вторник, 5 декабря 2017 г.

Семінар у школе і выстава з хэштэгам

05.12.2017. раённы семінар дырэктараў школ горада і раёна на базе Дуброўской школы.
Школа рыхтавалася да прыёму гасцей: выставы малюнкаў і падзелак, упрыгожыванне вокнаў да Новага году.
Сельскую бібліятэку ўся гэтая мітусьня можа бы і не закранула, не датычылася, але.. была вырашана – паказаць узаемадзеянне бібліятэкі і школы на карысць навучальнага працэса.
Патрэбна было арганізаваць кніжную выставу і зрабіць яе кароткі агляд. Зранку 5 снежня ўсе вучні і настаўнікі ўрачыста-прыбраныя віталіся па-беларуску. Адчувалася хваляванне і нервовае напружанне. Жартачкі - чакалі кіраўніцтва раённай адукацыі і ўсіх дырэктараў школ горада і раёна! каля 30 чалавек!
  Побач з кабінетам беларускай мовы і літаратуры – выстава
“#Гомельшчына. Роднае. Сваё.” Даведка: хэштэг - гэта значок- рашотка, акі ставіцца, каб выдзяліць тэму, зрабіць актыўнай спасылку для пошуку ў сеціве.
Часу, як заўсёды, было мала. Таму хуценька, караценька распавяла.
Гомельшчына заўсёды, у розныя часы была багатая на літаратурныя таленты. Адсюль родам Іван Мележ і Барыс Сачэнка,  Іван Шамякін і Андрэй Макаёнак, нашы сучаснікі Віктар Казько, Мікола Мятліцкі, Уладзімір Ліпскі і іншыя. Нават, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры – 2015 году Святлана Алексеевіч, таксама мае дачыненне да Гомельшчыны (гэта радзіма яе бацькі, тут яна вучылася, працавала шмат гадоў).
 Сёння ў складзе Гомельскага аддзялення грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі  каля шасці дзясяткаў творцаў, з розных раёнаў (21) нашай вобласці. Характэрна, што большасць членаў арганізацыі – паэты. Але нямала празаікаў і драматургаў. Пішуць, як на рускай так і на беларускай мове, для дзяцей і дарослых.  Узначальвае гомельскае аддзяленне СПБ пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч.
Нямала талентаў на зямлі Светлагорскай.
З вёскі Данілоўка родам Сцяпан Некрашэвіч – вядомы мовазнаўца. Яго называюць - беларускі Даль. “Слова ў мове – гэта не выпадковы факт, - гэта гісторыя народу”.
Вёска Чэрнін – радзіма Аляксандра Шыманоўскага –  вядомага філолага, даследчыка беларускай этнаграфіі і фальклору.
 Таксама ў вёсцы Чэрнін нарадзіўся паэт Аляксандр Врубель. Наш сучаснік, член Союза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве і працуе ў Гомелі. Піша на рускай мове цудоўныя вершы, шмат з якіх сталі песнямі. Часта друкуюцца яго вершы на старонках абласной газеты “Гомельская праўда”. Аляксандр Врубель аўтар гімна Гомельскай вобласці.
У вёсцы Пажыхар нарадзіўся Васіль Якавенка – празаік, публіцыст, аўтар многіх кніг дакументальнай прозы, нарысаў, п’ес, раманаў, апавяданняў, казак.
Вёска Давыдаўка – радзіма Алеся Наўроцкага- медыка па прафессіі, але сапраўднага паэта, пісьменніка.  Найбош вядомы яго раман “Валун”. У ім, дарэчы, узгадываюцца назвы вёсак нашага раёна Давыдаўка, Чарняўка, рака Іпа, прозвішча карэнных жыхароў Дубровы- Бусел.
Сярод славутых землякоў Светлагорскага раёна яскрава ззяюць  імёны  паэтаў Соф’і Шах і Ізяслава Катлярова. Родам яны не са Светлагорска, але, менавіта, гэты горад стаў іх лёсам. Соф’я Мікалаеўна літаральна, некалькі дзён таму  адзначыла сваё 70-годдзе. Любімая яе прыказка “трэба бегчы”. Піша паэтэса  на беларускай мове, на ёй жа гаворыць заўсёды. Па-майстэрску валодае родным словам. Піша вянкі санетаў, а зараз ужо і вянкі вянкоў санетаў. Што такое “санет” вы ведаеце - гэта вершы. Што такое “вянок санетаў”? Трэба гэтыя санеты неяк злучыць. У вянку кожны новы санет павінен пачынацца апошнім радком папярэдняга, в апошні – 15-ы- складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх санетаў. Гэта вышэйшае майстэрства.
Пісьменнікі бывалі ў нашай школе, ладзіліся прэзентацыі  кніг у сельскай бібліятэцы.
На выставе прадстаўлены кнігі з аўтографамі аўтараў з калекцыі нашай бібліятэкі (невялікая частка). Аўтограф – гэта не просто подпіс і дата. Гэта – часціца самаго аўтара, жаданне, надзея і спадзяванне, што яго кнігі знойдуць свайго чытача.
Пра супрацоўніцтва са школай, літаральна, некалькі слоў. Працуем даволі шчыльна. Дарэчы будзе ўзгадаць сумесны 3-х гадовы раённы праект  па арганізацыі летняга чытання “Библиотека и школа: партнёры в области образования”.
Чатыры гады бібліятэка вядзе свой блог у інтэрнэце BYK-va! У ім змешчаны вялізны краязнаўчы матэрыял: летапіс вёскі Дуброва, інфармацыя пра знакамітых землякоў, гісторыю сельгаспрадпрыемства, царквы, лесах землякоў. Шмат дакументаў, фотаздымкаў, відэазапісаў. Матэрыялам  карыстаюцца вучні і настаўнікі.
Мне дадзены правы мадэратара сайта школы: ствараю фатаальбомы, дзялюся навінамі на школьным сайце.
Сумесныя мерапрыемствы ладзяцца ў Музеі гісторыі вёскі Дуброва: музейныя урокі, часы памяці, часы мужнасці.
Дзякуй за ўвагу!

Здаецца, не вельмі шмат праскочыла русізмаў у маёй прамове? Цяжка спяшаючыся гаварыць на мове, якую не ужываеш штодзённа, не хапае слоў, хаця і з задавальненнем чытаю на беларускам. А гэта ж родная мова( хаця ў атэстаце стаіць -не вывучала.
...шчыра кажучы, перахвалявалася. Гэта  жа не перад дзецьмі выступаць, ды і час быў вельмі абмежаваны. 
Аўтар блога Людміла Бусел, 05.12.2017. фатаздымкі аўтара











Комментариев нет:

Отправить комментарий