суббота, 5 ноября 2022 г.

Газет шмат - "Культура адна!"

Конечно, попасть на страницы республиканской прессы не так просто. Но бывают в жизни чудеса - я дважды подряд попала в газету "Культура" в ноябре 2022 и это ещё не всё!  Пост с продолжением... Не верится, но факт.

Сёння, 5 лістапада прыйшоў чарговы нумар газеты "Культура", а ў ім невялікі артыкул пра мяне.

Людміла Бусел, бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі ДУК “Светлагорская раённая сетка бібліятэк”:

“Культуру” мы выпісваем даўно. Чым яна дапамагае ў працы? Такая газета патрэбная ў кожнай установе, што мае дачыненне да культуры! Гэта наш культурны сцяг, як пісаў Яўген Рагін. З яе мы даведваемся, што адбываецца ў культурнай сферы краіны, што абмяркоўвалі на міністэрскай калегіі, дазнаёмся пра перамены, навацыі. Мне, напрыклад, асабліва цікавай падаецца рубрыка “На людным месцы”, дзе змешчаны публікацыі пра дзейнасць калег. Бывае, выпісваю ў картатэку форму, назву мерапрыемства, каб потым выкарыстаць у працы. Добрыя артыкулы ў рубрыках:

“«К» інфармуе”, “Нашы людзі”, “Мясцовы час”. Вось зусім нядаўна з’явілася “Стратэгія Першага” з цытатамі Прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнкі.

Заўсёды шкадую час на сканворды (толькі даразгадваю за мужам). А вось прыкмеціла новую рубрыку “Крыжаванка” ў прафесійнай газеце — і рызыкнула. Прыз — шыкоўны, таму і ўзялася.

Што не падабаецца? Я не люблю кальку з рускай мовы, неалагізмы. Такія прыдуманыя словы, як “цікавостка” і іншыя. Не люблю, што вакол (у тым ліку ў працы бібліятэкараў) розныя фэсты, квэсты, флэшмобы, брэнды, дэфіле… запазычанні. Заўсёды шукаю адпаведнік у беларускай мове. Памочнік у тваёй справе!

Газет шмат — "Культура" адна!


Працяг будзе, бо крыжаванку я разгадала і спадзяюся на прыз!

Падрабязнасці крыху пазней. 

05.11.2022 г. 

Сёння прыйшла (15.11.22 г.) газета “Культура”, разгарнула і зіхнула – уся 11-я старонка пра мяне! Недзе месяц таму мне званіла Галіна Капецкая, настаўніца са Светлагорска, чые публікацыі я чытала раней ў раённай газеце "Светлагорскія навіны", а апошнім часам сустракала ў “Культуры”. Чула, што літаратар са Светлагорску стала лаўрэатам Міжнароднага конкурса «Национальная литературная премия Золотое перо Руси» 2022 годаПіша аўтарка па-руску і па-беларуску. 

Пакуль тэкст её эсэ, потым пашукаю фатаздымкі, якія яна ўзяла з "Одноклассников".

Культура № 46, 12 лістапада 2022                             Нам пішуць

Па прынцыпе “Хто, калі не я?”

Вясковыя бібліятэкары — спецыялісты ўніверсальныя. Як бы пафасна ні гучала, яны спраўджваюць выслоўе: “Людзі могуць зрабіць усё, калі захочуць”, бо здольныя і блогерамі стаць, і ролю музейшчыка прымерыць, і сваю асноўную справу зрабіць сумленна. Людміла Бусел, што працуе ў бібліятэцы вёскі Дуброва Светлагорскага раёна, з ліку такіх рупліўцаў.

