9 декабря - Международный день памяти жертв войны и
геноцида.
В Великую Отечественную войну погиб каждый третий белорус.
В начале войны Дуброва насчитывала около 200 домов, после её окончания
целыми осталось не более 20. Остальные были разрушены, разобраны, сожжены немецко-фашистскими
оккупантами. Под оккупацией деревня находилась с 05.07.1941 по 03.02.1944.
Население деревни было вынуждено покинуть свои дома и идти в беженцы. Фашистами
были расстрелены комсомольцы и коммунисты, работники Дубровского сельсовета.
Есть среди односельчан – вывезенные на работу в Германию, забранные в
концлагерь “Озаричи”.
Сведения из летописи д. Дуброва.
За дапамогу чырвонаармейцам пасля жорсткіх катаванняў расстралялі Савасцьяна Друзіка (бацьку Шчэрбін Ксен’і Савасцьянаўны з в. Зарэчча і Івана Дайнеку (айчым Капусцінай Настассі) з в. Дуброва. (Памяць, кн.1., с. 250)
Махтин Мойша Ицкович,
еврей, жил в Дуброве, «дзе Бешкава хата стаіць, там шчэ пелля была,
крынічка з зямлі біла, гліну капалі, на санках каталіся, купаліся ўлетку». Хозяйство Мойша держал добрае (карову, свіней), конём землю пахал, шил сапоги на
заказ. Круподёрка у него была, гречку к нему ходили драть, молоть. Жена его Рася вязала хорошо носки, перчатки на
заказ, горшки к ней несли в починку. Глиной обмазывала, проволокой обвязывала и
горшок как новый. Полицаи расстреляли всю семью: жену Махтин Расю, сына Иосифа (Уюдку). Завезли за Заречье и расстреляли.
Дайнеко Иван Петрович (1905-1941), застрелен местными полицаями
Запісана
бібліятэкарам Бусел Л.Ф., 2009 г.
Был
выслежен полицаями и расстрелян прямо в хате ночью под полом Дайнеко Иван Петрович 1905 г.р., который работал в сельсовете был председателем в
колхозе.. Вспоминает падчерица Анастасия
«Мне, когда началась война, 12 лет было,
и я добра памятаю, як прыйшоў
атчым дадому ў войну.
Адзеты быў
у
гражданскае, а пад нізам — ваеннае, шапка, як у Чапаева
(папаха). Ён
хаваўся ад чужога вока. Удзень пад полам ў хаце сядзеў. Аднойчы хлопец Грыша
забег знянацку ў хату, дзевак шукаў, убачыў айчыма, расказаў свайму бацьку
паліцаю… “Толькі развідняла, дамоў пабегла.
Ляжыць на памосце расстраляны айчым, у
крыві ўся падлога, памасніцы пасечаныя. Пабегла шукаць маці ды брата. У Дайнеках (дзе Анюта Лісавеціна) ў хаце знайшла іх. Два паліцая ля яе,
дапрашываюць. Павезлі нас у Парычы ў камендатуру. Паліцаі “Качан” і “Сак” з
вінтоўкамі. Аксінья (маці Толі Удода) накрыла дзяругай нас, як везлі. Кінулі ў камяру на цэмент, 2 нядзелі
дзяржалі. Немцы ходзяць “Кляйна, кляйна”, гавораць на нас. Маці кожны дзень на
дапрос выклікалі. У камяры той ўсе сцены зпісаныя: хто, калі, адкуль тут
сядзеў. Змяніўся камендант. Людзі дуброўскія на парукі ўзялі, падпісаліся за
нас, даказвалі, што мы не родныя дзеці камуніста, што наш бацька памёр.
Адпусцілі, з прадпісаннем “не хадзіць ў лес”. Вярнуліся, хата — голая, нічога
няма. Парцянкі былі шарстяныя і тыя забралі. Добра, што баба наша з Ос’піна (вёска такая) дала нам
разжыцца адзёжу, ды дзяругі, каб было хоць чым накрыцца. Якіма (Дайнеку) заставілі завезці цела айчыма закапаць, ускінулі на
воз, так без гроба, закапалі за шляхам у
кустах (за фермай), быццам не чалавека
зусім. Пасля вайны Лісавеціха казала мацяры: “Давай пашукаям, адкапаем”, ды так
без магілы і застаўся. Трэба было
думаць, як самім выжыць“.
Записано 23.06.2009 библиотекарем Бусел Л.Ф. от Капустиной Анастасии Елисеевны.
Кн. “Памяць, Т.1, с.250” Памяць,2,с. 499. Папка
ў музеі гісторыі вёскі Дуброва “Родам з
Дубровы” — звесткі аб расстрэле Івана
Дайнекі.
Дайнеко
Пётр Павлович, 1890 г.р. первый
председатель колхоза “Чырвоная Дуброва” расстрелян немцами в 1941 году.
1941 год — старостой в Дуброве был сначала Мазур, потым Бусел Пётр
Григорьевич (Петрык, па-вясковаму)
коммунист, кадровый военный Красной Армии. Бургомистром Корней из Теребулина. Полицаям немецкие власти
выдавали обмундирование, жалованье, паёк (соль, сахар, продукты).
Бургамістрам быў Тукач
Карней Аллеў з Церабулін. Жыў у Дуброве, у савеце сядзеў. Судзілі пасля
вайны. Адсядзеў 10 гадоў на Севярным (Паўночным) Каўказе. Усіх выслалі з радні -
сястру, жонку.
Вот как о начале войны рассказывает Тукач Пелагея Ивановна, 1928 г.р., которая жила в центре Дубровы, возле церкви, её в то время было 13 лет. «На другі дзень ужо немцы бамбілі Парычы. Самаходкі нямецкія, казалі, што “ іх з неба скінулі”, стаялі каля царквы ў Дуброве. Потым паехалі ў бок Зарэчча, але там перакапалі, падбілі адну, … немяц забіты ляжаў, бачыла… Адступалі нашы хутка. Прайшлі праз сяло ў бок Церабулінаў…. Сядзелі салдаты пад дубам у Масцішчах, там яшчэ хата стаяла ад хутара… потым немцы палонных нашых салдатаў вялі, злавілі, вялі да камендатуры, стаялі пляскалі у далоні, гігікалі, крычалі..
Уранні ўстанеш, белым-бело на вуліцы. Засыпана, лістоўкамі усланы
дол, немцы прызываюць здавацца, абяцаюць карову ды грошы …”
Январь 1942 — кандидата в члены партии, до войны бригадира Никиту Васильевича Долгого отправили в
Паричское гестапо. После разбирательства, направили в распоряжение дубровских
полицаев. Они отвезли его в урочище Сетищи.
Возницей был Бусел Николай (до войны за самогоноварение в
тюрьме сидел, бацька Василя Татити). Раздели, разули… “Беги!”. Никита кричит:
“Стреляйте меня!” Это было в январе 1942 года, в 30-градусный мороз. Отпустили
на все четыре стороны и поехали, решив, что “сам коммунист замёрзнет”. Но ему
посчастливилось выжить… полуживой добежал до Залья. После войны выступал на сходах, митингах.
Немцы расстреляли родителей сельсоветчика комсомольца Дайнеки Филиппа Петровича, устроив ему
засаду в родительском доме и не дождавшись его самого. (см. прилож. “Герой
Социалистического Труда — Дайнеко Филипп Петрович” папка “Знакамітыя землякі”)
Немцы узнали, что Дайнеко Ф.П. комиссар партизанской бригады в Гродненской
области.
1942 год — был зверски замучен в Паричах в гестапо Бусел Василий Сидорович. Родился в д. Дуброва в 1904 году. Один из первых коммунистов нашей деревне. Член ВКП (б) с 1927 года. С 1927 по 1941-й работал председателем колхоза имени Сталина (д. Коммуна Октябрьского района), председателем Любаньского сельского Совета. В начале Великой Отечественной войны привёз свою семью (жену Авдотью Фёдоровну и троих детей) домой в Дуброву. Сам ушёл в партизаны. Однажды в 1942 году, пришёл домой проведать семью, был выдан и схвачен полицаями. В комендатуре в Паричах его жестоко пытали, отпилили обе ноги, замучили до смерти, бросили в Березину. Есть в списках жертв войны в книге «Память», т.2, с. 499. см. папку «Родам з Дубровы»
“Паліцаі хадзілі па вёсцы з аружжам, не давалі моладзі
гуляць. Указ Парыцкай камендатуры — камендантскі час. Цяжка была маладым
хлопцам, што падраслі за вайну. У паліцыю ісці асцерагаліся і партызанаў
апасаліся, немцы ў Германію маглі вывезці. Паліцаі: Дайнека Макар, Дайнека Мікалай, Друзік Васіль увечары утрох збілі
мяне (Сушкова Васіля). Застаўлялі
