суббота, 3 марта 2018 г.

Прачытана бібліятэкарам: Шырко В. Нязваны госць

Прачытана бібліятэкарам:
Шырко В. Нязваны госць [аповесці] / Васіль Шырко.- Мн.:Маст. літ., 2017. – 455 с.
Прачытала кнігу з апошняга паступлення ў бібліятэку і дзялюся з усімі, хто чытае мой блог, сваім уражаннем. Ёсць у мяне такая звычка, узяўшы ў рукі кнігу, зазіраць наперад, пачынаць чытаць выбарачна, з любой старонкі. Калі не магу адарвацца - гэта дакладны знак, што кніга добрая. Так адбылося з кнігай Васіля Шырко “Нязваны госць”. Чатыры с паловай сотні старонак, пяць аповесцей на розныя тэмы – праца беларускіх ўрачоў за мяжой, Вялікая Айчынная вайна, сямейныя ўваемаадносіны... Галоўнае, што спадабаецца з першых старонак кнігі, гэта непаўторная, самабытная беларуская мова, яна чыстая, незацёртая інфармацыйнымі штампамі. Ужыванне шматлікіх  народных прымавак-прыказак робіць тэксты зразумелымі і даступнымі. Усе яны чытаюцца на адным дыханні.
Вось, напрыклад, апавесць «Незвычайны дыямант»,  закручана па ўсіх законах вострасюжэтнага дэтэктыва. Складанае сямейнае жыццё галоўнага героя, якім кіруе жонка. Ён адчувае віну перад бабуляй, якая ўзгадавала яго. Нават на яе пісьмы, ён не адказвае, не дапамагае, не прыязжае. Але, калі жонка  дазнаецца, што муж можа атрымаць нейкі каштоўны падарунак, дазваляе яму з’ездзіць у вёску. Бабуля аддае ўнуку брошку, якаю захоўвала больш як паўвека. Высветляецца, што гэта вельмі рэдкая, вельмі каштоўная рэч. Справа ідзе аб мільёнах долараў… Адкуль яна ў звычайнай вясковай жанчыны?  Інтрыга захоўваецца да канца…
Пасля, як прачытала кнігу, я знайшла інфармацыю пра аўтара ў інтэрнэце. (Нейк так сталася, што раней  з яго творчасццю не сустакалася). І ў адным з інтэрвью, Васіль Шырко сцвярджае, што сюжэт  аповесці “Дыяментавая брошка ”- не выдумка, не плод пісьменніцкай фантазіі. Падзеі сапраўды адбыліся ў Беларусі, з сапраўднымі людзьмі, нават імёны герояў аўтар не змяніў. Усё было насамрэч! І раскошная, унікальная брошка, па-царску рэдкая і каштоўная, коштам звыш за два мільёны долараў, і звязаныя з ёй падзеі, законны ўнук легендарного Нестара Махно, які жыў, як усе, не ведаючы аб гэтым…
Аповесць “Lepra”. Маладую сямейную пару медыкаў адпраўляюць на некалькі гадоў у Рэспубліку Гвінею, дзе яны змагаюцца са страшнай хваробай –лепрай, жудаснай праказай. Яны самі, усімі праўдамі і непраўдамі, дабіваліся гэтай камандзіроўкі, каб зарабіць грошай на кватэру. Але, ці каштуе гэта таго?
Аповесць “Нязваны госць”. Герой абароны Сталінграда генерал Чуйкоў збіраецца сурова пакараць маладога, ні ў чым не вінаватага афіцэра-разведчыка. Адбылося бы непапраўнае, каб за камандзіра не заступіліся байцы.
Потым, праз шмат гадоў пасля вайны, лёс прызначыў ім сустрэчу. 
Генерал Васіль Чуйкоў ужо двойчы Герой, маршал, але і афіцэр  Іван Кучук — палкоўнік, Герой Савецкага Саюза. На сустрэчы з былымі абаронцамі Сталінграда маршал спрабуе прыгадаць, дзе бачыў гэтага афіцэра? 
Асабліва ўсхвалявала аповесць “Бойся данайцаў”.  Вялікая Айчынная вайна. Цяжка усім. Асабліва цяжка дзяўчынам, маладым жанчынам. Каб выжыць, Валя працуе медсястрой ў нямецкім шпітале. Партызаны загадваюць ёй – дастаць пеніцылін. Але зрабіць гэта вельмі складана і небяспечна. Каб выканаць даручэнне, дзяўчына вымушана калоць навакаін замест пеніцыліну нямецкаму афіцэру Шнітке. Капітан заляцаўся да медсястры, не ведаючы, жыццё яго пад пагрозай (замест антыбіётыка абязболючае)…
 І трэба ж такому здарыцца, што яны сустракаюцца праз даволі працяглы час. Валя, выканаўшы даручэнне партызан, зволілася з шпіталя, баючыся, што выкрыюць. Жыве ў вёсцы, выйшла замуж, каб не выслалі ў Германію на працу.  Сялянкі ўгаварываюць яе ісці з імі, прасіць ў немцаў коней, якіх гоняць шляхам на Запад. Бо вясна, трэба пахаць, сеяць, а ніводнага каня ў вёсцы няма. Шнітке пазнаў медсястру, якая яму спадабалася і якую ён шукаў. У Валі няма выйсця, да таго ж  яна адчувае сябе вінаватай за скрадзены пеліцылін – яна дазваляе кавалеру ўсё. Закаханы афіцэр дорыць  ёй сваю фотакартку, і абяцае знайсці, калі застанецца жывы. Але…  Валя нарадзіла сына… 
Упэўнена, што кніга спадабаецца  самым прыдзірлівым чытачам.

Пытайце кнігу ў бібліятэцы!
Василь Ширко (бел. Васіль Шырко) — писатель, журналист. Родился в 1948 году в д. Чурилово Узденского района. Автор 20 книг прозы, очерков, сказок. Лауреат Государственной премии, обладатель премии Белорусского союза журналистов «Золотое перо», заслуженный журналист, почетный член Союза писателей Беларуси. Председатель секции публицистики СПБ.



Автор блога библиотекарь Людмила Бусел, 02.03.2018.


Комментариев нет:

Отправить комментарий