четверг, 21 февраля 2019 г.

Асарці да Міжнароднага дня роднай мовы


21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
З гэтай нагоды ў Дуброўскай сельскай бібліятэцы прайшло моўнае асарці “Не саромся, беларус, гаварыць па-беларуску”. Пачалося яно з агляда кніжнай выставы “Беларуская кніга ў вашым доме”, на якой былі размешчаны кнігі серыі “Таямніцы беларускай мовы” .

Умовы гульні Жывы - не жывы" былі зусім нескладаныя.
Калі названае слова абазначае жывую істоту - дзеці рухаюцца (варушаць кісцямі рук), калі нежывую сядзяць спакойна. Замінка выйшла са словам “пава”. Хто ці што гэта? Пава – гэта птушка, самка паўліна… Астатнія словы былі знаёмыя.



«Прыказкі і прымаўкі» робяць нашу мову вобразнай і дакладнай.
Наступнае заданне было - да беларускай прыказкі падабраць адпаведнік на рускай мове.  Узнікла крыху цяжкасцей, спатрэбіліся падказкі, але увогуле дзеці справіліся…
 У студню вады не льюць, а ў лес дроў не вязуць.
 (В гости со своим самоваром не ходят).
       Піццё — смяццё, пасядзёнка дарага.
А ў Дуброве колісь казалі трохі інакш: “Піва - не дзіва, пасядзёнка дарага
  Рускамоўны варыянт - (Дорог не обед, а привет).
Гэта значыць, што дораг не сам пачастунак, а зносіны, взаемаадносіны людзей за сталом.

Умовы гульні “Складзі прыказку” простыя. Трэба было з прапанаваных фраз скласці прыказкі. Напрыклад, “Лёгка пасварыцца,  цяжэй памірыцца”.

Гульня “Перакладчык”. Знайсці адпаведнік рускаму слову на роднай мове.
Гульня “Адгадай загадку”. На кожную загадку знойдзецца адгадка. Чамусьці не знайшлася яна ў загадцы пра агонь:
Ненажэра гэты з’есці
Можа ўсё на свеце.
А нап’ецца ён вады –
Памірае ўміг тады”.

Наступнае заданне было - Спалучыць фразеалагізмы з тлумачэннем іх значэння.  Напрыклад, “З лёгкiм сэрцам” - “без трывогi i апаскi”
Напрыканцы ўсе разам развучылі скорагаворку:
“Хто кніжку любіць і шануе, таму і шчасціць, і шанцуе”.
Вось такое моўнае асарці атрымалася –гульні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, фразеалагіческія абароты, скарагаворкі… Спадзяюся было цікава... Час праляцеў непрыкметна... 
Дарэчы, кніг на роднай мове (яскравых, прыгожых, маляўнічых) шмат!

Сябруйце з кнігамі, і вам заусёды будзе шчасціць і шанцаваць!
Бібліятэкар 1 катэгорыі Людміла Бусел, 21.02.2019.









Комментариев нет:

Отправить комментарий