паступаць у паліцыю. Прыйшлося хавацца ў
радні, у дзядзькі ў Чарняўцы. Пятрушка
(прозвишча паліцейскага) падказаў мне: “Не
ідзі ў паліцыю. Я вось пайшоў, дык ніяк
выйсьці не магу.” У Карме была цыганка, звалі яе Бубкала. Дык яна нагадала мне, што ўсё абыйдзецца. “Не бойся, ты будешь служить в Красной Армии” З Дайнека
Мікалаем Фядосавічам знайшлі сабе работу ў Прудку на торфапрадпрыяцці. Начальнік — Мітраховіч Іван Кузьміч. Але паліцаі і туда за мною прыехалі. Начальнік
не дазволіў забраць. Дык яны ў камендатуры ў Парычах узялі дакумент і павезлі в Чернінскі гарнізон. Потым машынай — у Парычы, у камендатуру. Там у адной камеры сядзелі і мужчыны і
жанчыны. Лапцева — з
Дабравольшчыны, жанчына Друзік — з Мольчы, малады хлопец Какоўка — з Тумараўкі. Сядзелі яны за
связь з партызанамі. Дапрашваў начальнік паліцыі Молакаў. Паліцаі напісалі на мяне бумагу. Дапрасілі. Немцы далі 10 плётак. У камеру, бутылку вады і
сухарык. Два разы на дзень дапрошвалі. Месяц прамучылі.Ну думаю: “Ці ў Бабруйск
у лагер, ці растраляюць”. Какоўка: “Давай ўбяжым!” Бацька з Дубровы вазіў мне перадачы. Але не
перадавалі нічога, усё сабе забіралі. Бацька ехаў з Парыч, сустрэў паліцая
знакомага. Пажаліўся яму, той вызваўся дапамагчы. Молакаву перадаў ад бацькі за мяне: бачонак самагонкі, пуд свежай
рыбы, 300 яец. Выкупіў. 12 ліпеня 1942, (на Пятро якраз) прывезлі перадачу.
Молакаў аддае мае рэчы: бумажнік (грошы рускія і нямецкія), рамень. Напісалі
спраўку, што адпушчаны, мол неяўка па павестцы на зборы, была не па сваей
віне. Ля пошты бацька чакае, маці — на
возе. Дайнека Макар, паліцейскі
ўгражаў: “Яшчэ пападзешся!”. Хаваўся ў Чарняўцы, у лесе. В Карме — немцы, в
Чарняўцы — красныя, перадавая, танкі рускія. Цётка з Церабулін, афіцэры
красныя сядзяць, у Дуброве — красныя.
Адправілі мяне эвакуіраваць раненых з
Язвіна - ў Даманавічы (грузіў,
вазіў на вазу).
У ваенкамат ісці ў Хутар
сабраўся. Гэта ўжэ 1943 год увосень. У Каравадзічах,
ў Васілевічскім ў шалашах на снегу ваенныя. Дуброўскіх багата,
гарохавіцкіх. Капітан Зотов. Запісваюць на фронт.
Так трапіў у Красную Армію… Старшина Гитаров Николай предложил поменяться сапогами, у меня были хорошие,
новые. Катитан Пушкарёв, командир пулемётной роты взял меня
к себе. В запасном полку обучали стрельбе из пулемёта.
Принёс станковый пулемёт в землянку. Изучали устройство, действие…
благодарность получил… под Гороховичами
побили наших сильно.. На пополнение в лес за Великий Бор отошли.. (из роты из 100 человек 10 осталось), на
переформирование пошли.. Попросился: “Можно
пойду вперёд, свой дом погляжу?”… Командир предупредил, что особисты
поймать могут. Не узнал Дуброву, хат нету, всё перерыто, перекопано, людей нет,
все в беженцах, печи, землянки… Подошёл к солдатам, что хату Ивана Сушкова разбирали, одни стенки
остались.. Возле Зарецкого хвойника траншея и особисты стоят. Отняли оружие,
проверяли. В шалаше человек 30 проверяемых: и солдаты и офицеры.. Возле Мольчи и Ракшина часть моя стояла. Предлагали остаться служить в особом
отделе. Дали сухой паёк: булку хлеба, банку консервов… Не согласился, побоялся, вернулся к своим пулемётчикам…” со слов Василия Ивановича
Сушкова, 1923 г.р. записано
библиотекарем Л. Ф. Бусел в 1998 г.
1941 год —
осенью полицаи, по указанию немецких властей, разделили засеянные колхозом «Чырвоная Дуброва» поля (озимые,
ячмень, картофель). Делёжка проводилась по усмотрению полицейских. Лучшие участки были отданы тем, кто служит в полиции и
их родственникам.
Комментариев нет:
Отправить комментарий