Забыты
пост) адклала на потым, каб больш сфатаграфаваць… але
Штогод 21 лютага ў
рамках Міжнароднага дня роднай мовы
бібліятэка ладзіць нейкія мерапрыемсты.
Ў 2018-м гэта быў Дзень ушанавання роднай мовы «Роднае
слова – званочак радзімы». Ўдзельнікаў - 54 чалавека.
Праграма:
- кніжная выстаўка
“Пачніце дзень з цікавай кнігі”
- акцыя “Размаўляй
са мной па-беларуску!”
-фотасэт “Чытаем на роднай мове”
“Аб роднай мове
замоўлю я слова… назва выставы,
прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. На ёй былі прадстаўлены слоўнікі:
тлумачальны, этымілагічны, арфарграфічны, руска-беларускі, беларуска-рускі.
Кнігі серый “Таямніцы беларускай мовы”, “Маленькі прафесар”, “100 беларускіх
назваў”.
Акцыя “Размаўляй
са мной па-беларуску” доўжылася цягам усяго працоўнага дня бібліятэкі - з 10 да
19 гадзін.
Жадаючыя
адказвалі на 14 пытанняў тэста пра мову на сайце газеты “Звязда”. Больш за ўсё
цяжкасці выклікалі словы: “дубельты”, “вісус”, “пагардлівы”, “дбалы”…
Гульня-заданне
“Адным словам не сказаць”. Патрэбна было знайсці адпаведнікі на рускай мове да
беларускіх слоў – шыба, алей, буслянка, гумор, драбіны, зломак, вырай, знічка…
Чытачам было
прапанавала сфатаграфавацца з кнігамі на беларускай мове, якія яны прачыталі.
Дарэчы,
ў апошні час карыстаюцца асаблівым попытам дзьве кнігі на роднай мове –
Васіль Шырко “Нязваны госць” і Кастусь Цвірка “Косць мая і плоць мая”.
На жаль, далёка не усіх, хто чытае на беларускай мове,
пакуль атрымалася сфатаграфаваць. Радуе,
калі адказваюць на прапанову беларускіх кніг: “Усеадно, абы кніга цікавая”…
Бібліятэкар-блогер
Людміла Бусел, 10.04.2018. люблю чытаць па-беларуску)
Комментариев нет:
Отправить комментарий