Людмілка ўвайшла ў бібліятэку і ўбачыла кнігі, складзеныя стосамі на сталах, падаконніках, падлозе. “Дзяўчынка, мы зачыненыя на перападлік. Завітвай на наступным тыдні”, — сказала супрацоўніца. Але малая не здавалася: “Я да цёткі Валі!” Са сховішча выйшла сваячка юнай наведвальніцы, якая працавала бібліятэкарам, і дала дзяўчынцы маляўніча аформленую кніжку “Воўк і ліса”. Гэтае выданне і адкрыла Людмілцы дарогу ў чароўнае літаратурнае царства. З таго часу мастацкае слова стала неабходнай часткай жыцця нашай гераіні. У сёмым класе дзяўчынка брала кнігі з фонду для дарослых, бо ўсе дзіцячыя ўжо прачытала. У школе Люда вучылася добра, актыўна ўдзельнічала ў грамадскіх падзеях. Як усе выпускнікі, пасля заканчэння Дуброўскай школы разважала пра выбар прафесіі. Класны кіраўнік настойліва рэкамендавала падаваць дакументы ў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. Дзяўчына і паехала ў горад на Дняпры, але для паступлення ў… бібліятэчны тэхнікум, рэкламу якога бачыла ў школе на стэндзе. Студэнтка спасцігала навуку з захапленнем, атрымала дыплом з адзнакай. Можна было па льготах паступіць у сталічную профільную ВНУ, на чым настойвала куратар групы, або на размеркаванні выбраць гарадскую бібліятэку, але Людміла паехала ў Светлагорскі раён.

ВО­СЬ­МЫ   ЦУД   СВ Е­Т У

З 1985 года Людміла Фёдараўна Бусел у бібліятэцы вёскі Дуброва не працуе, а служыць любімай справе аддана і апантана. Кнігу жанчына лічыць восьмым цудам свету, зачытваецца радкамі любімых аўтараў, асабліва паважае творы, у анатацыі якіх сказана: “Заснавана на рэальных падзеях”. Прычым, насуперак распаўсюджанаму ўяўленню, Людміла Фёдараўна чытае не ў рабочы час, а ў вольны, бо ў бібліятэцы ў гераіні спраў вышэй галавы. Толькі просты пералік службовых абавязкаў займае дзве старонкі. У бібліятэкара заўсёды маса спраў: напісанне сцэнарыяў, падрыхтоўка прэзентацый, пастоў для блога, матэрыялаў для музея. У гадавым плане дакладна вызначаныя асноўныя напрамкі працы. Гэта фарміраванне духоўнай культуры, грамадзянскасці і патрыятызму, прававых ведаў, цікавасці да гісторыі Айчыны і краязнаўства, прапаганда беларускай мовы і літаратуры, здаровага ладу жыцця, бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў, эстэтычнае і экалагічнае выхаванне, арганізацыя вольнага часу дарослых і школьнікаў. І тое не пустыя словы, а рэальная творчая работа з выкарыстаннем розных формаў і метадаў. Напрыклад, афармленне звычайнай тэматычнай кніжнай выставы патрабуе нямала часу, фантазіі і высілкаў. А якія цікавыя і разнастайныя гэтыя экспазіцыі ў Дуброўскай бібліятэцы! Выстава-разважанне “Праваслаўная кніга — шлях да духоўнасці”, выстава-галерэя памяці “Яны выконвалі свой абавязак, мы захоўваем памяць”, выстава-дыялог “Канстытуцыя — робім выбар!”, выстава-тлумачэнне “Ты грамадзянін, а гэта значыць, павінен ведаць закон” Увесь год праводзяцца інфармацыйныя хвілінкі, тэматычныя гутаркі, віктарыны, конкурсы, спаборніцтвы, анлайн-пляцоўкі, прафарыентацыйная работа з навучэнцамі, заняткі ў экалагічна-краязнаўчым клубе “Жалуды”. Асаблівая ўвага надаецца ветэранам працы, аднавяскоўцам, якія маюць дачыненне да падзей Вялікай Айчыннай: вязням Азарыцкага канцлагера, дзецям вайны, — а таксама адзінокім пажылым людзям, якіх абслугоўваюць дома. “Адна пажылая чытачка за восень адолела 35 кніг!” — з гонарам паведамляе Людміла Фёдараўна.

БІБ­ЛІ­ЯЭ­КАР АНЛАЙН

Блог сельскага бібліятэкара Людмілы Бусел BYK-va! настолькі насычаны самымі разнастайнымі матэрыяламі, што дзіву даешся, як яна паспявае сабраць, апрацаваць і размясціць усе шматлікія факты пра любімую бібліятэку, якой летась споўнілася 95 гадоў, родную Дуброву і землякоў. У раздзеле “Прачытана бібліятэкарам” шмат водгукаў на кнігі, “Дзень за днём” — хроніка падзей. Пра змест кажуць самі назвы рубрык: “Пачытай-ка”, “Летапіс вёскі Дуброва”, “Музей гісторыі вёскі”, “Знакамітыя землякі”. Ёсць у блогу старонкі, прысвечаныя мясцоваму дыялекту, тапаніміцы, фальклору. З цікавасцю чытаеш, напрыклад, прыказкі, запісаныя Людмілай Фёдараўнай у розны час ад пажылых аднавяскоўцаў: “За шкварку сала сем вёрст драла (Н. А. Мазур), Злучыў Бог са свіннёю, трэба жыць з ёю” (М. В. Дайнека), “Адзін не ўцячэ, другі не дагоніць” (М. П. Друзік) і многія іншыя. Блог, па сутнасці, цікавы электронны летапіс вёскі.

МУ­ЗЕЙ­ШЧЫК   НА   ГРА­МАД­СКІХ   ПА­ЧАТ­КАХ

 Музей гісторыі вёскі Дуброва адкрыты ў 1989 годзе ў новым будынку сельскага дома культуры. Аснова экспазіцыі — праект “Музей баявой і працоўнай славы” — была закладзена ў школе на некалькі гадоў раней. Музеем гісторыі вёскі Дуброва з 1998-га загадвае бібліятэкар Людміла Бусел. Выстава складаецца з трох раздзелаў — аб гісторыі мясцовага сельгаспрадпрыемства, аб прадметах вясковага побыту, аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. У альбоме “Памятаем усіх пайменна” сабраныя копіі фотаздымкаў, франтавых лістоў, пахаванак, архіўных даведак. Вялікую цікавасць выклікаюць арыгіналы франтавых пісем. Бяспрэчна, вартыя ўвагі матэрыялы пра пяцярых Герояў Савецкага Саюза, лёс якіх звязаны з Дубровай. Музей у розны час наведвалі сваякі воінаў, загінулых пры вызваленні вёскі, з Беларусі, Грузіі, Казахстана, Расіі, Узбекістана, Арменіі, Украіны, Чувашыі. Колькасць экспанатаў штогод павялічваецца за кошт дакументаў і рэчаў, прывезеных роднымі салдат. З блізкімі герояў вядзецца перапіска. Музей таксама пастаянна папаўняецца прадметамі, звязанымі з жыццём вядомых землякоў, там захоўваецца больш за сорак кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, праводзяцца ўрокі памяці, мітынгі, краязнаўчыя гадзіны, сустрэчы. Кожны год з экспанатамі знаёмяцца і турыстычныя групы, і асобныя наведвальнікі. Студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў звяртаюцца ў музей па матэрыялы для дакладаў і курсавых работ.

НІ­КО­ЛІ  НЕ ЗА­БУ­ДЗЕМ

Пошукавая дзейнасць — яшчэ адна задача Людмілы Бусел. Тры гады бібліятэкар супрацоўнічае з Гомельскім абласным пошукавым грамадскім аб’яднаннем “Ніколі не забудзем”. Прывёў Людмілу Фёдараўну ў гэтую сферу Віктар Мураль — краязнавец, патрыёт, мецэнат, ураджэнец пасёлка Парычы. За два гады зверкі спісаў па мемарыяле Дуброва ў электронных архівах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі жанчына знайшла 840 прозвішчаў неўвекавечаных воінаў. З пошукавікамі Людміла Фёдараўна ўдзельнічае ў рэканструкцыях падзей Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар была ініцыятарам імпрэзы да 75-годдзя вызвалення Дубровы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве з выкарыстаннем піратэхнікі і зброі былі задзейнічаныя больш за 30 рэканструктараў у форме чырвонаармейцаў і салдат вермахта. На відовішчы сабралася шмат людзей з навакольных вёсак і Светлагорска. Крэда нашай гераіні — Хто, калі не я? Спачатку думай пра Радзіму, а потым пра сябе. Хто хоча зрабіць, робіць, а хто не хоча — шукае прычыну”. І гэта не проста словы, а інструкцыя да дзеяння — штодзённай творчай і падзвіжніцкай працы сельскага бібліятэкара Людмілы Бусел.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ, г. Светлагорск

Фо­та­здым­кі з аса­біс­та­га архі­ва Л. Ф. Бусел.

