Прывітанне і добрага здароўя ўсім!
Зараз ідуць восеньскія канікулы. Школьнікі наведваюць прышкольны
аздараўленчы лагер, ездзяць на экскурсіі, чытаюць. Нават, вядуць дзённікі
чытача, куды штодзённа запісываюць колькасць прачытаных старонак.
Гэты год праходзіць пад знакам 140-ага юбілея беларускіх класікаў – Янкі
Купалы і Якуба Коласа.
Сёння 3 лістапада спаўняецца 140 годаў з дня народзінаў Якуба Коласа. З
гэтай нагоды ў Дуброўскай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка “Да юбілею
Коласа”. Дзеці даведаліся, што “Якуб
Колас” – гэта псеўданім пісьменніка. Сапраўднае яго імя Констанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Бацька яго служыў лесніком у князя Радзівіла. Раннія дзіцячыя гады прайшлі
ў леснічоўках, дзе працаваў бацька. У Кастуся,
так звалі хлопчыка бацькі, рана абудзілася прага да кнігі і граматы. Пачатковыя
веды ён набыў дома з дапамогай “дырэктара”
– вясковага хлопца, які сам меў не надта багатыя пазнанні. Свае дзіцячыя гады
пазней Якуб Колас апісаў у паэме “Новая
зямля”.
Юнаком Колас скончыў настаўніцкую семінарыю, бо з дзяцінства марыў стаць
настаўнікам.
Пісаць вершы пачаў у 12 –гадовым
узросце. Калі Кастусь прачытаў адзін з сваіх першых вершаў “Вясна” бацьку, той сказаў: “Добра”,- пацалаваў сына і даў яму рубель.
Якуб Колас напісаў значныя паэтычныя
і празаічныя творы: паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, аповесць “Дрыгва”,
трылогію “На ростанях”, шматлікія вершы і апавяданні.
Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 года. Яму было 74 гады. (А праз 10 гадоў ў гэты дзень нарадзілася я)
Імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа занатавана ў помніках,
назвах навучальных устаноў, вуліц.
Усе разам разгадалі крыжаванку, прысвечаную жыццю і творчасці класіка.
Напрыклад, даведаліся, што падарыў урад БССР на 60-годдзе пісьменніка (срэбраны
партсігар з гравіроўкай). Сялянам якой вёскі пісаў ліст Якуб Колас (Люсіна).
Другакласніца Ульяна прачытала на памяць верш Якуба Коласа “Адлёт жураўлёў”. Ён ў школьнай праграме.
https://youtu.be/6nsQbC6_dFQ Адлёт жураўлёў Якуб Колас
Прыгадала, што гадоў пяць таму чытала "Дрыгву", знайшла пост за 2017
https://buselluda.blogspot.com/2017/03/blog-post_30.html Дрыгва, водгук.
03.11.2022. аг. Дуброва, бібліятэкар Л.Ф. Бусел.
Комментариев нет:
Отправить комментарий