Напярададні Міжнароднага дня роднай мовы мяне запрасілі ў школу. Нагода –
конкурс чытальнікаў вершаў. Арганізатар
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Ўладзіміраўна Дайнека.
Удзельнікі – вучні 5-11 класаў. На дошцы былі напісаны імёны і прозвішчы паэтаў-землякоў,
чые вершы чыталі канкурсанты – Соф’я
Шах, Уладзімір Шпадарук, Мікола Аўраменка, Анатоль Грачанікаў, Станіслаў
Крупенька, Генадзь Говар, Мікола Старчэнка, Паўлюк Прануза і іншыя
Заяўкі на ўдзел падалі больш за двадцаць рабят. Вершы былі на розныя тэмы – пра мову, раздіму, маці,
Вялікую Айчынную вайну, Чарнобыль, прыроду.
Журы, у склад якога запрасілі мяне, аценьвала: веданне тэксту, выразнасць
мастацкага чытання, уменне трымацца на публіцы. Зразумела, непраста было
выступаць перад усёй школай! Справіцца з хваляваннем, сваімі эмоцыямі, не
забыць словы, усё правільна вымавіць. Здолець голасам і жэстамі данесці сэнс
верша атрымалася не ва ўсіх. Але былі чытальнікі, якім апладзіравалі глядачы і
нават журы. Асабіста мне спадабалася
ўсё! Але конкурс ёсць конкурс. Падведзены вынікі:
1 месца – Дар’я Сілівончык
2 месца – Ангеліна Кароль
3 месца – Маргарыта Фешчанка.
Таксама было адзначана чытанне Ўладзіслава Караткевіча. Мабыць, хваляванне перашкодзіла
яму раскрыць свае магчымасці
крышку паўней.
Віншуем усіх пераможцаў і удзельнікаў!
Любіце мову! Часцей размаўляйце на ёй!
Бібліятэкар сельскай бібліятэкі Л.Ф. Бусел. 20.02.2020 г.
Этот комментарий был удален администратором блога.
ОтветитьУдалить