среда, 26 октября 2016 г.

Трыбунал на сцэне сельскага клуба


дополнение) Наши  - первые! Первое место  самодеятельным артистам из Дубровы
Сёння, 26 кастрычніка 2016 года ў Дуброўскім сельскім доме культуры адбылася пастаноўка з п’есы Андрэя Макаёнка “Трыбунал”.  Ролі выконвалі: камендант, нямецкі афіцэр - Мікалай Краўчанка, Сырадоеў , начальнік паліцыі - Яўген Дзікун, Цярэшка Калабок, стараста – Цярэшчанка Аляксандр, Паліна, яго жонка – Маіна Краўчанка, іх нявестка, салдатка Надзейка – Русіновіч Таццяна, Галя, іх дачка, таксама салдатка -  Анжэла Васяева, Валодзька, іх сын, падлетак – Мардар Іван.
Натуральныя дэкарацыі сялянскай хаты на сцэне дапамаглі перанесціся ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Асабліва роля старасты ўдалася Аляксандру Цярэшчанка.  Ён не раз выклікаў смех глядачоў. Вельмі добра сыграў ролю нямецкага афіцэра Мікалай Краўчанка.


На пачатку п'есы Цярэшка Калабок, задыханы, прыбягае дахаты і паведамляе жонцы і дочцы, што прызначаны нямецкімі ўладамі старастам. Якая, здавалася б, гэта радасць для яго, былога калгаснага пастуха,  які ўсё жыццё пасвіў свіней ды кароў, гэтая нечаканая ўлада над людзьмі! Ён не хавае, а наадварот, усяляк паказвае гэтую радасць: "Кандзібоберам хадзіць буду!"  Першы раз у жыцці начальнікам стаў! Аж калені трымцяць…Няўжо ета ў кожнага, каго на пасаду ставяць, дык так трымцяць калені?.. “Сёння ўранні я адзін быў чалавек, а зараз –другі. І нібы той жа, а ўсё ж- другі. Іду я па вуліцы, і вуліца стала вузейшая, і хаты сталі нізейшыя, і сам я нібы ў два разы падрос…..

 Вельмі выразна і камічна сыграў гэтую сцэну Аляксандр Цярэшчанка. Спачатку жонка не верыць, што такое можа быць, але зразумеўшы, што гэта не жарт, пачынае лупцаваць мужыка ды сварыцца. 
Сырадоеў, начальнік паліцыі гаворыць ёй: “Ты, баба, прыкусі язык. Як мужа яго можаш пад прыпечкам трымаць, а як старасту – паважай! Ён цяпер улада! Ясна?”


Калі камендант і паліцай уходзяць, жонка і дзеці  хочуць ўчыніць суд, а па ваенным часе, трыбунал над здраднікам. Але хутка высветляецца, што калгасны пастух заняў пасаду старасты па загаду партызанаў.  Вось такі сюжэт. Майстэрства самадзейных артыстаў дапамагае зразумець наколькі страшны быў той ваенны час.  

у ролі нямецкага афіцэра







паклон напрыканцы
Наши – первые! Вчера, 10 ноября на базе Дубровского сельского дома культуры прошёл районный семинар клубных работников. Для коллег был показана постановка «Трыбунал» А. Макаёнка.  Самодеятельные актёры сыграли сценку из трагикомедии о военном времени. Не раз зал взрывался смехом и аплодисментами. Особенно ярко и вдохновенно сыграл Терешку-пастуха Александр Терещенко. Он так искренне и натурально радовался, что немецкая власть назначила бывшего колхозного пастуха старостой, начальником над односельчанами, что не поверить ему было невозможно. Актёрское мастерство Александра Павловича было оценено по заслугам. Он получил диплом 1 степени за актёрское мастерство.
Отличные декорации дополнили игру актёров. Деревенская хата: окно, лавы, стол, печь, кровать, фотографии в рамках на стене. Костюмы того времени: немецкий мундир, форма полицейского тоже помогали восприятию пьесы.
 Дубровский СДК был удостоен диплома победителя за первое место в районном смотре-конкурсе самодеятельного творчества кружков театрального жанра «Роль, как жизнь» в номинации «Лучший спектакль»

Наши искренние поздравления культработникам и участникам самодеятельности! Мы рады за вас!








И ещё раз дополняю этот пост. Сегодня 4.02.2017 года состоялся показ отрывка из пьесы А. Макаёнка "Трибунал". Афиши были развешаны на стендах ещё за неделю до мероприятия. Постановка посвящалась 73-ей годовщине освобождения Дубровы от немецко-фашистских захватчиков. Знали все, думаю. В 17 часов в зрительном зале собрались поклонники творчества дубровской самодеятельности. Актёры вошли в образы, декорация оформлена - всё наготове. Перед началом учительница истории Раиса Анатольевна Полиненко подробно рассказала, как происходило освобождение нашей деревни. 
И вот, открылась ширма и началось действие... Я весь спектакль просидела в таком зачаровании: как играли наши актёры!, забыла напрочь, что это Павлович, а не Цярэшка, что это Демьянович, а не гер офицер...  Нигде не запнулись, не сбились. Третий раз видела пьесу в их исполнении и как впервые! По репликам из зала было понятно, что всех зацепило. Сказать - молодцы, ничего не сказать. Ну, просто, высший класс. По окончании, все хлопали, не жалея ладоней! Много благодарных слов услышали самодеятельные актёры. Никого, ни единого зрителя не оставили равнодушным! Мне, как всегда, Цярэшка спадабаўся, але ўсе -малайцы! Дзякуй вялікі за атрыманае задавальненне!





автор блога Людмила Бусел, 26.10.2016, текст и фото автора