вторник, 18 октября 2016 г.

Пакроў, царква ў Дуброве, багаслужэнне

14.10.2016.г. На Пакроў багаслужэнне адбылося ў Дуброўскім храме. Правёў яго  настаяцель іерэй Яўген Новік. Прыхаджан прыйшло немала. Падавалі запіскі аб здравіі і упакаеніі, куплялі-запальвалі свечы, жэртвалі грошы, памаліліся. 
У чатырнаццаты дзень кастрычніка праваслаўны свет адзначае Пакроў Прасвятой Багародзіцы (Пакровы).
У Праваслаўнай Царкве гучаць гэтым днём наступныя словы: “Узрадаваныя Тваiм, Богамацi, прышэсцем, i Твой прымаючы вобраз, замiлавана просiм:
пакрый нас благадатным Тваiм покрывам, i пазбаў нас ад усялякага зла, уратуй душы нашы”.
 У гонар Пакрова Прасвятой Багародзiцы напiсаны абразы, узведзены храмы. Самы знакамiты — Пакроўскi сабор у Маскве, пабудаваны Iванам Грозным, вядомы яшчэ як сабор Васiля Блажэннага. У Беларусi каля 130 храмаў асвечаны ў гонар дадзенага свята. Яно лічыцца пераломным момантам у жыцці прыроды, своеасаблiвай мяжой памiж восенню i зiмой: надыходзяць першыя маразы, холад, снег, прымаразкі.
    «Прыйшлі Пакровы, пытаюць, цi да зiмы гатовы»
«Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом».
Няхай покрыва Багамаці бароніць ўсіх нас ад усяго дрэннага ў  гэтым жыцці.






автор блога Людмила Бусел, 18.10.2016

Комментариев нет:

Отправить комментарий