Школьнікам аб знакамітых земляках.
Па чацвергах перад заняткамі ў 8:15 у нашай школе праходзіць інфармацыйная гадзіна. 13 кастрычніка яе тэма была “Нашы знакамітыя землякі”. Аб іх распавяла сельскі бібліятэкар Людміла Фёдараўна Бусел. Так здарылася, што 2016 год - юбілейны для ўсіх трох нашых знакамітых землякоў. Бібліятэка выдала буклет, прысвечаны юбілярам.
Па чацвергах перад заняткамі ў 8:15 у нашай школе праходзіць інфармацыйная гадзіна. 13 кастрычніка яе тэма была “Нашы знакамітыя землякі”. Аб іх распавяла сельскі бібліятэкар Людміла Фёдараўна Бусел. Так здарылася, што 2016 год - юбілейны для ўсіх трох нашых знакамітых землякоў. Бібліятэка выдала буклет, прысвечаны юбілярам.
Невялікая прэзентацыя дапамогла нагляднаму раскрыццю тэмы.
Стогадовы юбілей ў гэтым годзе ў Дайнекі Піліпа Пятровіча
(16.11.1916 — 13.02.1979), Героя Сацыялістычнай Працы.
Нарадзіўся Піліп Дайнека ў в. Дуброва. Тут жылі яго бацькі – працаўнікі
калгаса “Чырвоная Дуброва”. У 1936 годзе быў прызваны на вайсковую службу,
скончыў ваеннае вучылішча.
У гады Вялікай Айчыннай вайны П.П. Дайнека прымаў актыўны ўдзел ў
партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў
якасці палітрука, камісара партызанскага атрада i партызанскай брыгады імя
Аляксандра Неўскага, сакратара Гродзенскага падпольнага райкома партыі. Пасля
вайны П.П.Дайнека займаў высокія дзяржаўныя і партыйныя пасады. Піліп Пятровіч
Дайнека выбіраўся ў састаў Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі, быў
дэпутатам Вярхоунага Савета БССР. Узнагароджаны двумя ордэнамі Леніна, ордэнамі
Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1 ступені, "Знак Пашаны" i многімі
медалямі. У 1979 годзе яму прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Масты
Гродзенскай вобласці.
80 год споўнілася ў гэтым годзе яшчэ аднаму ураджэнцу в.
Дуброва. Бусел Іван Паўлавіч нарадзіўся
21 мая 1936 года. Ён кандыдат
сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафэдры эканомікі і арганізацыі
сельскагаспадарчай вытворчасці, аўтар больш за 100 навуковых і
навукова-метадычных прац, аўтар і сааўтар некалькіх кніг, па якіх займаюцца
студэнты і якімі карыстаюцца аграрыі-практыкі. Жыве ў Мінску.
Таксама 80 год адзначыў у гэтым годзе Бусел Яўген
Сямёнавіч. Нарадзіўся ён 14 лютага 1936 года ў суседняй вёсцы Міхайлаўка — член Саюза мастакоў СССР і
Беларусі, удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выставак,
на якіх яго працы атрымлівалі высокую ацэнку,
шмат гадоў быў аўтарам і членам рэдкалегіі часопіса “Вожык”,
заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі
Беларусь.
Таленавітаму мастаку блізкія па духу беларускі фальклор,
народны лубок, прывабліваюць тэмы жанчыны і сям’і. Усё гэта ён адлюстроўвае ў
сваёй разнастайнай творчасці. Прыказкі і прымаўкі, якія мастак адлюстраваў
пзндзелем: Ой, ляцелі гусі з сіняга Дунаю…А чаму ты не прышоў, калі месяц
узышоў?...Цвіла ружа ў агародзе… Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра… Маладзіцы,
як брусніцы.. Быў час — калі дзеўкі любілі нас.. Пчолка рада квету, а чалавек —
лету…Лепшая вадзіца з роднай крыніцы… Садок садзіць — жыццё харашыць.. А я роду
не такога, каб любіць абы якога… Вясновы дзень год корміць… Увосень у ўгосці
просім… Хто скуль, а мы тутэйшыя… Сядзем у рад — тата будзе рад…. Няма тое
крамы, каб прадаваліся мамы….Татава хата ўсім багата.. .
Ў 2013 годзе Бусел Яўген
Сямёнавіч перадаў у дар музею гісторыі вёскі Дуброва брашюры са сваімі
карыкатурамі і чатыры свае карціны:
“…Цвіла ружа ў агародзе…” , “Пчолка рада квету, а чалавек лету”, “Тут і я, тут і
жонка мая, тут і мае дзеці — люба паглядзеці”, “Лепшая вадзіца з роднае
крыніцы”. Жыве мастак у Мінску.
Падтрымліваем зносіны з
гэтымі выдатнымі людзьмі родам з нашай
мясцовасці.
Школьнікам былі паказаны энцыклапедыі і даведнікі, у якіх ёсць артыкулы аб нашых знакамітых
земляках. Трэба іх ведаць і ганарыцца
імі. Вучыцеся і праслаўляйце сваю радзіму, сваю вёску, сваю школу!
автор блога Людмила Бусел, 14.10.2016
Комментариев нет:
Отправить комментарий