Да 500-годдзя беларускага кнігадруку: пост наўздагон
На 2017 год
выпадае знакавая дата для беларусаў –
500 год беларускаму кнігадрукаванню, 500 год назад выйшла першая кніга на
беларускай мове. Здарылася гэта 6 жніўня 1517 года.
Былі часы, калі
кніг, і нават, літар, зусім не было. Каб
перадаць якую-небудзь інфармацыю першабытныя людзі высякалі малюнкі на камянях.
Потым сталі выціскаць надпісы на гліняных дашчэчках. Уявіце сабе цаглінку
таўшчынёю ў два пальцы. Сотні такіх цаглінак і ўтваралі старадаўнюю кнігу.
Людзі былі вымушаны шукаць на чым жа пісаць. Пісалі і на
бяросце. Вы не ведаеце яшчэ, што гэта такое? Бяроста — гэта кара бярозы,
бярозавая кара.
Яшчэ пісалі на пергаменте
– скуры жывёл. Каштавалі такія кнігі вельмі дорага. У Афрыцы, у Егіпце, людзі
навучыліся пісаць на папірусе. Што такое
папірус? Гэта такая расліна, з якой навучыліся рабіць першы сапраўдны матэрыял
на кнігі. Памяць аб гэтым застала ў словах, нават, у беларускай мове –
“папера”.
Папірусныя кнігі
мелі такі ж выгляд, як гэтая
кніга. Гэта былі кнігі-скруткі. Захоўвалі
папірусныя скруткі ў гліняных збанах або скрынках. Між іншым, такія скрынкі
спярша і называлі “бібліятэкі” (што па-грэчаску значыла “кнігасхоў”).
Гэта ўсё былі рукапісныя кнігі, іх пісалі людзі.
Нарэшце, адзін
кітаец вырабіў першую паперу. Папера адкрыла
дарогу друкаванай кнізе. Вынаходнікі прыдумалі машыны для вырабу кніг.
Хто ж першы надрукаваў кнігу па-беларуску? Калі і дзе
гэта адбылося? Як называлася гэтая кніга? Чаму дату 6 жніўня 1517 года павінен
ведаць кожны беларус? Менавіта ў гэты
дзень у чэшскім горадзе Прага выйшла першая кніга на тагачаснай
беларускай мове. Яна называлася “Псалтыр”. Выдаў яе Францыск Скарына, які
нарадзіўся ў городзе Полацк. Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай
кнігай для васточных славян. Она выйшла раней за англійскі ды французскі
пераклады, амаль на 50 годаў апярэдзіла “Апостал”, выданный ў маскоўскай
тыпаграфіі. Гэта быў навуковувы, духоўны і адукацыйны прарыў.
Скарына выдаваў біблейскія кнігі. Па іх тады вучыліся. І
каштоўнасць іх у тым, што ўпершыню яны з’явіліся на мове “русінаў”, так даўней
называлі беларусаў. Кнігі свае наш славуты земляк адрасаваў простым людзям, як
ён пісаў, “людзям паспалітым на добрае навучанне”.
Запомні гэтую дату - 6 жніўня 1517 года – дзень
нараджэння беларускага кнігадруку.
“Францыск, сын
Скарынін з слаўнага града Полацка, у навуках вызваленых і лекарскіх доктар”, як
ён сам падпісваў свае кнігі, — заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання,
філосаф і гуманіст-асветнік, вучоны і пісьменнік, перакладчык і мастак…
У прадмове да кнігі
“Юдзіф” Францыск Скарына пісаў: “…Звяры, што ходзяць у пустыні, маюць ямы свае.
Птушкі, што лятаюць у паветры, маюць гнёзды свае. Рыбы, што плаваюць у моры і
рэках, чуюць норы свае. Гэтак жа і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормленыя, да таго месца вялікую ласку
маюць”
Зараз гэта гучала
бы так: “Любіце тое месца, дзе вы
нарадзіліся”.
Ёсць цудоўная кніга Анатоля Клышкі, у якой апісаны шлях кнігі. У нашай
бібліятэцы ёсць два яе выданні 1983 і 2009 гадоў.
Клышка
А. К. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга/ Анатоль Клышка.- Мн.: Маст. Літ., 2009. -115 с.
У
кнізе расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга
славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як стваралася
кніга ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне. Для дзяцей малодшага
і сярэдняга школьнага ўзросту.
Лічу, вельмі дарэчы будзе азнаёміцца з
жыццёвым і творчым шляхам асветніка і самага выдатнага і вядомага беларуса. Даведацца
якую ролю ў жыцці Скарыны сыгралі манахі-бернардзінцы? (навучылі лацінскай
мове). Якую мову павінен быў ведаць у тыя часы адукаваны еўрапеец? (лацінскую).
З якога ўзросту можна было вучыцца ва універсітэце? (з 14 гадоў). Што такое
“люпус” і “бурса”?? (воўк, даносчык; універсітэт) Якія званні абараніў Францыск
Скарына? (бакалаўр філасофіі , доктар лекарскіх навук) з чым параўноўвалі
універсітэт? (з манастыром).
Што было патрэбна Францыску Скарыне, каб пачаць працу над перакладам Бібліі?
(Трэба было адшукаць шматлікія тэксты старадаўніх кніг – рукапісныя
стараславянскія, друкаваныя чэшскія, лацінскія, а таксама адліць новыя, не
лацінскія шрыфты, адшукаць выдатных друкароў, гравёраў, мець адмысловую паперу).
На гэтыя і іншыя пытанні зноўдуцца адказы.
Францішак Скарына
Францішак Скарына
(1490, Полацк — 1551, Чэхія)
Дзіцячыя
гады
Будучы славуты сын нашага народа нарадзіўся пяцьсот двадцаць гадоў таму ў старажытным Полацку. Некалькі ста-годдзяў "Полацк быў самым буйным і багатым горадам у Вялікім княстве Літоўскім. Тут жыло шмат майстроў і купцоў, якія гандлявалі таварам у блізкіх і далёкіх краінах. Бацька малога Францшка таксама быў купцом. Яго звалі Лука.
Дом Лукі Скарыны
стаяў недалёка ад Сафійскага сабора, пабудаванага князем Усяславам Чарадзеем.
Зусім побач рэчка Палата злівалася з Дзвіною. Як і ўсе полацкія хлапчукі,
Францішак часта прыходзіў на бераг з вудамі, а ў летнюю спеку любіў даць нырца
ў чыстую рачную ваду.
У горадзе было багата манастыроў і цэркваў, пры якіх існавалі школы. У адной
з іх Францішак навучыўся чытаць і пісаць, даведаўся пра слаўнае мінулае
Беларусі. Ен ганарыўся родным горадам і выдатнымі людзьмі, што жылі тут у
розныя часіны. Настаўнікі былі вельмі задаволеныя сваім здольным вучнем.
Францішак падрастаў і пачынаў
задумвацца пра далейшае жыццё. Ён часта ўспамінаў асветніцу Еўфрасінню. Хлопчык
ужо разумеў, што магутнасць роднай зямлі залежыць не толькі ад князёў і іхняга
войска, але і ад асветы яе жыхароў. Чым больш будзе людзей адукаваных, тым мацнейшая
стане дзяржава.
КРАКАЎСКІ
УНІВЕРСІТЭТ
Сын Лукі Скарыны хацеў вучыцца далей. Ад бацькі і ад настаўнікаў ён ведаў,
што на захадзе, у буйных еўрапейскіх гарадах, ёсць найвышэйшыя школы, якія
называюцца універсітэтамі. Але прымаюць туды адно тых, хто ведае лацінскую
мову. Гэтую мову тады трэба было ведаць кожнаму адукаванаму чалавеку. На ёй ішлі заняткі
ва універсітэтах, на ёй гаварылі і пісалі свае кнігі вучоныя.
Францішак пачаў вучыць.. лацінскую мову ў полацкіх манахаў-бернардзінаў. Ен
ужо цвёрда вырашыў паступаць у Кракаўскі універсітэт. Полацкія купцы часта
ездзілі ў польскі горад Кракаў, дзе быў найбліжэйшы ад Беларусі універсітэт.
Аднойчы разам з імі выправіўся з дому і Францішак.
Таленавіты юнак без цяжкасцяў
стаў студэнтам. Ен, вядома, сумаваў па радзіме, але ў Кракаве вучылася шмат
моладзі з Беларусь Універсітэцкія дакументы расказваюць, што адначасова са
Скарынам там займаліся Ян і Паўла з Гародні, Станіслаў з
Клецка, Вінцэсь са Слуцка, Мікола
з Ашмянаў, Марка з Нямігі. 3 землякамі заўсёды можна было пагаварыць
па-беларуску, памарыць пра тое, як яны вернуцца дадому і будуць дзяліцца з
суайчыннікамі сваімі ведамі.
Францішак вывучаў арыфметыку, геаметрыю, музыку. На лекцыях па астраноміі студэнты спасцігалі
таямніцы зорнага неба, а
на занятках па рыторыцы вучыліся майстэрству
прыгожа гаварыць. Гэтыя навукі ў той час зваліся вольнымі мастацтвамі. Лекцыі
студэнтам чыталі славутыя прафесары, а ва універсітэцкай бібліятэцы была шмат
кніг знакамітых вучоных.
Студэнты
жылі ўсе разам
у інтэрнаце, які
называўся бурсай. Яны сябравалі паміж сабою, заўсёды дзяліліся і кнігамі, і
ежай. Жыццё было небагатае, але вясёлае. Праўда, знаходзіліся ў бурсе і тыя,
хто сачыў за таварышамі і бегаў даносіць на іх універсітэцкаму начальству. Яны
дакладвалі, што
нехта не
пагаджаецца з
прафесарам, а нехта парушае правіла і замест лацінскай мовы гаворыць на
занятках па-свойму.
Такіх даносчыкаў называлі "люпусамі" — ад лацінскага слова
"люпус", што значыць "воўк".
Люпусаў, зразу мела, не любілі і часам каралі. Аднаго з іх, напрыклад,
пасадзілі ўначы ў мех і прысудзілі ўтапіць у рацэ. Гэта быў толькі жарт, і
даносчыка кінулі ў звычайную лужыну. Але ён так напалохаўся, што, выбраўшыся з меха, падумаў, нібыта ўжо трапіў на той свет.
ПАДАРОЖЖА Ў ПАДУЮ
Пасля вольных мастацтваў Скарына вывучаў у Кракаве медыцынскія навукі. У той час
дактароў было яшчэ вельмі мала, Калі пачыналася чума, халера ці іншая пошасць,
паміралі дзесяткі тысяч людзей.
Францішак хацеў лячыць чалавечыя душы мудрым кніжным словам, а чалавечыя
целы — надзейнымі і добрымі лекамі. Ён вырашыў паехаць у італьянскі горад
Падую. Там знаходзіўся універсітэт, далека вядомы сваімі вучонымі медыкамі.
Увосень далёкага 1512 года ў адным з падуанскіх сабораў сабраліся
самыя знакамітыя дактары медыцыны. Старшыня сходу паведаміў, што ў горад
прыбыў надзвычай вучоны малады чалавек, які просіць дазволу здаць экзамен па
медыцыне.
У
Італіі амаль нічога
не ведалі пра Беларусь. Яе лічылі нейкай амаль казачнай краінаю. У некаторых
тагачасных кніжках цалкам сур'ёзна сцвярджалася, што на берагах Дзвіны, Дняпра
і Нёмана зоркі свецяць удзень і ўначы, па гарадскіх вуліцах гуляюць белыя
мядзведзі, а людзі маюць па аднаму воку пасярод ілба.
Як ні дзіўна, вачэй у сына купца Лукі з Полацка было два, а па-лацінску ён
гаварыў не горш за прафесараў Падуанскага універсітэта. Падарожнік упэўнена
адказаў на ўсе пытанні і выклікаў ва ўсіх вялікую павагу.
Слугі прынеслі ў залу дзве вазы —
чырвоную і зялёную, а таксама шары гэтых колераў. Вучоным трэба было галасаваць. Хто падаваў свой голас за тое, каб дазволіць Скарыну здаць экзамен на званне доктара медыцыны, павінен быў пакласці свой шар у чырвоную вазу, а хто
супраць — у зялёную. Усе кінулі свае шары ў чырвоную.
Праз колькі дзён Скарына бліскуча здаў экзамен І першы сярод усходніх славянаў стаў доктарам
медычных,
або, як тады казалі, лекарскіх навук, У той час
ён ужо быў і доктарам
вольных мастацтваў.
Пасля
— падарожы па Заходняй Еўропе, ён астаўся на даўжэйшы час у
Празе (Чэхіі) пачаў перакладаць на беларускую мову Біблію
і друкаваць яе. Потым Скарына пераехаў у Вільню і ў доме заможнага беларуса
Бабіча залажыў першую беларускую друкарню, дзе таксама друкаваў кніжкі. Гэта была першая друкарня
ў Вільні і наогул на Беларусі. Пад канец свайго жыцця
Скарына даволі набедаваўся.
У 1517, 1518 і 1519 гадах у Празе
Скарына пераклаў ці выправіў на беларускі лад і выдрукаваў 22 кніжкі старага
закону. Першая
кніжка, Псалтыр, выйшла з друку 6-га жніўня (аўгуста) 1517 года. Гэты дзень лічаць за пачатковы дзень беларускага
друку.
Першыя друкаваныя на Беларусі кнігі
з'явіліся ў Вільні ў 1525 годзе («Малая падарожная кніжыца» і «Апостал»
Скарыны). Такім чынам, з 1525
года пачынаецца беларускі друк на Беларусі.
Аўтар блога
Людміла Бусел, 09.08.2017 г
Комментариев нет:
Отправить комментарий