2017 год праходзіць пад знакам 135 -годдзя народных беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і
Якуба Коласа.
Якуб Колас – гэта псеўданім. Сапраўднае імя народнага пісьменніка
Беларусі – Констанцін Міхайлавіч
Міцкевіч. Нарадзіўся ён 3 лістапада
1882 года ў засценку Акінчыцы (непадалёку ад Стаўбцоў, Мінскай вобласці) у
сям’і малазямельнага селяніна, які служыў лесніком у князя Радзівіла. Раннія
дзіцячыя гады прайшлі ў леснічоўках Ласток і Альбуць, што непадалёку ад вёскі Мікалаеўшчына.
Бацька паэта Міхаіл Казіміравіч умеў распісацца, чытаў па-польску і па-руску, а маці Ганна Юр'еўна была непісьменнай.
Бацька паэта Міхаіл Казіміравіч умеў распісацца, чытаў па-польску і па-руску, а маці Ганна Юр'еўна была непісьменнай.
У Кастуся, так звалі хлопчыка бацькі, рана абудзілася прага да кнігі і
граматы. Пачатковыя веды ён набыў дома з дапамогай “дырэктара” – вясковага
хлопца, які меў не надта багатыя пазнанні. Потым два гады вучыўся ў народнай
школе вёскі Мікалаеўшчына. Школа і кнігі прыносілі Кастусю шмат радасці.
Асабліва яму падабаліся творы Івана Крылова і Мікалая Гогаля. Свае дзіцячыя
гады пазней Якуб Колас апісаў у паэме “Новая зямля”. Юнаком Колас скончыў
настаўніцкую семінарыю, бо з дзяцінства марыў стаць настаўнікам. Шмат гадоў
настаўнічаў на Палессі, аб чым еапісаў аўтабіяграфічную трылогію “На ростанях”.
Пісаць вершы пачаў у 12 –гадовым узросце. Калі Кастусь прачытаў адзін з
сваіх першых вершаў “Вясна” бацьку, той сказаў: “Добра”,- пацалаваў сына і даў яму рубель. Якуб Колас напісаў
значныя паэтычныя і празаічныя творы: паэмя “Новая зямля”, “Сымон-музыка”,
аповесць “Дрыгва”, трылогію “На ростанях”, шматлікія вершы і апавяданні.
Памёр народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас 13 жніўня 1956 года.
У Мінску ўстаноўлены помнік Якубу Коласу. У цэнтры кампазіцыі з бронзы сядзіць
на камяні сам паэт, па баках – дзед
Талаш з малым Панасам і Сымон-музыка з вясковай дзяўчынай Ганнай.
У Віцебску імя Якуба Коласа носіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр.
Пытанні на замацаванне ведаў:
1.
Як звалі ў дзяцінстве Якуба Коласа?
2.
Колас – псеўданім.
Назавіце сапраўнае прозвішча класіка.
3.
З наваколлямі якой вёскі звязана дзяцінства Якуба Коласа?
4.
Куток Беларусі, з якім звязана педагагічная дзейнасць
Коласа.
5.
Месца, дзе нарадзіўся Якуб Колас.
6.
Назва верша, напісанага ў 12-гадовым узросце, за які
бацька даў Кастусю рубель.
7.
Творы якіх пісьменнікаў найбольш падабаліся будучаму
класіку?
8.
Кім марыў стаць Якуб Колас у дзяцінстве?
Класікаў беларускай літаратуры ведаюць далёка за
межамі Беларусі. Гістарычная заслуга Янкі
Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі
сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую
літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.
Автор блога Людмила Бусел, ноябрь 2017
Комментариев нет:
Отправить комментарий