суббота, 26 ноября 2022 г.

Разгадай крыжаванку - атрымай птушку: газета "Культура"

 Тройчы за месяц папасці на старонкі рэспубліканскай газеты? 

Ці бывае такое? Бывае! 

Сёння прыйшоў нумар 48 газеты "Культура", на 11 старонцы зноў я. Расказваю, як усё было. Пачатак ў іншым пасце. 

https://buselluda.blogspot.com/2022/11/blog-post_96.html пачатак № 45, №46 "Культура".




Прыкмеціла недаўна новую рубрыку “Крыжаванка”  у прафесійнай газеце “Культура” і рызыкнула, хаця і не люблю крыжаванкі, звычайна шкадую на іх час.  Прыз – шыкоўны, таму і ўзялася,   - птушка са шчапы ручнага вырабу. Тэхналогія яе вырабу ў 2016 годзе была занесена ў спіс нематэрыльных каштоўнасцей Республікі Беларусь.

А крыжаванка апынулася яшчэ і карыснай. Адказваючы на пытанні, даведалася шмат патрэбнай, карыснай і цікавай інфармацыі, якую раней прамінула ў газеце.

А вы ведаеце, што падарыў урад БССР на 60-годдзе Якубу Коласу? (срэбраны партсігар з гравіроўкай) . А сялянам  якой вёскі Колас даслаў пісьмо? (Люсіна). Гэтыя факты  падчас выкарыстала пад час мерапрыемства ў бібліятэцы да 140-годдзя класіка.

Лёгкімі былі пытанні пра прозвішча міністра культуры, лес, які корміць, поіць, адзевае… яшчэ некалькі пытанняў – пра кастрычнік, у якім свята работнікаў культуры РБ.  Пра вёску Пагост і Міжрэчча ведала! Адтуль родам мая сваха, маці зяця. Кацярына Патчэня, што кіравала доўгі час фальклорным калектывам “Міжрэчча”, была іхняя суседка.

50 пытанняў!!! НЕ на эрудыцыю, не на кругагляд, не на інтэлект, а на ўвагу пры чытанні “Культуры”. Нават Інтэрнэт тут не дапаможнік. Першая спроба была неўдалай, спазнілася  з адказамі. Нехта прыслаў раней. А наступным разам, мне спатрэбіліся два выхадныя дні, каб знайсці  адказы. Не скажу, што лёгка. Дамагала  9-ці гадовая ўнучка Ульяна, падтрымлівала і шукала нумары пытанняў, куды ўпісваць адказы. 

І вось сёння скрыньку з прызам забрала на пошце. Мо таму, што прозвішча мае Бусел, пашанцавала з птушкай?

Птушка - цудоўная. Пачапіла на нітку да столі ў бібліятэцы, няхай лунае. Бярыце газету і пытайце шчасцця! У ей сёння новая крыжаванка.

бібліятэкар Бусел Л.Ф. 26.11.2022. аг. Дуброва, Светлагорскі р-н, Гомельскай вобласці, Беларусь.

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий