Зязюля – птушка 2014 года!
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак
Бацькаўшчыны" (АПБ) выбрала птушкай 2014 года зязюлю звычайную!
Традыцыйна, у рамках кампаніі "Зязюля – птушка 2014 года" будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Пра іх можна будзе давецца пазней на нашым сайце.

Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ
праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да
хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі
Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская
ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля,
шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод.
У 2013 годзе Беларусь далучылася да міжнароднай
праграмы па спадарожнікавым cачэнні за звычайнай зязюляй. З дапамогай
спецыяльных датчыкаў, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю
пра іх месцазнаходжанне у рэжыме рэальнага часу, што дазваляе вызначыць шляхі
міграцыі і месца зімоўкі. Такі метад дазваляе даведацца больш пра гэты,
здавалася б, звычайны від. На пяці беларускіх зязюлях ужоз’явіліся датчыкі, а у
новым годзе плануецца далучыць да сачэння яшчэ десяць птушак.
Колькасць зязюлі ў Еўропе скарачаецца ў сувязі са
зменай практык вядзення сельскай гаспадаркі. У Беларусі сітуацыя лепш, таму
нашыя дадзеныя дазволяць лепш зразумець асаблівасці біялогіі гэтага
незвычайнага віда.
10 цікавых фактаў пра зязюлю:
1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да
чалавечага рогату.
2. Самкі маюць дзве морфы – шэрую і рудую.
3. З-за сілуэта і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да шуляка-карагольчыка, драпежную птушку. Дзякуючы гэтаму, зязюля палохае птушку-гаспадара гнязда і ў гэты час падкідвае яйка.
4. Зязюля падкідае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс "прыёмных бацькоў" налічвае больш за 100 відаў.
5. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці 5-7 яек.
6. Птушаняты зязюлі часцей за ўсё вылупляюцца раней за іншых і выкідваюць астатнія яйкі ці птушанят з гнязда. Калі б яны заставаліся, зязюля і астатнія птушаняты маглі загінуць з голаду, бо ежы ўсім не хапіла б.
7. Зязюля – дальні мігрант. На зіму нашы птушкі ляцяць у Паўднёвую Афрыку. Ляцяць птушкі, часцей за ўсё, не чарадой, а паасобку.
8. Зязюлі вяртаюцца да нас з Афрыкі ў красавіку-маі, а ўжо ў ліпені-жніўні дарослыя асобіны збіраюцца ў адваротны шлях.
9. Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць. Так адбываецца з-за асаблівага механізму: валаскі вусеняў упіваюцца ў асаблівае пакрыццё сценак страўніка зязюлі, а потым гэта пакрыццё выводзіцца са страўніка разам з валаскамі.
10. Цікава, што паводле грэчаскай міфалогіі зязюля – сімвал дабрабыту, а вось паводле славянскай – сімвал смутку.

А вось, як пісаў аб гэтай
птушцы Максім Багдановіч:
“Не кувай ты,
шэрая зязюля,
сумным гукам у
бары.
Мо і скажаш,
што я жыці буду.
Але лепш не гавары”
У беларусаў
ёсць народны танец-гульня “Зязюля”. Удзельнікі ўтвараюць два працілеглыя
шэрагі. Хлопец ловіць дзяўчыну з
працілеглага шэрагу, потым яны меняются ролямі. Астатнія ўдзельнікі
танчаць у такт песні, а пры воклічы “ку-ку!” падаюць рукі там, хто стаіць насупраць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий