкі, байкі, казкі, легенды. Як усе
гэтыя вусныя народныя творы называюцца адным словам?
Загадкі
з’яўляюцца разнавіднасцю фальклора. Яны развіваюць назіральнасць, згадлівасць,
кемлівасць, вучаць лагічна і хутка мысліць.
3-я старонка “Прыказкі
і прымаўкі”.
Як вы
разумееце такія выказванні: “Гаварыць на
розных мовах”, “Знайсці агульную
мову”, “За словам у кішэню не лезе”, “Слова лечыць, слова і калечыць”?
У
прыказках і прымаўках збіралася, занатоўвалася мудрасць народа. Наступнае
заданне: закончыць прыказкі.
Рана загоіцца, а злое слова ніколі. Слова
не верабей, выляціць, не зловіш. Што напісана пяром, тое не
вырубіш тапаром. Чужы рот
— не хлеў, не зачыніш. Кніга маўчыць, ды вучыць як трэба жыць.
Да чаго не дойдзеш, тое ў кніжцы знойдзеш.
4-я
старонка “Паспрабуй
перакладзі”
Мова
вельмі складаная з’ява. Напрыклад, у кожнай мове ёсць словы, якім няма
адпаведнікаў у іншых мовах, якія нельга дакладна перавесці. Яны называюцца безэквівалентнымі. Напрыклад, давайце
паспрабуем перакласці на рускую мову словы: абапал,
адвеку, апрытомець, буяць, бярозавік, гмах, заняпасці, збочыць, знічка,
зруйнаваць, краты, маладзік.
(По обе стороны, испокон веку, прийти в сознание,
пышно цвести, берёзовый сок, большое высотное здание, прийти в упадок, отступить в
сторону, падающая звезда, превратить в руины, металлическая решётка на окнах,
молодой месяц ).
Бачыце,
якая цікавая гэта з’ява — мова!
Вось і
закончылася наша сустрэча. Спадзеюся, што яна была карыснай для ўсіх нас. Мы
будзем яшчэ больш любіць і шанаваць сваю родную мову.
Сцэнарый
склала бібліятэкар Бусел Л. Ф.
"Беларускае слова".
Праводзіцца
гульня "Назаві слова".
Вядучы.
Як цудоўна гэта, дзеці,
Што ёсць літары на свеце —
Зычныя, галосныя!
Да адной адну дадаць —
Можна словы з іх складаць —
Смешныя, сур'ёзныя!
Слова — ты,
Слова — я,
Пачынаецца
гульня.
Як цудоўна гэта, дзеці,
Што ёсць літары на свеце —
Зычныя, галосныя!
Да адной адну дадаць —
Можна словы з іх складаць —
Смешныя, сур'ёзныя!
Слова — ты,
Слова — я,
Вучань, на якога паказаў вядучы, называе слова,
наступны вучань называе слова, што пачынаецца з літары, якой заканчваецца
папярэдняе. I гэтак далей.
Напрыклад, зязюля – ялінка – алкаголь – лес – сум – маланка…
Блог вядзе бібліятэкар Л.Ф. Бусел.
Комментариев нет:
Отправить комментарий