реконструкция Багратион, июнь 2019


итоги летнего чтения - 2022


15.11.2022 года.

Сёння  (15.11.22) прыйшла газета “Культура”, разгарнула і зіхнула – уся 11-я  ЦАЛКАМ старонка пра мяне! Недзе месяц таму мне званіла Галіна Капецкая, настаўніца са Светлагорска, чые публікацыі чытала раней ў раённай газеце, а апошнім часам сустракала ў “Культуры”. Чула, што літаратар са Светлагорску стала лаўрэатам Міжнароднага конкурса «Национальная литературная премия Золотое перо Руси» 2022 года. Піша аўтарка па-руску і па-беларуску.

Читала, что у Галины Анатольевны вышли два сборника её рассказов - небольшие документальные очерки, эссе публиковались в разные годы в различных периодических изданиях. Стать героем её очерка - это почётно!

Но, я руководствуясь грибоедовским принципом: "Минуй нас, Боже, пуще всех печалей и барский гнев, и барская любовь", не особо рвусь выпячиваться. Итак на виду.

Договорились о времени для интервью. Методист, рекомендовавшая для интервью меня, сказала мне: «Не бойтесь! Ответите на вопросы и всё!». Но, вопросов не последовало. Был просто разговор ни о чём и обо всём.  Я ходила по библиотеке, расставляла книжки и рассказывала о себе по Вайберу.  Корреспондент просто слушала, и, подозреваю, записывала местами мой монолог. Потому, как я много успела наговорить.  Припомнила эпизод из детства с книгой, которую запомнила, как первую прочитанную самостоятельно. О родной  сестре моего отца, всю жизнь проработавшей в библиотеке, о том, как попала в Могилёвский библиотечный техникум, о возвращении после учёбы домой и работе на одном месте 37 лет. Остальное она нашла в моём блоге.

Не думала, что публикация будет такой большой. Автор охватила разные аспекты моей деятельности и ухватила суть моей натуры. Это сложно – писать о том, с кем лично не знаком, понять суть, не исказить факты, выставить верные ракурсы.  Но у профессионалов это получается. Спасибо, Галина Анатольевна! Рада знакомству!

15.11.2022 г. библиотекарь Людмила Бусел.

16.11.2022 г.

Бывают же такие совпадения – в двух номерах подряд газеты «Культура»  мой фейс и публикации обо мне. В № 45 от 05.11.22 попала, потому что послала ответы на кроссворд. Кроссворды, сканворды - это не моё хобби. Но приз, первому приславшему правильные ответы, очень шикарный – птица-оберег из бересты, технология изготовления которой занесена в список нематериальных культурных ценностей Беларуси. Это вторая попытка, получить  заветную птушку. Первый раз послала поздно и не всё удалось разгадать. А там 50 вопросов, ответы можно найти только в газете «Культура».  Попутно корреспондент попросил ответить на несколько вопросов и прислать фото.

И так совпало, что в следующем № 46 от 12.11.22 вышла большая статья обо мне с тремя фотографиями из альбомов на сайте «Одноклассники». Написала Галина  Капецкая, которая публикует статьи о работниках культуры Светлогорска и района в рубрике «Нам пішуць».

И это ещё не всё. Крыжаванку я всё-таки, разгадала и первой прислала в редакцию. Жду заслуженный приз. Значит, продолжение следует.

Бывает же. Видимо, это своеобразный рекорд – трижды за месяц один человек в республиканской профильной газете.

 Продолжение следует... Лявоніха на арбіце


https://buselluda.blogspot.com/2022/11/blog-post_26.html працяг па спасылцы Культура № 48. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий