Літаральна за два вечары прачытала аповесць Якуба Коласа “Дрыгва”. Амаль
200 старонак тэксту. Галоўны герой – дзед Талаш, 70 год, паляшук. Час дзеянняў
– 1920 год, акупацыя Палесся белапалякамі. Аповесць заснавана на рэальных
падзеях. Калі адным словам - захапляльна! Прызначана для чытання сярэдняму
школьнаму ўзросту. Жанр можна вызначыць, як прыгодніцкі. Ёсць там любоў і
здрада, ненавісць і любоў (і не толькі да радзімы).
Каб вызваліць сына з польскай турмы, збірае дзед Талаш паплечнікаў. А потым
становіцца партызанскім камандзірам, каб вызваліць радзіму ад белапалякаў.
Смешна, калі забыўся ён, як камандаваць “агонь” і крыкнуў проста: “Лупі іх,
хлопцы!”
Мартын Рыль – паплечнік дзеда Талаша. Не скарыўся палякам, падняў
паўстанне, уцёк з пад варты.
Аўгіня – дзяўчынай кахала Мартына, але замуж пайшла за багатага, але
нелюбага Васіля Бусыгу.
Саўка Мільгун, якога падаслаў войт з прыяцелямі-багацеямі да партызанаў,
каб выведаў, дзе атрад знаходзіцца. Гультай і выпівоха, які за кражу сядзеў у
турме, не захацеў да канца выконваць ролю правакатара і даносчыка. Нават у
такім прапашчым чалавеку прасыпаецца сумленне і разуменне, што не па той бок ён
апынуўся.
Не растрэлялі яго партызаны, выкрыўшы яго намер, адпусцілі: “Жыві!”. Але
нікуды не дзецца ад сумлення. Пратэст яго выліўся ў крадзеж жывёлы ў багацеяў і
прывод яе да партызан. “Я хачу чалавекам стаць”, - гаворыць ён дзеду Талашу.
Замест “пакуль” Якуб Колас выкарыстоўвае дыялектнае “пока”.
Барацьба за волю, каханне, здрада, сумленне... усё ёсць у аповесці "Дрыгва". Раб пачытаць пра славутана дзеда Талаша, рэальную асобу з нашай гісторыі.
Автор блогу Людміла Бусел, кнігу чытала яна жа, водгук пісала таксама 30.03.2017
Комментариев нет:
Отправить комментарий