Наогул, заўсёды пільна сачу за
журналісцкім аўтатурам Яўгена Рагіна і Кастуся Антановіча. Дарэчы, яны
прыязджалі да нас на Светлагоршчыну летась і не мінулі маю бібліятэку. Аб гэтым
візіце ёсць мой пост тут у блозе "Журналісцкі аўтапрабег - у нас".
Чытаю пра тое, дзе яны пабывалі, што пабачылі, што цікавага знайшлі. Калі нейчы вопыт падабаўся, ужываю ў практыку ў сваёй працы. Даволі часта закранаўцца злабадзённыя для сельскіх бібліятэкараў пытанні.
Чытаю пра тое, дзе яны пабывалі, што пабачылі, што цікавага знайшлі. Калі нейчы вопыт падабаўся, ужываю ў практыку ў сваёй працы. Даволі часта закранаўцца злабадзённыя для сельскіх бібліятэкараў пытанні.
У “Культуры” ад 23 красавіка ўзрушыў, ўсхваляваў матэрыял пра лісткі кнігавыдачы. У сельскай бібліятэцы Любішчыцы Івацэвіцкага
района карэспандэнтаў уразіла крэсла Блока з пальчаткай Незнаёмкі на спінцы.
Прыдумка стварае ў бібліятэцы адмысловую атмасферу, быццам паэт выйшаў на
хвілінку… Цудоўна. Але… Калі ўжо не будзе гэтых “але”? У (не)лірычным
адступленні Яўген Рагін эмацыянальна піша:
“І трэба ж было залезці ў тыя кніжкі?!” У чым жа справа? Аказалася, на лістках
кнігавыдачы (кантрольных лістках срокаў звароту) не было ніякіх запісаў, да і
саміх лісткоў, наогул, не было. Як так?
На гэтых лістках знаходзіцца важная інфармацыя аб кнізе: колькі разоў яе
бралі чытачы? Калі? нават хто? (па нумару фармуляра чытача). Няужо нецікава - карыстаецца
кніга попытам, ці стаіць нерухома на паліцы? Адсачыць запатрабаванасць той ці
іншай кніжкі можна лёгка і зручна па
гэтых лістках. Недаўна па заданню Саюза пісьменнікаў праводзілі маніторынг
сацыяльна-значымай літаратуры. Зноў жа, па лістках кнігазвароту. Многія чытачы
прывыклі, каб ім параілі, дамаглі выбраць кнігу. А як праверыць, ці не браў ён раней гэтую кнігу? Сам чытач можа і не памятаць, асабліва, калі чытаў яе гадоў
колькі таму. Нават на ўсе часопісы, што выпісываем па падпісцы, абавязкова
клеім лісткі звароту.
Асабіста я, па праўдзе, не
адлічваю 30 дзён праз якія чытач кнігу павінен вярнуць. Пішу тое чысло, якім
яна выдаецца, тое, што і ў фармуляры пры выдачы. Так мне зручней. Я бачу, калі
кніга ўзята. Срок чытання можна прадоўжыць, калі ёсць патрэба.
Я толькі не зусім зразумела, чаму
ўзнікла такая сітуацыя ў калег на Брэстчыне? Эканомія? Так, ці многа можна з’эканоміць
на лісточку паперы памерам у паўдалоні? Атрымалася, што кнігі без гісторыі, без
лёсу, безлікія, стаяць сабе ціхенька. Нейк прыкра на душы.
аўтар блогу Людміла Бусел., 28.04.2016
аўтар блогу Людміла Бусел., 28.04.2016
Комментариев нет:
Отправить комментарий