пятница, 21 февраля 2020 г.

Сустрэча з нагоды: Дзень роднай мовы


Пяцікласнікі Дуброўскай школы разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай Уладзіміраўнай адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы сусрэчай у сельскай бібліятэцы. У яе праграму ўвайшлі розныя моўныя цікавінкі – прыказкі, прымаўкі, загадкі, віктарына, конкурсы.   

1. Конкурс «Як у прыказцы?»
2. На кожную загадку знойдзецца адгадка.
3. Медыяпрэзентацыя 
«Якія знаёмыя словы, якая цудоўная родная мова»
4. Конкурс «Лепшы знаўца роднай мовы».
5. Выстава-акцэнт “Аб роднай мове замоўлю я слова…”
Сябры, ці ведаеце вы, каго за грошы не купіш? Так-так  “бацькоў”. А дзе заўсёды добра? Так, “… там, дзе нас няма”. Ну, а хто свінні не таварыш? Вядома, гусь. Чым адрозніваецца значэнне слоў “люблю” і “кахаю”, “зорка” і “знічка”?? Загадкі таксама не выклікалі асаблівых цяжкасцяў. Ну хто ж не ведае іх пра замок і вецер. “Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. Рук не мае, а вароты адчыняе. Трохі цяжэй атрымалася знайсці адказы на пытанні: “Як будзе па-беларуску “берёзовый сок”?  Аказваецца, у беларускай мове гэта адно слова “бярозавік”. А як перакласці слова “краты” і што яно азначае? Не, нічога агульнага з жывёламі, якія робяць глыбокія хады пад зямлёй!  Па-руску гэта – “металлическая решётка на окне”. Пасадзілі за краты, значыць трапіў у турму.  
Цікаўнасць выклікала медыяпрезентацыя, падрыхтаваная бібліятэкарам. 

На вялікім экране на слайдах прачыталі: адкуль прыйшлі словы ў нашу мову, чаму іх называюць запазычанымі, што такое безэвівалентныя словы… ??? Разабралі, што азначаюць выразы: “Гаварыць на розных мовах”, “Знайсці агульную мову”. Знайшлі адгадкі на зашыфраваныя прымаўкі. Напрыклад, “Міма іх можна ўсё прапускаць, яны могуць завянуць, за імі можа трашчаць”. Упэўнена, вы здагадаліся, што размова ідзе пра вушы

Напрыканцы, вызначылі лепшага знаўцу роднай мовы. Хто болей склаў пар з руска-беларускіх адпаведнікаў, той і перамог. Пераможцы атрымалі прызы. 
Спадзяюся, што сустрэча выйшла карыснай для школьнікаў.
Дзяржаўных моў у Беларусі дзве, а родная адна!
Шануйце мову, старайцеся больш размаўляць на ёй!
Люблю чытаць па-беларуску. Так сталася, што ў атэстаце аб сярэдняй адукацыі стаяла - бел. мова - не вывучала. Але, потым у сталым ўзросце нейк прыйшла да мовы. Любімыя словы - завушніцы, запалкі, прозвішча... Яны трапныя, як і назвы месяцаў...  
Аўтар гэтага блогу, бібліятэкар Л.Ф. Бусел, 21.02.2020. аг. Дуброва
Больш фота ў альбоме групы вёскі на Аднакласніках








Комментариев нет:

Отправить комментарий