Вядомы беларускі пісьменнік Янка
Сіпакоў пісаў:
“Толькі праз родную мову чалавек можа
стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і
культура таго, што называецца нацыяй, народам”.
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
У рамках мовазнаўчага Дня
пад хэштэгам #РоднаяМоваСённяўТрэндзе,
які праходзіў да гэтай даты ва ўсіх
бібліятэках Светлагорскай раённай сеткі
бібліятэк, у Дуброўскай сельскай бібліятэцы адбылося спаборніцтва перакладчыкаў
“Знайдзі пару да слова”.
Яго ўдзельнікамі сталі дзяўчынкі, якія наведалі
бібліятэку напярэдадні.
Умовы першага конкурса вельмі
простыя. Да дадзеных беларускіх слоў, трэба было знайсці адпаведнікі з рускай мовы. Напрыклад, пляцоўка – площадка.
У другой частцы - да
слоў з рускай мовы, падабраць адпаведныя словы па-беларуску.
Напрыклад, бусы – пацеркі.
Безумоўна, пад час выканання задання былі невялікія памылкі, недакладнасці.
Напрыклад, слова “паштоўка”
(открытка), пераклалі, як “письмо», слова “пустазелле” (бурьян, сорняк), як
“трава”. Але да большасці падрыхтаваных
слоў былі знойдзены дакладныя адпаведнікі.
Заданне каманды выканалі адначасова,
па колькасці сабраных пар і хуткасці. Перамагло сяброўства!
Потым дзяўчатам была
прапанавана гульня “Эстафета”.
Паслухайце яе правілы. Для
гульні нам трэба стаць у круг. Я называю словы і перадаю мячык аднаму з
удзельнікаў гульні. Ён павінен назваць новае слова з той жа тэматычнай групы і
перадаць мяч наступнаму. Той, хто не здоляе назваць слова ці назаве слова з
іншага тэматычнага рада, выбывае з гульні.
1.
Назвы месяцаў: студзень
(люты, сакавік, красавік, май, чэрвень, ліпень, жнівень, верасень, кастрычнік,
лістапад, снежань).
2.
Агародніна: агурок…(фасоля, бурак, морква, цыбуля,
капуста, памідор, часнок, гарох, бульба, кабачок, кавун, гурок…).
3.
Адзенне, абутак – кашуля
(чаравікі, пальчаткі, футра, паліто, капялюш, сукенка, спадніца, боты, панчохі,
швэдар, хустка, кашуля, бялізна, кашуля, фартух, шалік…)
Пад час гульні прыгадалі беларускія адпаведнікі рускіх слоў.
Прыказкі і прымаўкі робяць
мову прыгожай і трапнай.
Разбяром і растлумачым некалькі прыказак.
Дорог не обед, а привет. //
Піццё — смяццё, пасядзёнка дарага.
А ў Дуброве некалі казалі так:
“Піва - не дзіва,
пасядзёнка дарага”.
Растлумачыць гэта можна так. Зносіны паміж людзьмі каштуюць намнога даражэй
за тыя пачастункі, што на стале.
Кабы не
дыра во рту — жил бы жил, ни о чём не тужил//
Каб не дзірка ў роце, хадзіў бы ў залоце.
Сэнс гэтай прыказкі зразумелы – Людзі вымушаны расходваць
сродкі на харчаванне, ежу і напоі.
Цудоўна спрыяюць развіццю
мовы скорагаворкі.
Развучылі іх некалькі.
Клюйце куры крупы каля ступы.
Белы бусел баіў байку беламу зайку.
Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.
Дзякуй вам, рабяты, за добрыя веды, якія вы паказалі.
Любіце мову, часцей на ёй размаўляйце!
20.02.2021. аг. Дуброва, сельская бібліятэка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий