Ці часта пра нас пішуць у газетах?
Мабыць, хутчэй, не… Але такія выпадкі бываюць. Напрыклад, пра работнікаў культуры Светлагоршчыны шмат артыкулаў змешчана ў рэспубліканскай профільнай газеце “Культура”.
8 верасня 2023 выйшаў чарговы - вялікі аглядны матэрыял памерам у цэлую старонку, з каляровымі фотаздымкамі. З дабрынёй і павагай распавядае Яўген Рагін пра кніжнікаў раёна напярэдадні прафесійнага свята беларускіх бібліятэкараў. Сталічны карэспандэнт родам з Гомельшчыны. Але цікавыя ідэі, праекты ў культуры шукае па ўсёй Беларусі і распавядае аб іх на старонках газеты.
Дзякуй вялікі за добрыя словы і пажаданні, увагу!
Яўген Рагін:
Пра Людмілу Бусел з вёскі Дуброва шмат разважаць не стану: мы з ёй, можна сказаць, даўнія сябры, шмат пісаў пра яе, калі дасць Бог, шмат яшчэ напішу. Людміла Фёдараўна – музейшчык, блогер, пошукавік. Вакол яе заўжды віруе грамада няўрымслівых. Спадарыня Людміла, я ганаруся вамі!
(вытрымка з артыкула ў газеце
“Культура” ад 8.09.23).
Сапраўды, мяне з газетай звязваюць даўнія сувязі. Птушка-абярэг (прыз ад рэдакцыі за разгаданую крыжаванку па публікацыях газеты) лунае пад столлю бібліятэкі другі год.
З удзячнасцю, бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі Людміла Бусел. Дасць Бог, не апошняя публікацыя на вашых старонках.
https://buselluda.blogspot.com/2022/11/blog-post_96.html
пост да тэмы ў маім блозе (2022 год, кастрычнік)
09.09.2023. аг. Дуброва, Светлагорскі раён, Гомельскай вобласці, Беларусь.
Комментариев нет:
Отправить комментарий