Шчыра прызнаюся, што з задавальненнем чытаю па-беларуску. Хаця, трэба сказаць, што не так хутка, як па-руску. Чытаю я дома, на працы шмат іншых клопатаў...
Водгук
на апавяданне Васіля Віткі “Трывога ў Ельнічках”.
Апавяданне называецца “Трывога ў Ельнічках”. Мне адразу захацелася даведацца: “А што за трывога? Адчаго? Чаму?”. Неадразу,
але хутка закралася падазрэнне, што бяды наробіць хлапчук Юзік, з характарыстыкі якога і пачынаецца аповед.
У вёсцы, якая называецца Ельнічкі, жывуць суседзі Яўстрат Скачыляс і Адам Патрубейка. У іх сыны-равеснікі – Юзік і Толік. Юзік
вісус і хуліган, злобны, а Толік добры і рахманы хлопец.
Бацька Толіка зрабіў з кола буслянку і
замацаваў яе на таполі каля сваёй хаты. У ёй буслы зрабілі гняздо і вывялі птушанят. Хлопцы пасябравалі тым летам,
яны назіралі за жыццём птушак. Аднойчы Юзік прапанаваў залезці на
гняздо і ўзяць па адному бусляняці. Толік не згадзіўся. Яны нават пабіліся з-за гэтага. Юзік схапіў стрэльбу свайго
бацькі і … застрэліў бусла.
Каля таполі сабралася ўся вуліца.
Асірацелая бусліха лётала над вёскай, бусляняты сядзелі гадодныя. Калі людзі
разыйшліся, цэлая зграя буслоў акружыла забітага бусла. Гэта самы трывожны і
самотны момант у апавяданні. Потым
бацька Юзіка выкапаў ямку ў вішняку і пахаваў забітага бусла.
Два бусляняці выпалі з гнязда,
недачакаўшыся ежы. Іхняя маці гаравала і не пакарміла іх. Але яны не разбіліся.
Толік забраў іх дадому і стаў карміць.
Пасля гэтага здарэння Юзік усю ноч разам з асірацелай бусліхай прастаяў на грудку, дзе пахавалі бусла.
Яго шукалі бацькі. Толік адразу здагадаўся, дзе ён. Знайшоўшы сябра, расказаў яну пра буслянят. Яны дамовіліся іх гадаваць.
Апавяданне мяне ўзрушыла і запомнілася
сваёй драмай. Шкада раскіданую бусліную
сям’ю, апусцелае гняздо. Круты нораў Юзіка, давёў
яго да забойства птушкі. Хочацца верыць, што не ўсё яшчэ з ім пагублена, што
гэты выпадак паўплывае на яго і спыніць.
Аповесць пра ўзаемаадносіны паміж
людзьмі, дзяцьмі і птушкамі.
Верасень 2022 года, Бусел Люлміла
Водгук на аповесць Кузьмы Чорнага “Насцечка”
Насцечка – гэта імя галоўнай гераіні аповесці. Дзяўчынка вучылася ў пятым
класе, жыла з дзядуляй, бо тата яе памёр, а маці вучылася ў Маскве. Насцечка
так звалі Насцю Закрэўскую ў класе.
Пачынаецца аповесць з выпадку з узделам яшчэ аднаго галоўнага героя Сержа,
таксама пяцікласніка, аднакласніка Насці. Серж Мілеўскі быў эгаіст і задавака.
Ён здзекваўся з дзяўчынак, якія на дзве галавы былі за яго ніжэй. Стары Закрэўскі, дзядуля Насцечкі, забараніў
дзяўчат і спытаў яго імя і нумар школы. Серж засвістаў, абазваў старога “старым
чортам” і зняважліва крыкнуў, што яго не
баіцца. У класе таксама Серж хоцеў быць лепшым і першым. Яго бацька быў вялікі
начальнік, хлопца ў школу прывозіў шафёр бацькі. Ён шчыпаў і штурхаў Насцечку, за
тое, што яна была лепшай, за тое, што яе любілі.
Серж нацягнуў вяроўку каля пад’езда дома, дзе жылі Закрэўскія. Стары
Закрэўскі хадзіў з палачкай, з-за ранення яшчэ ў маладосці. Ён зачапіўся і
ўпаў у лужыну. Але ён пазнаў таго
хулігана, з якім ужо сустракаўся раней. Захварэўшы пасля гэтага выпадку запальваннем лёгкіх, стары не
прызнаўся ўнучцы, што ведае, хто гэта быў. Насцечка цяпер гатуе ежу, ходзіць у
аптэку, у магазін. Серж здзекуецца з яе: то гарох рассыпле па класе, то пра’е
дзірку ў бляшанцы і выльецца два літра газы, якую купіла Насцечка.
Стары не вытрымлівае і піша запіску дырэктару школы. Тут адкрываецца, што
бацька зусім не ведае свайго сына, начальніку Мілеўскаму сорамна за паводзіны і
ўчынкі сына. Ён расказвае яму пра сваю маладосць і аднаго сябра, які паўплываў
на яго лёс. Іроніяй лёсу гэтым сябрам апыняецца стары Закрэўскі.
Мне спадабалася аповесць. Вельмі раю ўсім яе
прачытаць.
https://buselluda.blogspot.com/2020/10/blog-post_27.html Крыло цішыні Янка Сіпакоў.
https://buselluda.blogspot.com/2014/02/blog-post_25.html
чытаем па-беларуску
https://buselluda.blogspot.com/2014/11/blog-post_8.html Міхась Пазднякоў, детям о Великой Отечественной войне
аўтар блога Л.Ф. Бусел, 27.09.2022 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий