понедельник, 25 августа 2014 г.

Песня о Дуброве, сочинили сами))



Хочу похвалиться, о нашей деревне наш же односельчанин сочинил песню, музыку подобрал гармонист нашей самодеятельности.. Мелодию и слова хожу пою после каждого концерта...
Небольшие пояснения: Иппа - это название речки, на правом берегу которой стоит наше село; Буслы, Дайнеки и Карпиловка - части деревни; 22 мая, на Миколу - престольный праздник в Дуброве.

Наша мілая Дуброва
Словы Аляксандра  Цярэшчанкі, музыка Валерыя Крупніка



1.     Туман стелецца над Іпай,
Над маленькаю ракой,
Салаўі спяваюць у ліпах,
Такі радасны настрой.

Прыпеў:
Зачароўвай, зачароўвай,
Квітней любы сэрцу край!
Ой, Дуброва, мілая Дуброва,
У стагодзях працвітай.
Ой, Дуброва, мілая Дуброва,
У стагоддзях працвітай.

2.     Хто ў Буслах, хто ў Дайнеках,
А хто ў Карпілаўцы жыве,
І так сталася спрадвеку,
Усюды славім мы яе.

Прыпеў.

3.     На шляху тваім жыццёвым
Гора й радасць – усё было.
Ты цяпер у абліччы новым,
Гэта сілы нам дало.

Прыпеў:

4.Па над вёскай гармонь грае,
Весяліся родны край,
Мы ў мікольскі тыдзень мая
Дзелім шчасця каравай.

Прыпеў:

5.Туман стелецца над Іпай,
Над маленькаю ракой,
Салаўі спяваюць у ліпах,
Такі радасны настрой.


Комментариев нет:

Отправить комментарий